Малыя жанравыя формы ў беларускай літаратуры
Автор: Elenakovaluk • Январь 2, 2019 • Курсовая работа • 10,887 Слов (44 Страниц) • 1,151 Просмотры
МАЛЫЯ ЖАНРАВЫЯ ФОРМЫ Ў
БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Змест
Змест 2
Уводзіны 3
Раздзел 1. Жанр мініяцюры ў беларускай літаратуры 6
1.1. Жанравыя асаблівасці лірычнай мініяцюры 6
1.2. Я. Брыль – майстар лірычнай мініяцюры 10
1.3. Міні-проза літаратараў-“белавежцаў” С. Яновіча і Я. Чыквіна 17
Раздзел 2. Жанр абразка у беларускай літаратуры 22
2.1. Змітрок Бядуля – заснавальнік жанру абразка 22
2.2. Жанр абразка ў творчасці Ф. Янкоўскага 27
Заключэнне 30
Спіс выкарыстанай літаратуры 33
Уводзіны
Умовы станаўлення беларускага мастацтва слова ў пачатку ХХ стагоддзя, як пераконвае даследчыца Г. Кісліцына [11, с. 3], у многім прадвызначылі тую жанравую своеасаблівасць, якую набыла літаратура ў ходзе свайго далейшага развіцця. Імкненне вырашаць з яе дапамогай важнейшыя сацыяльна-палітычныя праблемы абумовіла і тую відавочную перавагу, якую літаратура аддавала эпасу. Абапіраючыся на вопыт развітых літаратур свету, беларуская крытычная думка прыйшла да высновы, што менавіта “вялікая” проза надзвычай прыдатная для адлюстравання складанай сацыяльнай рэчаіснасці, з якой яна і звязвала свае найлепшыя спадзяванні. “Малая” проза, такім чынам, на некаторы час апынулася ў разрадзе другаснага жанру, жанру на ўзбочыне агульнатэндэнцыйнага развіцця, жанру, які не здольны вырашаць сур’ёзныя праблемы сучаснасці. Такі падыход і абумовіў у пэўнай ступені тое, што “малая проза”, якая ў беларускай літаратуры пачала развівацца яшчэ на пачатку ХХ стагоддзя, да гэтай пары не асветлена тэаэтычна. Асобныя назіранні і згадкі па гэтай праблеме з’яўляліся ў нешматлікіх працах, па творчасці асобных аўтараў. У даследаванні “малых” жанравых форм больш пашанцавала мініяцюры, якой прысвечана манаграфія Г. Кісліцынай “Лірычная мініяцюра ў беларускай літаратуры” [11].
Існуе думка, што напісаць апавяданне часам цяжэй, чым аповесць або раман. Гэтую думку пацвярджаюць і тыя факты, якія гавораць нам аб тым, што апавяданняў друкуецца ненамнога больш, чым раманаў і аповесцей. Апавяданні і празаічныя мініяцюры прыцягвалі і прыцягваюць увагу пісьменнікаў розных пакаленняў, як старэйшых, так і маладзейшых. Узнікае пытанне, чым жа абумоўліваецца развіццё і існаванне такіх жанраў? Найперш, думаецца, гнуткасцю і здольнасцю іх аўтараў у малой прасторы паказаць вялікае, напрамую выказаць чытачу перажыванні, перадаць пачуцці і ўражанні аўтара. У творах такога жанру прысутнічае моцны струмень суб’ектыўнасці, што дае мастакам свабоду ў думках і развагах.
У жанрах “малой” прозы назіраецца так званае перакрыжаванне розных літаратурных уплываў і традыцый. У іх арыгінальна спалучаюцца рысы рамантычнай, імпрэсіянісцкай і рэалістычнай плыняў. Беларуская літаратура пачатку ХХ стагоддзя абумоўлена імклівасцю развіцця, што прывяло да спецыфічнай размытасці праяў гэтых літаратурных напрамкаў у канкрэтных творах таго ці іншага пісьменніка.
Літаратуразнаўца Г. Тычко [22, с. 81] звяртае ўвагу на тое, што жанры “малой” прозы заваёўваюць усё большую прастору ў сучаснай літаратуры, патрабуючы перагляду спрадвечнай жанравай іерархіі. Даследчыца заўважыла, што шматлікія літаратурныя эксперыменты з “малой” прозай выклікаюць істотныя змены ў традыцыйнай сістэме жанравых каардынат, уводзячы ва ўжытак раней невядомыя формы – тыпу запісаў, дзённікавых запісаў, зацемак, фрэсак, абразкоў і інш. Характэрнай рысай, якая, на думку Г. Тычко, у пэўнай супені абумоўлівае запатрабаванасць малой прозы ў сучаснай літаратуры,
...