Першае верасня
Автор: Earn1 • Декабрь 6, 2021 • Эссе • 253 Слов (2 Страниц) • 240 Просмотры
Нататка ў газету
Першае верасня
Ёсць адзін асаблівы дзень, калі вялікая колькасць дзяцей, падлеткаў і маладых людзей збіраецца разам, каб зрабіць яшчэ адзін крок у нязведанае. Гэты асаблівы дзень носіць назву “Дзень ведаў”, які ў першы дзень верасня месяца суправаджаецца слязамі старэйшых і маладзейшых, і з’яўляецца азнаменаваннем новага навучальнага года.
Як першакурснік, я магу магу сказаць, што першае верасня з’яўляецца днем стрэсу, таму што з’яўляецца вялікая колькасць новых людзей і лакацый, у якіх ты быў альбо рэдка, альбо ніколі. І для таго, каб мінімізаваць узровень стрэсу і паскорыць адаптацыю праводзяцца такія мерапрыемствы, як “забаўляльныя дні”. На маё шчасце, я здолеў пабываць на адным з такіх дзён.
Усё пачыналася як звычайна: лінейка, матывацыйныя прамовы выкладчыкаў і, вядома ж, пажаданні на будучыню. Але потым ўсё пайшло не па плане. Пасля лінейкі мыы пайшлі на гонку на ялах, пасля якіх было захапляльнае танцавальнае выступленне; далей быў канцэрт, які пакарыў сэрцы вялікай колькасці людзей. Ну і пасля гэтага ўсяго была дыскатэка, дзе можна было адчуць усё хараство жыцця студэнта.
Распавёўшы ўсё гэта, я магу сказаць, што адаптацыя студэнтаў прайшла паспяхова. Узровень перажыванняў і страху перад ўсім паменьшыўся ў некалькі разоў, а гэта гаворыць только аб адным: такія мерапрыемствы павінны праводзіцца ўсюды і заўседы!
P.S. гэта нататка ў газету з’яўляецца пробным матэрыалам. Таму, калі вы маеце некія пытанні альбо пажаданні, то прапусціце гэту работу. Але я вельмі жадаю вам дапамагчы, таму калі я змог гэта зрабіць, то я вельмі рад, што гэта
...