Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Купалаўская вечарына

Автор:   •  Октябрь 9, 2019  •  Творческая работа  •  2,589 Слов (11 Страниц)  •  384 Просмотры

Страница 1 из 11

На сцэне – патрэт Янкі Купалы, ручнік, экран для мультымедыйнага праектара. Сама сцэна ўпрыгожана папаратнікамі. Першы слайд – партрэт Янкі Купалы. Гучыць песня “Спадчына” ў выкананні гурта “Песняры”.

1 чытальнік. Янка Купала… Гэтае імя, якое мае надзвычай містычнае гучанне, стала для беларускага песняра сапраўднай пячаткай лёсу. Абраўшы такі псеўданім, паэт Іван Дамінікавіч Луцэвіч нібыта злажыў клятву сваёй роднай зямлі, стаў ахоўцам і стваральнікам яе духоўнай культуры.

2 чытальнік.  На Беларусі купальская ноч была асаблівым, чароўным часам. Нашы продкі верылі, што ў гэтую ноч самыя смелыя змогуць знайсці сваё шчасце. Да ўсяго, што адбывалася ў час Купалля, беларусы адносіліся як да цуда. Народныя павер’і сцвярджалі, што не можа Іван Купала не ўздзейнічаць на жыццё людзей. Таму і хлопчык, які нарадзіўся ў гэтую ноч, не мог быць звычайным. Яго лёс абавязкова павінен быў быць звязаным з народным шчасцем.

1 чытальнік. Гісторыя жыцця і творчасці Янкі Купалы настолькі складаная і насычаная падзеямі, што яе можна смела параўнаць з народнай казкай.

2 чытальнік. З казкай пра шукальніка справядлівасці і шчасця. Толькі не для сябе, а для свайго народа.

(слайд 2) партрэт бацькоў Купалы і самога паэта ў дзяцінстве

1 чытальнік. 7 ліпеня (25 чэрвеня па старым стылі) 1882 года ў сям'і арандатара Дамініка Ануфрыевіча Луцэвіча і яго жонкі Бянігны Валасевіч нарадзіўся першынец, хлопчык, якога назвалі Іванам. Рос ён добрым і шчырым, любіў і шанаваў бацькоў, праяўляў вялікую цікаўнасць да вучобы. З самага маленства Янка, як ласкава называлі сына бацькі, захапляўся кнігамі. Ён цягнуўся да ведаў, марыў вырасці і атрымаць адукацыю. На жаль, гэтая яго мара так і не ажыццявілася. З горыччу пісаў потым паэт аб гэтым у сваім вершы. (Слайд 3 “Фотаздымак Купалы”)

3 чытальнік . 

Мне мудрасці кніжнай не даў бог пазнаці,

Мой бацька не мог даць раскошаў такіх —

Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці

I дум беларускіх без школы і кніг.

Ад самай красы маіх дзён невясёлых

Настаўнікам быў беларускі абшар;

Усходы палеткаў і гоманы ў сёлах

Навуку сваю мне прыносілі ў дар.

Душу акрылялі прыгожасці свету,

Па гонях пад небам лунала яна,

Купалася ў сонцы вясёлкай распетай,

Сама, як вясёлка, як казка-вясна.

I п'яная чарамі, п'яная песняй,

Як сон заварожаны райскіх мясцін,

Шаптала мне дзівы цвітучых прадвесняў

I песняй лілася з паходам часін.

Бурлівая рэчка і млын гутарлівы

Адмерным, раскоцістым плюскатам вод

Складалі мне рытму мастацкія звівы,

Парадквалі складаў раскоцісты ход.

Цяністыя бітага шляху прысады

I ў вырай лятучыя гусяў шнуры

Гармонію ўводзілі ў песельным складу,

Сачылі нязгоднай зваротак ігры.

Зялёнае поле рунеючым збожжам,

Цвітучая ў сонечны цвет сенажаць

Мне песню квяцілі ўзорам прыгожым,

Вучылі, як словы ў вянок завіваць.

Ад шопату спелых пшанічных калоссяў,

Ад шэлесту лісцяў узмежных ігруш

Музычнае водгулле ў песню лілося,

Злівалася з жальбамі скрыўджаных душ.

Шум бору адвечнага казкавым сказам

Нашэптываў смутную повесць жыцця

I песню ў шум-гоман захопліваў разам,

Заснуўшыя думы будзіў з небыцця.

А сонца, скрозь сеючы іскры па свеце,

Мне песню іскрыла нябесным святлом,

А вецер, што ў полі рве дзёрны і сеці,

Даў волю і крылле лунаці арлом.

Каса, і сякера, і цэп малацьбітны

Магутную волатаў сілу далі;

Марозы і спёкі далі гарт нязбытны —

Мне песню, як звон, як пярун, адлілі.

Так іншай не знаўшы навукі і школы,

У пацёмках шукаў і знайшоў божы дар;

...

Скачать:   txt (30.8 Kb)   pdf (186.7 Kb)   docx (19.7 Kb)  
Продолжить читать еще 10 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club