Прыёмы эфектыўнага слухання. Кіраванне увагай
Автор: debil.oliver • Июль 4, 2020 • Реферат • 2,736 Слов (11 Страниц) • 545 Просмотры
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Міністэрства адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі
Міждзяржаўная адукацыйная ўстанова вышэйшай адукацыі "Беларуска-Расійскі ўніверсітэт»
Прыёмы эфектыўнага слухання.
Кіраванне увагай.
Выканала:
студэнтка групы ТЛ-191
Дзямешка Аліна Дзянісаўна
Праверыла:
Панежа Валянціна Васільеўна
Магілёў, 2019
Змест
1. Прадмова……………………………………………………….2
2. Аўдзіраванне ў сістэме маўленчай камунікацыі…………….2
3. Прыемы эфектыўнага слухання………………………………3
4. Невербальныя сродкі зносін…………………………………..4
5. Кіраванне ўвагай……………………………………………….7
6. Зкалючэнне……………………………………………………..
7. Спіс літаратуры………………………………………………...9
ПРАДМОВА
На сучасным этапе адным з найбольш перспектыўных напрамкаў
развіцця мовазнаўства з’яўляецца антрапацэнтрычная лінгвістыка,
якая раскрывае ўплыў аўтара выказвання і рэцыпіента на тэкст і яго
кампаненты, аналізуе здольнасці моўнай асобы, што выяўляюцца ў
час камунікацыі.
Тэорыя і практыка маўленчай камунікацыі адыгрывае важную
ролю ў сістэме філалагічнай адукацыі. Маўленне – адна з галоўных
састаўных частак прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў-філолагаў,
якія павінны дасканала валодаць рознымі відамі маўленчай дзейнасці,
камунікатыўнымі ведамі і ўменнямі. Прымаючы пад увагу, што беларускамоўная камунікацыя паслаблена ў сферах сучаснага грамадства, вучэбны працэс павінен улічваць сувязі сучасных тэхналогій удасканалення міжасобаснай камунікацыі і рэальнай маўленчай практыкі асобы, узмацняць камунікатыўны кірунак пры падрыхтоўцы спецыялістаў.
Аўдзіраванне ў сістэме маўленчай камунікацыі
Аўдзіраванне – успрыманне (слуханне) і разуменне выказвання,
працэс усведамлення сэнсу, зместу і зададзенай тэмы паведамлення.
Ва ўмовах рэальнай камунікацыі аўдзіраванне выконвае тры асноўныя
функцыі:
1) з’яўляецца маўленчым дзеяннем, накіраваным на атрыманне інфармацыі, 2) з’хяўляецца кампанентам моўных зносін, якія адбыавюцца ў вуснай форме 3) можа выступаць элементам кантролю за ўласным маўленнем.
Выдзяляюць наступныя віды аўдзіравання–глабальнае, дэталѐвае, крытычнае.
Глабальнае накіравана на ўспрымане агульнага сэнсу паведамлення (тэма,асноўная думка).
Дэталёвае – поўнае і дакладнае разуменне ўсяго выказвання.
Крытычнае прадугледжвае аналіз і асэнсаванне пачутага.
Якасць успрымання інфармацыі залежыць ад узроўню сфарміраванасці механізмаў памяці, магчымасцей прагназавання і асэнсавання. Пры ўспрыманні інфармацыі важна зразумець тэму паведамлення; выдзеліць сэнсавыя часткі; вызначыць іх галоўную думку; зразумець логіку паведамлення.
У суразмоўніцтве галоўнай умовай успрымання выказванняў з’яўляецца наяўнасць агульнага коду камунікантаў, дзякуючы якому адбываецца пераход з акустычнага кода на мысліцельны код слухача.
Гукавы сігнал ператвараецца ў мысленчыя вобразы. Затым адбываецца лінгвістычны аналіз паведамлення і расшыфроўка яго сэнсу, г.зн. індывідуальнае разуменне выказвання. Працэс успрымання маўлення залежыць ад сферы суразмоўніцтва, сродкаў і спосабаў пабудовы выказвання, узроўню культуры і кампетэнтнасці ўдзельнікаў суразмоўніцтва. Як сведчаць назіранні вучоных, 45 % актыўнага часу чалавек успрымае інфармацыю. Уменне эфектыўнага слухання – важнае ўменне для сучаснага чалавека Уменне слухаць спрыяе эфектыўнаму развіццю маўленчай камунікацыі. Яно надзвычай важнае ў штодзѐнным жыцці і з’яўляецца адным з крытэрыяў камунікабельнасці чалавека.
...