Канфесійная гісторыя Пастаўшчыны (канец XVIII – пачатак XX стст.)
Автор: Sania Steshko • Май 16, 2022 • Курсовая работа • 6,377 Слов (26 Страниц) • 180 Просмотры
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
УСТАНОВА АДУКАЦЫІ
«ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ»
Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму
Кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін
АПЯЦЁНАК ЯНА АЛЯКСАНДРАЎНА
Канфесійная гісторыя Пастаўшчыны (канец XVIII – пачатак XX стст.)
Курсавая работа
студэнткі II курса дзённай формы навучання
спецыяльнасці 1-21 03 01 «Гісторыя (па напрамках)»
дзённай формы атрымання адукацыі
Навуковы кіраўнік:
Абухава Алена Мікалаеўна,
дацэнт кафедры гісторыі Беларусі,
археалогіі і спецыяльных гістарычных
дысцыплін, кандыдат гіст. навук, дацэнт
Гродна, 2020
РЭЗЮМЭ
Тэма курсавой работы
“Канфесійная гісторыя Пастаўшчыны (канец XVIII – пачатак XX стст.)”
Работа змяшчае: 35 старонак, 5 дадаткаў, 27 выкарыстаных крыніц літаратуры.
Ключавыя словы: праваслаўе, каталіцтва, уніяцтва, іўдаізм, Пастаўшчына, Полацкі сабор, касцёл, царква, святары, дзяржаўная палітыка, архітэктурныя стылі.
Мэта курсавой работы – вызначыць асноўныя перыяды і накірункі ў развіцці канфесійнай гісторыі Пастаўшчыны ў канцы XVIII – пачатку ХХ стст., паказаць уплыў дзяржаўнай палітыкі на канфесійнае жыццё Пастаўскага края.
Аб’ект даследвання: канфесіі, якія існавалі на тэрыторыіі Пастаўшчыны. Прадметам даследвання з’яўляецца вывучэнне храмаў, канфесійных ордэнаў, якія існавалі ў гэты перыяд на Пастаўшчыне.
У рабоце былі выкарsстаны наступныя метады даследвання: аналіз, сінтэз, абагульненне, гісторыка-генетычны метад, гісторыка-параўнальны метад.
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ 3
1. ГІСТАРЫЯГРАФІЯ І КРЫНІЦЫ 5
2. ПРАВАСЛАЎНАЯ ЦАРКВА НА ПАСТАЎШЧЫНЕ 8
3. КАТАЛІЦКАЯ ЦАРКВА НА ПАСТАЎШЧЫНЕ 16
4. НЕХРЫСЦІЯНСКІЯ КАНФЕСІІ НА ПАСТАЎШЧЫНЕ 23
ЗАКЛЮЧЭННЕ 26
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 27
ДАДАТКІ 30
УВОДЗІНЫ
Канец XVIII стагоддзя змяніў лёсы жыхароў усходніх ваяводстваў Рэчы Паспалітай, у тым ліку Пастаўшчыны. У 1772, 1793,1795 годах адбыліся тры падзелы Рэчы Паспалітай паміж Расіяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Пастаўшчына ўвайшла ў склад Расійскай імперыі на працягу 1793–1795 гадоў. Пасля другога падзелу да Расіі адышлі цэнтральная і ўсходняя частка сучаснай Пастаўшчыны (населеныя пункты Паставы і Дунілавічы), а пасля трэццяга падзелу – заходняя (Лынтупы і навакольныя вёскі).
З 1793 года Паставы лічыліся горадам і былі цэнтрам павета, але ужо ў 1796 годзе пераведзены ў статус мястэчка і з’яўляліся цэнтрам воласці ў Дзісненскім павеце спачатку Мінскай, а з 1842 г. – Віленскай губерніі. Пастаўская воласць, як адміністрацыйная адзінка ў Расійскай імперыі, мела меншыя памеры, чым сучасны Пастаўскі раён. У воласці былі 99 вёсак, сяло і мястэчка Паставы.
Рэлігія вызначала светапогляд, паводзіны, сістэму каштоўнасных арыентацый людзей, грамадскую, гаспадарчую, этычную і іншыя бакі жыцця людзей. Храмы розных кафесій здаўна з'яўляліся цэнтрамі сельскіх паселішчаў, выконвалі функцыі грамадскіх і культурных цэнтраў. З уваходам Пастаўшчыны ў склад Расійскай імперыі рэлігійная палітыка ўлад, а за ёй і рэлігійная сітуацыя ў беларускіх губернях пачынае змяняцца.
Актуальнасць тэмы абумоўлена слабавывучанасцю праблемы канфесійнай гісторыі гэтага рэгіёну, неабходнасць удакладнення ужо вядомых фактаў на аснове выкарыстання новых гістарычных крыніц.
Мэта курсавой работы – вызначыць асноўныя перыяды і накірункі ў развіцці канфесійнай гісторыі Пастаўшчыны ў канцы XVIII – пачатку ХХ стст., паказаць уплыў дзяржаўнай палітыкі на канфесійнае жыццё Пастаўскага края.
Зыходзячы з мэты, прапаноўваецца вырашыць наступныя задачы:
– ажыццявіць аналіз беларускай гістарыграфіі і ахарактарызаваць крыніцавую базу праблемы;
...