Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Літаратура і мастацтва ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе

Автор:   •  Апрель 7, 2018  •  Реферат  •  828 Слов (4 Страниц)  •  2,109 Просмотры

Страница 1 из 4

Літаратура і мастацтва ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе

Вайна прывяла да скарачэння пісьменніцкага асяроддзя. У 1945 г. у складзе Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР налічвалася ўсяго 47 чалавек. Гэта было значна менш, чым у даваенны час. Пераход да мірнага жыцця спрыяў таму, што ў літаратуру прыйшлі новыя таленты. Ужо ў 1950 г. Саюз пісьменнікаў БССР налічваў у сваіх радах каля 120 чалавек. Сярод іх І. Мележ, І. Шамякін, А. Макаёнак, Я. Брыль і інш.

У 1947 г. з'явілася партыйная пастанова аб рабоце Саюза пісьменнікаў, літаратурна-мастацкіх часопісаў, газеты «Літаратура і мастацтва». Ад пісьменнікаў патрабавалася прытрымлівацца ў сваёй творчай дзейнасці прынцыпу партыйнасці. Непажаданых для ўлады пісьменнікаў рэпрэсавалі. Былі беспадстаўна арыштаваныя і асуджаныя пісьменнікі У. Дубоўка, С. Грахоўскі і інш. Але нават у такіх умовах літаратура і мастацтва служылі не толькі партыі, але і народу. Прынцып партыйнасці – патрабаванне да дзеячаў культуры прытрымлівацца ідэалогіі, якую праводзіць камуністычная партыя, зыходзіць з яе патрэбаў.

Беларуская літаратура пасляваенных гадоў была прысвечана пераважна мінулай вайне. Асэнсаваннем вайны па яе гарачых слядах стаў раман «Млечны шлях» К. Чорнага. У ім – роздум пісьменніка пра лёс народа ў час вайны. Найбольш поўна ваенныя падзеі прадстаўлены ў рамане-эпапеі М. Лынькова «Векапомныя дні». Адзін з галоўных герояў рамана Канстанцін Заслонаў паўстае і як рэальная асоба, і як легендарны герой.

Увагу чытачоў прыцягнулі творы І. Шамякіна. За раман «Глыбокая плынь» пісьменнік быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. Гэты першы беларускі «партызанскі» раман стаў значнай падзеяй у літаратуры пасляваеннага часу. Вызваленню БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у т. ч. падзеям аперацыі «Баграціён», прысвечаны раман І. Мележа «Мінскі напрамак». У ім паказаны рэальныя гістарычныя асобы, у прыватнасці камандуючы 3-м Беларускім фронтам І. Д. Чарняхоўскі.

У гэты час плённа працаваў Я. Колас. У 1947 г. выйшла яго паэма «рыбакова Хата», за якую ён атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР. А ў 1954 г. пісьменнік завяршыў работу над трылогіяй «На ростанях».

Беларускія пісьменнікі зрабілі першыя спробы адысці ад традыцыйнай для беларускай літаратуры вясковай тэматыкі. А. Кулакоўскі сваю аповесць «Гартаванне» прысвяціў паказу будаўніцтва Мінскага трактарнага заводу, а М. Паслядовіч свой твор «Цёплае дыханне» - узвядзенню аўтамабільнага завода.

У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе паспяхова развівалася беларуская паэзія. Яна прасякнута пачуццём гонару народа за здабытую перамогу ў вайне, верай у яго вялікія стваральныя магчымасці. У гэтыя гады ў росквіце творчых сіл знаходзіліся такія вядомыя паэты, як П. Броўка, М. Танк, П. Панчанка, П. Глебка, А. Куляшоў.

Адразу пасля вызвалення Беларусі ад акупантаў пачалося аднаўленне тэатра і адраджэнне беларускай драматургіі. На радзіму вярнуліся тэатры, якія знаходзіліся ў эвакуацыі. Пачалі сваю дзейнасць тэатральныя калектывы, спынілі працу ў сувязі з вайной. Ужо ў сезоне 1944/1945 гг. у Беларусі працавала 12 тэатраў. Пры тэатрах ім. Я. Купалы і ім. Я. Коласа былі створаны студыі для падрыхтоўкі акцёраў.

Рэпертуар тэатраў у гэты час складалі лепшыя пастаноўкі мінулых гадоў, так і спектаклі ваеннай тэматыкі. У 1945 г. у Купалаўскім тэатры была пастаўлена п'еса А. Кучара «Заложнікі» пра партызана Бацьку Міная і яго сям'і. У наступныя гады ставіліся п'есы «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона, «Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча і інш. У 1951 г. Беларускі тэатр ім. Я. Коласа ў Віцебску аднавіў пастаноўку драмы Я. Купалы «Раскіданае гняздо”.

...

Скачать:   txt (10.4 Kb)   pdf (206.2 Kb)   docx (13.1 Kb)  
Продолжить читать еще 3 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club