Беларуская проза 20—30-х гадоў
Автор: KalenkevichO • Декабрь 4, 2019 • Реферат • 996 Слов (4 Страниц) • 886 Просмотры
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”
Філалагічны факультэт
Кафедра беларускай філалогіі
Рэферат па прадмеце “Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – пач. ХХІ ст.”
На тэму “Беларуская проза 20—30-х гадоў”
Выканала:
студэнтка 3 курса
групы СДП-БФ-171
Калянкевіч Вольга
Выкладчык:
Тарасава С.М.
Гродна, 2019
Значнай творчай заваёвай беларускай літаратуры 20-х гадоў з’яўляецца бурнае развіццё мастацкай прозы, у прыватнасці жанру рамана.
Галоўныя тэндэнцыі беларускай паэзіі 20-х гадоў назіраюцца і ў прозе таго часу:
- апавяданне займала пануючае становішча;
- генеральная тэма – вялікі гістарычны паварот у лёсе народа, крах старога і нараджэнне новага, савецкага ладу;
- актыўныя стылявыя пошукі.
Жывое мастацка-стылявое шматгалоссе дазваляла пазбегнуць штучнай генералізацыі адной манеры, аднаго стылю. Яно садзейнічала шматграннаму, рознапланаваму адлюстраванню ў літаратуры працэсу духоўнага росту, маральна-этычных пошукаў чалавека, яго барацьбы і працы.
У 1923 г. паяўляюцца апавяданні Я. Коласа “Сяргей Карага”, “Крывавы вір”, “Дачакаўся”, напісаныя ў традыцыях псіхалагічнай прозы. Чалавек і рэвалюцыя, уплыў гістарычных падзей на лёс асобы – вось праблемы, якія цікавілі пісьменніка.
У зборніку “Трэскі на хвалях” (1924) Ц. Гартны паставіў надзённыя праблемы тагачаснага жыцця. У апавяданнях “Больш за ўсіх”, “Чырвонаармеец Панкел Ліпа”, “Трэскі на хвалях” пісьменнік імкнуўся паказаць складаныя шляхі станаўлення характару чалавека, выявіць новага героя.
З. Бядуля ў апавяданнях “Панскі дух”, “На балоце”, “Дэлегатка”, “Аднаго разу ў нядзелю” і іншых таксама рабіў спробы асэнсаваць навакольную рэчаіснасць, адлюстраваць рэвалюцыйныя падзеі і барацьбу за новы лад жыцця. Аднак арыентацыя Бядулі на сістэму ідэалагічных каштоўнасцей часу, якія ён не прымаў, прывяла да значных ідэйна-эстэтычных страт.
У першай палове 20-х гадоў асабліва актыўна і плённа ў жанры апавядання працавалі К. Чорны (зборнікі апавяданняў “Срэбра жыцця”, “Апавяданні”, “Па дарозе”, “Пачуцці”, “Хвоі гавораць”) і М. Зарэцкі (празаічныя кнігі “Пела вясна”, “У віры жыцця”, “Пад сонцам”, “42 дакументы”, аповесць “Голы звер”).
Сацыяльна-бытавое апавяданне з арыентацыяй пераважна на вясковы матэрыял займала пануючае месца ў беларускай прозе 20-х гадоў. Не пазбягала проза і маральна-этычных праблем, спрабуе яна падступіцца і да гарадскіх рэалій.
Узнікаюць у той перыяд першыя аповесці і раманы: “У палескай глушы” (1922) і “У глыбі Палесся” (1927) Я. Коласа, “Сцежкі-дарожкі” (1927) М. Зарэцкага, “Сокі цаліны” (1922 – 1930) Ц. Гартнага, “Салавей” (1927) З. Бядулі, “Зямля” (1928), “Сястра” і “Лявон Бушмар” (1929) К. Чорнага, буйныя творы Л. Калюгі, Р. Мурашкі і іншых. Менавіта ў жанры аповесці і рамана наглядна і пераканаўча выявіліся поспехі беларускай прозы ў 20-я гады.
Маладая беларуская проза была даволі разнастайнай у тэматычным плане. Можна вылучыць такія тэмы:
- праўдзівае жыццё народа Беларусі (Я. Колас трылогія “На ростанях”, Ц. Гартны раман “Сокі цаліны”);
- шляхі інтэлігенцыі ў рэвалюцыю, яе становішча і пазіцыі ў жыцці грамадства (М. Зарэцкі раман “Сцежкі-дарожкі”);
- фарміраванне новай інтэлігенцыі з асяроддзя працоўнага сялянства (Я. Колас аповесць “На прасторах жыцця”);
- паказ чалавека на вайне (М. Гарэцкі дакументальна-мастацкая кніга запісак “На імперыялістычнай вайне”, апавяданні “Літоўскі хутарок”, “Генерал”, “Рускі”.
У другой палове 20-х гадоў літаратура адчула велізарны ідэалагічны ціск, што прыводзіў мастацкую творчасць у жорсткае дагматычнае рэчышча. У значнай сваёй частцы літаратура станавілася формай ідэалагічнага забеспячэння і абслугоўвання таталітарнай сістэмы. Нават буйныя таленты аддалі даніну палітычнай кан’юнктуры. Аднак нягледзячы на ўсё гэта, беларуская проза знаходзіла ў сабе сілы і мужнасць, каб даследаваць рэчаіснасць праз прызму аб’ектыўнай інтэрпрэтацыі. Яна ўпарта намацвала рэальныя супярэчнасці, настойліва падступалася да балючых кропак жыцця. Пра гэта сведчаць аповесці “Меланхолія”, “Ціхая плынь”, “Дзве душы” М. Гарэцкага, аповесць “Голы звер” і нарыс “Падарожжа на новую зямлю” М. Зарэцкага, раман “Запіскі Самсона Самасуя” А. Мрыя, апавяданні і аповесці К. Чорнага, у якіх прысутнічае высокі гуманістычны пафас, імкненне пазбавіцца ад мярцвячага ўплыву ідэалагічнай дэмагогіі.
...