Паўстанне 1830-1831 гг. на Беларусі
Автор: sadovskaia.vi • Сентябрь 17, 2018 • Реферат • 3,221 Слов (13 Страниц) • 946 Просмотры
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
УА “ Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт”
Кафедра філасофіі і паліталогіі
Рэферат
Па гісторыі Беларусі
Па тэме: Паўстанне 1830-1831 гг. на Беларусі
Выканала студэнтка 1-га курса
Медыка-прафілактычнага факультэта
Группа 150
Садоўская Вікторыя Кірыллаўна
Дата здачы:
Праверыў выкладчык Лубінскі Іван Іванавіч
Адзнака
Подпіс выкладчыка
Мінск 2014
Змест
Уводзіны………………………………………………………………… 3
- Раздзел 1 .Нацыянальна-вызваленчы рух…………. ……………... 4
- Узнікненне тайных ваенных Таварыств……………………….4
- Асноўныя плыні паўстанскага руху….………………………... 5
- Раздзел 2. Падрыхтоўка да паўстання на Беларусі…...………… 6
- Асноўныя змены ўнутранай палітыцы………..…………...…… 6
- Стваранне Віленскага Цэнтральнага камітэту……...…...…..…. 7
- Раздзел 3.Перыяд паўстання………………...……………………...8
3.1 Пачатак паўстання,першыя дзёны і падзеі……………………..8
3.2 Штурм Вільні…………………...……………………………...…9
- Раздзел 4. Перыяд пасля паўстання……….………………….…….11
- Заключэнне …………………………………………………………….14
- Спіс выкарастаных крыніц……………………………...…………...15
- Дадатак ……………………………………………………………......16
- Дадатак 2………………………………………………………………17
- Дадатак 3 ……………………………………………………………...18
Уводзіны
У гісторыі беларускага нацыянальнага адраджэння адным з галоўных з'яўляецца перыяд паўстання 1830-1831 гадоў. Пад гэтай назвай разумеецца шэраг з'яў і падзей у палітычным, культурным і грамадскім жыцці Беларусі, звязаны з падзеямі 1830-1831 гадоў. Яны паклалі пачатак новаму перыяду ў гісторыі Беларусі, багатаму па сваім нацыянальным змесце і па сваёй плённасці. Яно адносіцца да ліку пераломных падзей у жыцці беларускага народа.
Шляхецкае паўстанне 1830-1831 гадоў закранула шмат зямель(Польшу,Літву і Беларусь).Галоўным лозунгам паўстання на сённяшні дзень гэта адраджэнне Рэчы Паспалітай.
Тэма гэтага паўстання і сення з’яўляецца актуальнай.
Мэты:
- Паказаць вялікае значэнне паўстання 1830-1831 гадоў ў фарміраванні беларускай культуры, палітыцы, паказаць як яно паўплывала на развіццё нацыянальнага руху беларускага народа.
- Вызначыць рэзультаты дзейнасці тайных ваенных Таварыств і разгледзець тую аснову, што яны паклалі для далейшага станаўлення грамадскіх дзеянняў у Беларусі.
Задачы:
- Вызначыць мэты ўзнікнення паўстання 1830-1831 гадоў .
- Зрабіць аналіз дзейнасці тайных ваенных Таварыств, вызначчыць мэты, задачы і напрамкі іхняга руху.
- Разгледзець структуру паўстання
- Вызначыць і прааналізаваць дзве асноўныя плыні у развіцці ваеннага руху
- Вызначыць прычыны падаўлення паўстання
- Адзначыць характар паўстання
Раздзел 1. Нацыянальна-вызваленчы рух
- Узнікненне тайных ваенных Таварыств
У канцы 20-х гг. XIX ст. нацыянальна-вызваленчы рух, узброены ідэяй незалежнасці Рэчы Паспалітай, уступіў у новую фазу свайго развіцця. Нетрываласць у самой аснове саюза паміж самадзяржаўнай Расіяй і канстытуцыйнай Польшчай, невыкананне палажэння, зафіксаванага Венскім кангрэсам пра магчымасць "распаўсюджвання свабоды (канстытуцыі) на ўсёй тэрыторыі былой Польшчы ў межах 1772 г.", сістэматычнае парушэнне правоў і свабод, гарантаваных канстытуцыяй 1815 г., вяло да рэзкага абвастрэння супярэчнасцей паміж Расіяй і Царствам Польскім.
...