Выкарыстанне прыёмаў вялікімі літарамі ТРВЗ пры напісанні сачыненняў
Автор: oksana_popok • Октябрь 4, 2018 • Реферат • 1,227 Слов (5 Страниц) • 566 Просмотры
Выкарыстанне прыёмаў вялікімі літарамі ТРВЗ пры напісанні сачыненняў
Навучыць школьнікау звязна выкладаць свае думкі у пісьмовай форме – гэта значыць навучыць іх, у першую чаргу, ствараць уласныя тэксты, пісаць сачыненні.
Пачынаць работу па развіццю звязнай пісьмовай мовы варта у падрыхтоучым класе. Спачатку вучні складаюць невялікія вусныя паведамленні-мініяцюры на разнастайныя тэмы пры дапамозе карцінак ці карціннага плана; затым працуюць над тэкстамі з выкарыстаннем малюнкау, якія выконваюць самі. Калі дзеці засвояць гэтыя віды работы, можна перайсці і да пісьмовых сачыненняу. Тэмы для пісьмовых сачыненняу трэба падбіраць нестандартныя: “Ліст з будучыні”, “Мой радавод”, “Стравы нацыянальнай кухні”, “Якой бы я хацеу бачыць школу будучыні?” і г. д. Аднак яны павінны адпавядаць псіхалагічным асаблівасцям школьнікау пэунага узрастовага перыяду, быць зразумелымі і цікавымі для іх. Пры напісанні сачынення “Стравы нацыянальнай кухні” у дзяцей выпрацоуваецца уменне лагічна і паслядоуна выкладаць свае думкі: спачатку мыем бульбу, затым абіраем яе, потым наразаем і г. д.
У апошнія часы у друку з яуляецца шмат матэрыялау пра навуковую спадчыну Генрыха Савулавіча Альтшулера і яго тэорыю рашэння вынаходніцкіх задач (ТРВЗ) (руская назва “Теория решения изобретательских задач” – ТРИЗ). ТРВЗ – гэта найкаштоунейшая навукова-творчая сістэма, элементы якой можна з поспехам выкарыстоуваць для вырашэння паусядзённых педагагічных праблем. Асновы інфарматыкі, алгарытмікі, сістэмалогіі і камп ютэрынга дазваляюць прымяняць ТРВЗ і для навучання малодшых школьнікау, напрыклад, уменню будаваць звязныя тэксты, афармляць свае думкі у пісьмовай форме.
Элементы ТРВЗ на уроках мовы і літаратурнага чытання разглядаюцца пры рабоце з тэкстам пэунай беларускай народнай казкі. Пры гэтым выкарыстоуваюца паняцце “супярэчнасць” і адзін з метадау тэорыі – метад марфалагічнага аналізу.
Для засваення паняцця “супярэчнасць” выкарыстоуваецца дадактычная гульня “Добра – дрэнна”. У ёй парауноуваюцца два розныя аб екты і аб ект сам з сабой, высвятляюцца яго супярярэчныя якасці. Сутнасць гульні заключаецца у тым, каб назваць як мага больш станоучых і адмоуных якасцей аднаго аб екта у параунанні з другім ці проста станоучых і адмоуных якасцей аб екта безадносна да іншых. Параунанне аб екта з самім сабой у далейшым дазволіць дзецям зразумець паняцці пра адзінства супярэчнасцей, пра пераход станоучых якасцей у адмоуныя і наадварот.
Метад марфалагічнага аналізу накіраваны на пераадоленне інертнасці мыслення вучняу. Сутнасць метаду заключаецца у тым, што даследуемая задача (аб ект, з ява) расчляняецца на састауныя часткі і для кожнай атрыманай падзадачы адшукваецца як мага больш варыянтау рашэння, затым гэтыя частковыя рашэнні камбінуюцца адзін з адным у пошуках рашэння усёй задачы. Пры гэтым разглядаецца увесь магчымы набор камбінацый, не адна з іх не павінна загадзя адкідацца як немагчымая або няудалая.
Разгледзім варыянт выкарыстання элементау ТРВЗ пры разборы беларускай народнай казкі “Курачка-рабка”.
Жыу-быу дзед, жыла-была бабка. Была у іх курачка-рабка. Знесла курачка яйка. Бабка паклала яго на паліцу. Бегла мышка, хвосцікам махнула, яйка разбілася. Плача дзед, плача бабка. А курачка-рабка кажа:
-Не плач, дзед, не плач, бабка. Знясу я вам яйка не звычайнае, а залатое.
Паспрабуем расказаць гэтую казку інакш, зрабіць так званы рэмейк паводле матывау класічнай казкі.
...