Адметнасць мастацкай прозы Раісы Баравіковай
Автор: Karina2014 • Февраль 14, 2023 • Курсовая работа • 6,711 Слов (27 Страниц) • 223 Просмотры
Змест
Уводзіны…..………………………………………………………………….............3
- Феномен беларускай жаночай прозы………………...…..……………………...5
- Адметнасць прозы Раісы Баравіковай…………………………………………9
- Жанрава-тэматычная разнастайнасць прозы Р. Баравіковай……………..13
- Іншаземныя цывылізацыі ў творах Раісы Баравіковай...………….............18
Заключэнне……………. …………………………………………………………...21
Спіс выкарыстаных крыніц………………………………………………………..22
Уводзіны
Мастацтва ў гісторыі чалавецтва з’явілася шмат тысячагоддзяў таму і было створана найперш з эстэтычнай мэтай – прыносіць асалоду, прымусіць свайго “спажыўца” хвалявацца, перажываць. Вядома: сапраўднае мастацтва трывожыць… Крытэрыяў вызначэння мастацкасці літаратурнага твора нямала, але мабыць галоўным з’яўляецца магчымасць самога пісьменніка ў чытача ці слухача выклікаць эмоцыі, прымусіць задумацца над з’явамі навакольнага свету, лёсамі людзей і ўласным жыццём [1].
Канец ХХ – пачатак ХХI стагоддзя характарызуецца незвычайнай творчай актыўнасцю аўтараў-жанчын. На чытача абрынулася лавіна твораў самых розных напрамкаў і рознага мастацкага ўзроўню: ад фэнтэзі, дэтэктываў і жаночых раманаў да твораў, якія ўспрымаюцца сур'ёзна і з'яўляюцца прадметам навуковага даследавання. У іх творах назіраецца найшырэйшая разнастайнасць напрамкаў, светапоглядных пазіцый і мастацкіх канцэпцый. Супаставіць гэтыя тэксты дазваляе перш за ўсё тое, што іх аўтары адданыя даследаванню найскладанейшых працэсаў у жыцці жанчыны, фарміравання яе светапогляду, станаўлення яе як раўнапраўнай і паўнавартаснай асобы. Гэтую з'яву можна збольшага растлумачыць тым, што ў сучасным грамадстве жанчына стала больш свабоднай, атрымала магчымасць быць не толькі маўклівай захавальніцай хатняга агменю, але і адбыцца прафесійна ў тых галінах, якія раней з'яўляліся прэрагатывай мужчын, паколькі, паводле Р. Баравіковай, творчасць неадрыўна ад свабоды [2].
Яркай асобай у айчыннай літаратуры з’яўляецца пісьменніца Раіса Баравікова. Беларускі чытач яе ведае найперш як паэтку. Аднак у больш позняй творчасці Р. Баравікова праявілася і як празаік/
Беларускі літаратуразнавец Гетман-Крывецкая Н. В. даследвала праблемы мастацкай свядомасці на прыкладзе аналізу паэтычных твораў Р. Баравіковай [3].
Па словах Г. Кісліцынай, “самай сонечнай паэткай Беларусі была і застаецца дагэтуль Раіса Баравікова, імя якой абяцае рай і нагадвае аб старажытнаегіпецкім богу сонца Ра” [4, с. 58]. Такая яна і ў сваёй творчасці – пачынаючы ад першых лірычных вопытаў і заканчваючы нястрыманым палётам думкі-мроі ў фантастычна-казачных гісторыях для дзяцей і падлеткаў.
Мэта курсавой работы – даследваць адметнасць мастацкай прозы беларускай пісьменніцы Раісы Баравіковай.
Задачы работы:
- раскрыць асаблівасці жаночай прозы беларускай літаратуры;
- пазнаёміцца з празаічным жанрам беларускай пісьменніцы Раісы баравіковай, яго самабытнасцю;
- выявіць напрамкі мастацкай прозы Р. Баравіковай.
Практычная значнасць атрыманых вынікаў: вынікі курсавога даследавання могуць быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы да практычных заняткаў, а таксама пры напісанні новых курсавых, дыпломных работ і рэфератаў па творчасці Р. Баравіковай.
1 Феномен беларускай жаночай прозы
У канцы ХХ – пачатку ХХI стагоддзя часцей за ўсё жанчыны-празаікі звяртаюцца да “малых формаў”, знаходзячы ў іх зручнае поле для творчага эксперыменту. Пад уплывам парадыгмы постмадэрнісцкага дыскурсу з яго “радыкальным плюралізмам”, “шматзначнасцю” ў мастацкай свядомасці лейтматывам іх творчасці становіцца працэс самасвядомасці, самавызначэння асобы. Як нам уяўляецца, жаночая проза не проста паказвае жыццё жанчын у пэўную эпоху, яна дае ўяўленне аб тым, як складаецца думка, як мацнее імкненне знайсці сваё месца ў грамадстве, адчуць сваю значнасць.
...