Вобраз Васіля Дзятла ў рамане І.Мележа "Людзі на балоце"
Автор: Харли Лопес • Октябрь 9, 2024 • Сочинение • 548 Слов (3 Страниц) • 35 Просмотры
Вобраз Васіля Дзятла ў рамане І.Мележа "Людзі на балоце"
Раман "Людзі на балоце" з'яўляецца адным з твораў І.Мележа з цыкла "Палеская хроніка". Многія крытыкі лічаць гэты раман лепшым за ўсю пісьменніцкую кар'еру аўтара. Простаму чытачу ў рамане можа спадабацца праўдзівасць, сялянскі побыт, апісанне жыцця паслярэвалюцыйнага перыяду, любоўныя драмы і многае іншае. У творы вельмі шмат каларытных персанажаў, якія дазваляюць адчуць увесь спектр эмоцый ад радасці закаханасці да апатыі і адсутнасці жадання жыць далей. Адным з цэнтральных персанажаў з'яўляецца Васіль Дзятлік, гаворка аб якім пайдзе ў дадзеным сачыненні.
Васіль - семнаццацігадовы просты вясковы бедны хлопец. Спачатку рамана складваецца ўражанне, што семнаццаць гадоў яму толькі па факце, а на справе нашмат менш. Гэта выяўляецца ў яго стаўленні да маці. Васіль злуецца на яе, крыўдуе: «Не разбудзіла па-людску! Калі ўсе ўставалі! - падумаў нездаволена, нават узлавана пра маці і тут жа заклапочана падаўся з ганка". Далей гэтае ўражанне рассейваецца. Мы бачым, што Васіль адчувае сябе важным гаспадаром і таму ёсць прычына: сярод мужчын у сям'і ён адзіны, хто можа працаваць, а значыць адказваць за сям'ю. І з гэтым Васіль выдатна спраўляецца. У ім быццам ёсць сіла дзесяцярых. Уся цяжкая праца выконваецца своечасова. Цярплівасць і працавітасць Васіля не ведаюць меж. І, як гэта заўсёды бывае ў добрых и чэсных людзей, Васіль спадзяецца, што цяжкая праца дабратворна адаб'ецца на яго будучым. Дзятлік марыць устаць на ногі, разжыцца зямлёй, завесці вялікую гаспадарку, можна сказаць, жыве гэтай марай. Такім нам бачыцца характар галоўнага героя ў пачатку твора.
Дык якім жа мы бачым яго далей? Васіль сутыкаецца з такой новай сацыяльнай з'явай, як "калектывізацыя". Галоўны герой не разумее, з якой прычыны ён павінен аддаць сваіх хатніх жывёл. Васіль любіць свой маленькі край, сваю вёску, і ягоная пазіцыя, з аднаго боку, мне зразумелая. Ён уласнік і не жадае сваю маёмасць рабіць здабыткам грамадскасці. А з іншага боку, ён адчувае неабходнасць ісці ў нагу з часам і з усімі людзьмі, паколькі супрацьстаяць натоўпу вельмі складана. Гэта падрывае ўпэўненасць маладога чалавека, з аднаго боку.
...