Гісторыя паходжання і выкарыстання герба «Пагоня»
Автор: nhfrnjh • Сентябрь 14, 2018 • Реферат • 6,193 Слов (25 Страниц) • 885 Просмотры
РЭФЕРАТ |
па прадмеце «Спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны» |
Тэма: Гісторыя паходжання і выкарыстання герба «Пагоня» |
Елена |
01.01.2010 |
[pic 1][pic 2][pic 3]
Змест:
Уводзіны.. 3
- Вытокі сімвала 4
- «Пагоня» ў часы ВКЛ і позняй Рэчы Паспалітай 9
- Герб «Пагоня» ў часы Расійскай Імперыі 16
- Герб «Пагоня» ў XX ст.. 21
Заключэнне 24
Спіс крыніц і літаратуры 25
Уводзіны
Гэта тэма, як высвятлілася, адна з самых цікавых для беларускіх гісторыкаў: калі, як і чаму ў беларусаў з'явіўся свой гістарычны герб "Пагоня"? Як шмат можна пазнаць пра дзяржаву, калі даследаваць яго знакі і атрыбуты. Прычыны і прынцыпы іх ўзнікнення, іх эвалюцыя дапамагаюць усебакова прадставіць гістарычны працэс, наблізіцца да разумення светапогляду чалавека мінулага, расчыніць заканамернасці яго мыслення, сэнс яго ўчынкаў, ушчыльную падысці да вывучэння сацыяльнай псіхалогіі асобных пластоў беларускага грамадства, яго менталітэту.
Не магу не працытаваць выразку з артыкула "Нацыянальныя знакі: народ і гісторыя" (1989 года!) гісторыка з еўрапейскім імем, педагога, энцыклапедыста і інш. Ткачова М.А.:
“…Казалось бы, что нам эта символика, когда полки в продуктовых магазинах пусты, когда гуляет дефицит на сотни и тысячи видов товаров, ‒ что нам до этой символики? Но не зря великие и мудрые предки наши сказали: «Не хлебом единым жив человек!»
Когда на дворе пора новой революции, имя которой Перестройка, когда, сбросив вериги сталинщины, соседи, засучив рукава, занялись в поте лица переделкой своего отчего дома, не к лицу и белорусам сидеть сложа руки. Мощная идея национального возрождения взламывает истоптанный асфальт старых догм и великой лжи, десятилетиями прятавший от народа правду о нашей многострадальной истории, о заре нашей советской государственности и о времени далекого средневековья. Как и всегда, на переломе истории, в момент национально-духовного подъема перед народом, перед новыми поколениями нации встает закономерный вопрос: «Кто мы?» И тогда мысль обращается в глубь родной истории, и мы все приходим на спасительный берег этой великой неиссякаемой реки. Здесь мы ищем ответы на мучающие нас вопросы. В том числе и на вопрос о гербе Погоня…”
Мэтай дадзенага рэферата з'яўляецца прасачыць гісторыю развіцця герба "Пагоня", пазнаць якія змены адбываюцца ў ім падчас гісторыі, ці залежаць гэтыя змены ад сітуацыі ў вызначаную эпоху.
- Вытокі сімвала
Узнікненне і замацаванне герба Пагоня за беларускімі землямі і пераўтварэнне яго ў нацыянальны сімвал адбывалася не адразу. Гэта быў не нейкі аднахвілінны акт. Узнікненне і фарміраванне сімвала дзяржавы, народу, нацыі ні ў якім выпадку не можа быць нейкім актам, жорстка і коратка абмежаваным у храналагічнай прасторы.
Старадаўні сімвал Пагоня, які выспяваў у глыбокай старажытнасці і адлюстраваў умовы жыцця нашых далёкіх прашчураў, фіксуецца, адпаведна з летапіснымі данымі, у ХIII ст. Хаця, бясспрэчна, сама ідэя адлюстравання збройнага воя ці князя на кані мае больш глыбокія карані.
Увогуле, яздок - гэта з глыбокай старажытнасці адна з найбольш улюбеных як эмблематычных, так і мастацкіх тэм на пячатках, манетах, гемах і г.д. Такое стаўленне да яе не з'яўляецца выпадковым: з таго моманту, як чалавек сеў на каня, ён набыў новыя якасці - павялічыў сваю моц і хуткасць перасоўвання ў прасторы і займеў перавагу над пешай асобай, што не магло не знайсці свайго адлюстравання і ў тагачаснай свядомасці, і ў мастацтве. Неабходна адзначыць, што выява воіна, князя на кані - гэта даволі распаўсюджаны сюжэт і ў ранейшыя часы. Адным з найбольш старажытных сведчанняў гэтага з'яўляецца грэка-персідская пячатка з выявай коннага палявання на лісу, якая датуецца V ст. да н.э. Матыў ездака знаходзіў сваё адлюстраванне і ў старажытным Парфянскім царстве (на тэрыторыі Сярэдняй Азіі) ў І-ІІ стст. н.э. Сцэна бітвы двух ездакоў маецца на сасанідскіх пячатках пачатку нашае эры. Вядомыя факты ўжывання сімвала ездака ў Баспорскім царстве і лепшыя творы скіфскага злотніцтва таксама прысвечаны гэтаму сюжэту.
Як піша вядомы польскі даследчык геральдыкі і сфрагістыкі С.К. Кучынскі "пячатка з коннай выявай выступае ў сфрагістыцы князёў і федэральных уладальнікаў на захадзе Еўропы ўжо ў XI ст. Пазней, да з'яўлення гербавых пячатак конная постаць была найбольш частым выяўленчым матывам пячатак княжацкіх і ўсяго рыцарства. Рыцар на кані, які крочыць ці бяжыць галопам. у зброі, з прапарцом ці мечам, разам з таркам у руцэ - быў іканаграфічным эквівалентам выразу - DUX (князь)".
У звычаях той эпохі выява рыцара-ўладальніка на кані адыгрывала ролю сімвала гатоўнасці да бітвы за заслугоўваючую, у разуменні рыцарскага кодэксу гонару, справу. Менавіта ў гэтым значэнні яна адбівалася на манетах і пячатках. Падобным чынам прадстаўлялі і заступнікаў рыцарства - архангела Міхаіла, св. Юр'я, а таксама і св. Маўрыцыя.
...