Баярства Міндоўга: слад і паходжанне па дысцыпліне «Гісторыя Беларусі (са старажытных часоў да канца XVIII ст.)»
Автор: tosy13 • Октябрь 12, 2021 • Реферат • 717 Слов (3 Страниц) • 487 Просмотры
МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
БЕЛОРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
Гістарычны факультэт
Кафедра крыніцазнаўства
Рэферат-рэцэнзія
на артыкул А.Шаланда
«Баярства Міндоўга: слад і паходжанне
па дысцыпліне «Гісторыя Беларусі
(са старажытных часоў да
канца XVIII ст.)»
Выканала:
студэнтка 1 курса завочнай формы навучання, група 2
Спецыяльнасць:
"Дакументазнаўства
(па напрамках)»
Праверыў:
дацэнт
Минск, 2021
Аляксей Іванавіч Шаланда нарадзіўся 31 траўня 1969 годзе ў горадзе Горадня – беларускі гісторык і геральдыст. У 2000 годзе абараніў дысертацыю па тэме “Шляхецкая геральдыка Беларусі ў другой палове XVI – XVIII ст.”. З 2001 года заснавальнік і выдавец навуковага геральдычнага часопіса “Герольд Litherland”.
Аўтар больш 170 навуковых прац, у тым ліку трох манаграфій: «Сімвалы і гербы зямель Беларусі ў Х-ХVІІІ ст. Геральдычна-сфрагістычныя нарысы» (2012), «Таямнічы свет беларускіх гербаў. Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага» (2014) і «Код Францішка Скарыны. Геральдычныя матэрыялы ў пражскіх і віленскіх выданнях беларускага першадрукара» (2017).
У дадзенай працы мы разглядаем артыкул Аляксея Іванавіча Шаланды “Баярства Міндоўга: склад і паходжанне”.
Таямнічая асоба Міндоўга заўсёды прыцягвала ўвагу даследчыкаў, якія займаліся праблемамі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага.
Аўтар дадзенага артыкула акцэнтуе ўвагу на пытанне, якое ніхто пакуль сур`ёзна не разглядаў, але патрабуе асобнага грунтоўнага вывучэння – гэта праблема складу і паходжання баярства вялікага князя і караля Міндоўга.
Даследчыкі вызначаюць розны час з`яўлення Міндоўга ў Наваградку. На думку аўтара, ёсць дзьве падставы, каб датаваць на 1240 год пачатак княжання Міндоўга ў Наваградку.
Першая – згадка летапісца пад 1241 год аб тым, што Наваградская зямля перастала выконваць для Валыні ролю шчыта. У летапісу гаворыцца аб дзвух паходах Літвы на Валынь, якія хаця і закончыліся няўдала, але далі Міндоўгу патрэбны палітычны эфект. З князем Данілам Раманавічам быў падпісаны мірны дагавор, паводле якога, прызнаваліся правы Міндоўга і яго сына Войшлака на Наваградскую зямлю.
Другая падстава – гэта кардынальная змена пазіцыі да Літвы з боку пінскіх князёў. На погляд аўтара, змена іх пазіцыі тлумачыцца тым, што Пінскае княства непасрэдна стала межаваць з землямі падуладнымі Міндоўгу.
Аб`яднанне Наваградскай зямлі і часткі Літвы з Міндоўгам паклала пачатак утварэнню
...