Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам
Автор: olia.oliadollka • Октябрь 27, 2018 • Реферат • 5,653 Слов (23 Страниц) • 800 Просмотры
МИНИСТЕРСТВО ЗДРАВООХРАНЕНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
УО «БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫИЙ МЕДИЦИНСКИЙ УНИВЕРСИТЕТ»
Кафедра философии и политологии
Реферат
По истории Беларуси
На тему: «Полацкае і Тураўскае княствы, іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам»
Выполнил студент 1-ого курса
Стоматологического факультеата
Группа 7104
Довгучиц Ольга Сергеевна
Дата сдачи:
Проверил преподаватель Серак
Елена Владимировна
Оценка
Подпись Преподавателя
Минск 2017
Змест
Уводзіны.......................................................................................................................3
Перадумовы..................................................................................................................5
Глава 1: Першы этап вайны…………………………………………………………7
Глава 2: Другі этап вайны.........................................................................................15
Глава 3: Трэці этап вайны.........................................................................................19
Заключэнне.................................................................................................................22
Літаратура...................................................................................................................24
Уводзіны
Бітва на Нямізе – адна са знакавых падзей айчыннай гісторыі. Знакавая хаця б таму, што менавіта ў сувязі з ёй упершыню згадваецца беларуская сталіца. Знакавая і, разам з тым, зусім малавядомая, зрэшты, як і шмат якія іншыя падзеі шматвекавой і шматпакутнай гісторыі нашай Бацькаўшчыны. Але, у адрозненні ад іншых старонак нашага мінулага, бітва на Нямізе застаецца малавядомай, найперш, па аб’ектыўных прычынах. І галоўная з іх – малалікасць і малаінфарматыўнасць гістарычных крыніц, якія пра яе распавядаюць. Фактычна, мы ведаем пра гэтую падзею толькі з летапіснага паведамлення: «Ярославличи же трие, Изяславъ, Святославъ, Всеволодъ, совокупивше воя, идоша на Всеслава зимЂ сущи велицЂ. И придоша къ МЂньску, и МЂнянЂ затворишася вь градЂ; си же братья взяша МЂнескъ, исьсЂкоша мужи, а жены и дЂти взяша на щиты, и поидоша кь НемизЂ; и Всеславъ поиде противу. И совокупившеся обои на НемизЂ, мЂсяца марта вь 3 день, и бяше снЂгъ великъ, и поидоша противу собЂ; и бысть сЂча зла, падоша мнозЂ, и одолЂ Изяславъ, Святоставъ, Всеволодъ, а Всеславъ бЂжа».
Яшчэ адно невялічкае вершаванае апісанне бітвы пакінуў невядомы аўтар «Слова аб палку Ігаравым», які пісаў пра яе больш як праз сто год пасля таго, як яна адбылася:
На НемизЂ снопы стелють головами,
мололятъ чепи харалужными,
на тоцЂ животъ кладутъ,
вЂютъ душу отъ тЂла.
НемизЂ кровави брезЂ
не бологомъ бяхуть посЂяни –
посЂяни костьми рускихъ сыновъ.
Усяго некалькі радкоў, у якія ўклалася апісанне штурма летапіснага Менска і крывавай бітвы, што адбылася пасля гэтага. Але колькі старонак, артыкулаў, нарысаў, главаў і раздзелаў у розных выданнях было напісана пра яе сучаснымі гісторыкамі і пісьменнікамі! Кожны аўтар спрабаваў выкласці ўласнае ўяўленне аб прычынах, характары і наступствах бітвы на Нямізе. І гэта толькі пацвярджае значэнне самой падзеі для нашай гісторыі.
Мы таксама паспрабуем дадаць да абсяжнай літаратуры, прысвечанай бітве на Нямезе, яшчэ некалькі дзесяткаў старонак. Мы будзем разглядаць бітву з пазіцый мілітарнай гісторыі, а менавіта яе перадумовы, тактычныя асаблівасці і стратэгічныя наступствы, наколькі гэта дазваляе сучасны стан вывучэння гістарычных крыніц і дадзеных археалагічных даследаванняў аб развіцці вайсковай справы варагуючых бакоў.
Перадумовы
Гісторыя Полацкага княства ХІ стагоддзя звязана з імёнамі двух выбітных валадароў – Брачыслава Ізяславіча і яго сына Усяслава, які з цягам часу атрымаў у гістарычнай літаратуры трывалую мянушку Чарадзей. Брачыслаў кіраваў Полацкім княствам больш як 40 гадоў. За гэты час ён паспеў пашырыць і ўмацаваць межы сваёй зямлі, назапасіць значны ваенна-эканамічны патэнцыял і зарабіць паважны палітычны аўтарытэт. Усё гэта ён перадаў у спадчыну свайму адзінаму сыну.
...