Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Сцэнарый свята "Дзяды"

Автор:   •  Апрель 16, 2018  •  Творческая работа  •  1,773 Слов (8 Страниц)  •  2,301 Просмотры

Страница 1 из 8

                                                       Святыя  Дзяды

(Стол засланы  абрусам, на стале памінальная свечка, памінальныя стравы. Ціха  гучыць  музыка.)

Дзяды і прадзеды- якія вы?

І дзе скажыце  тая ніць

Якую  ў  спадчыну пакінулі

Каб  ёй  вякі навечна зліць?

             І  што  цяпер  вам  можа сніцца,

             Калі  я  тут  пад  шум травы,

            Звіню танюсенькаю ніццю

            Між  мёртвым  светам  і  жывым.

                                           (А. Сербантовіч)

Дзяды -  перажытак  культу  продкаў  у  славян.  Людзі  верылі,  што  душа  чалавека  пасля  смерці,  перш  чым  пайсці  ёй  у  рай  ці  ў  пекла,  доўга  блукае  па свеце  і  патрабуе  ежы  і  пітва. Таму ладзіліся  памінальныя  сталы (трызны)  на дзявяты, саракавы дзень, а  таксама  ў  дзень  смерці. Нябожчыкаў  клікалі  да  сябе.

Дзяды  адзначаюць вясною  на  Радуніцу,  летам ( перад Сёмухай)  - траецкія  , восенню - Дзмітраўскія   і зімою (перад Масленіцай) – Масленічныя .

          Напярэдадні Дзядоў калолі парсюка або авечку, гатавалі святочныя абрадавыя стравы: куццю, бліны, клёцкі, яечню, мяса. Падрыхтоўка да свята ўключала абавязковае ўпарадкаванне і ўборку падвор'я і хаты. Усе мыліся ў лазні і па- святочнаму апраналіся. На вячэру заклікалі сваякоў, суседзяў.

           Давайце і мы лепш паглядзім, як ладзіліся Дзяды ў нашай мясцовасці.

                                     (З'яўляецца гаспадыня, нясе кошык).

Гаспадыня:  Як  хутка  час  імчыць. Вось   сёння  ўжо восеньскія  Дзяды. Час і вячэру памінальную ладзіць, але крышачку прысяду. Здаецца  і  стамілася пакуль  на  могілках  пабыла, але  лёгка  на душы  ад  таго, што быццам  сустрэлася  са сваімі.  Кажуць у гэты  дзень,  продкі  маюць  магчымасць  выйсці  на  гэты  свет, каб паглядзець,  як  нашчадкі  захоўваюць  традыцыі, як  вядуць  гаспадарку. Пэўна  таму  людзі  кажуць, што  «яны  ўсё  бачаць, яны ўсё чуюць».

           Здаецца  ўсё добра зрабіла: змяла могілкі бярозавым  венікам, каб задаволіць  сваіх  пахаваных, як  ад  лазні, пачысціла  , прыбрала  магілы,  занесла крыху  печыва, цукерак.

           І  людзей  шмат  на  могілках. Добра, што абрад  памінання продкаў  дайшоў  да  цяперашняга часу. У  гэтым  свеце -  наша павага,  ушанаванне  памяці  нябожчыкаў,  і  міласэрнасць  да жывых. Не маем  мы  права  аб  гэтым  забываць,  бо  наша  існаванне  вынікае  з  колішняга.  І  варта  ў  гэты  дзень  запаліць  свечку  і  пяшчотным  словам  успомніць  памерлых  продкаў.

                                 (з'яўляецца  дачка  гаспадыні )

Гаспадыня:Ну вось  і  добра,  дачушка,  у  самы  час прыйшла.

Дачка: А  я  ужо  двор  наш  ад  снегу  ачысціла.

Гаспадыня:Малайчына. Давай  хуценька  прыбяром  і  ў  хаце.

Д: Матуля,  а  ручнік  гэты  куды?

Г:А ручнік  вывешваецца  ў  вокны,  каб  душы  нябожчыкаў  маглі пазнаць  жытло  сваіх родных.

Д: Ой, матуля, а ты ўжо і стол  накрыла! І  страў  тут  столькі!

Г.Страў, дачушка,  на памінальным  стале  сем. Гэта- куцця, поліўка, бліны, яешня,сыр, мяса, печыва. Глядзі  і  запамінай, а яшчэ  і  вучыся,  як  гатаваць стравы ды  з  чаго.

                     (гаспадыня расказвае  рацэпты  памінальных  страў)

Ну што,  дачушка,  час свечку  запальваць. (Запальвае свечку, налівае чарку, зверху кладзе скібку хлеба  і  ставіць  на  талерку. Гучыць  ціхая  музыка)

                                                       (Голас  за  кадрам)

Расплакаўся Яся,  перад  Богам  стаўшы,

Накрыж  рукі  склаўшы:

“Ах, Божа мой, Божа!

Як  на свеце ўсяго  нам  мала:

І злата, і срэбра – усё нам патрэбна.

А на тым свеце  нічога  не  трэба.”

А толькі трэба  сажань зямлі  ўдоўжкі,

...

Скачать:   txt (11 Kb)   pdf (152.5 Kb)   docx (16.2 Kb)  
Продолжить читать еще 7 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club