Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Вішнёвы фестываль у Беларусі. Горад Глыбокае

Автор:   •  Январь 23, 2023  •  Курсовая работа  •  4,486 Слов (18 Страниц)  •  173 Просмотры

Страница 1 из 18

План

Уводзіны……………………………………………………………….. 2

  1. Свята вішні ў розных краінах свету…………………………..4
  1. Свята вішні ў ЗША…………………………………………...4
  2. Вішнёвы фестывалб на літоўска-латышскім памежжы. Мястэчка Жагарэ……………………………………………..5
  3. Вішнёвы фестываль у Харватыі……………………………7
  4. Уладзімірская вішня або Вішнёвы Спас у Расіі…………..8

  1. Вішнёвы фестываль у Беларусі. Горад Глыбокае…………..9
  1. З чаго ўсё пачыналася?..........................................................9
  2. Чаму менавіта Глыбокае і менавіта “Вішнёвы фестываль”?............................................................................10
  3. Святкаванне першага вішнёвага фестывалю ў Глыбокім………………………………………………………11

Заключэнне…………………………………………………………….17

Спіс выкарыстанай літаратуры…………………………………….19

Дадатак…………………………………………………………………20

Уводзіны

У замежнай практыцы адным з элементаў стварэння іміджу гарадоў ды мястэчак, а таксама вёсак з’яўляюцца фестывалі, звязаныя з прадуктамі харчавання, што вырабляюць у пэўным краі. Ідэя знайшла ўвасабленне і ў нашай краіне.  Напрыклад, Бульбяны фэст у Кушліках, Сырны — у Строчыцах и Слаўгарадзе, фестываль журавін – у Міёрах.

21 ліпеня 2013 года стаў значным днём для горада Глыбокае і ўсёй Віцебскай вобласці - стартаваў першы фестываль прысвечаны царыцы ягад - вішні!

Аб’ект даследавання маёй работы  -  вішнёвы фестываль у Глыбокім.

Мэта работы:

- Вызначыць рэгiянальныя асаблівасцi святкавання вішнёвага фестывалю ў горадзе Глыбокае.

Задачы работы:

  • раскрыць гісторыю фестывалю;
  • параўнальнае даследаванне вішнёвага фестывалю ў розных краінах свету;

 – выявіць праблемы і перспектывы развіцця фестывалю у г.Глыбокае;

Метады даследавання:

  • аналіз артыкулаў прэсы, інтэрнет рэсурсаў;
  • параўнальны аналіз фестывалю ў розных краінах свету.

Актуальнасць работы - горад паведамляе пра тое, што ён ёсць і што на яго варта звярнуць увагу. Па вялікім рахунку, гэта — стратэгічны інструмент для прасоўвання населенага пункта і павышэння “самаацэнкі” яго жыхароў, які дазваляе вырашыць мноства задач. Праз фэст можна вылучыць і падкрэсліць альбо вытворчасць, якая знаходзіцца там, альбо гістарычны складнік, — карацей, трэба знайсці тую ўнікальнасць, якой горад можа ганарыцца і на чым ён можа зарабляць.

Практычнае выкарыстанне работы: работу можна выкарыстоўваць у сярэдніх навучальных установах на пазакласных чытаннях, факультатывах, дзе можна паведаміць падрастаючаму пакаленню аб гісторыі свята, яго каранях, аб яскравых, незабыўных днях святкавання і, магчыма, увесці нейкія навацыі для фестывалю.

Ініцыятарамі мерапрыемства, на мой погляд, павінны быць адміністрацыя горада, прыватная ініцыятыва ці мясцовае прадпрыемства. Іншая справа, што ў арганізацыі свята павінны ўдзельнічаць некалькі сегментаў або аб’ектаў: гэта і выканкамы, і прадпрыемствы, і прэса... Вядома, ініцыятыва павінна падтрымлівацца мясцовым насельніцтвам і грунтавацца на канкурэнтных перавагах горада альбо рэгіёна.

Таму, канешне, фестываль патрэбны гараду. Ён можа быць і не вельмі маштабным, затое прымусіць жыхароў падумаць над сваімі гістарычнымі, эканамічнымі каранямі, зрабіць рэкламу і, натуральна, дапаможа атрымаць пэўныя выгады ў выглядзе павелічэння экспарту прадукцыі, дадатковага турыстычнага прытоку, паляпшэння тавараабароту, прыцягнення ўвагі да аб’ектаў культурнага тыпу. Таму фестываль — гэта ўскосны інструмент для прыцягнення інвестыцый.

Аналіз літаратуры:

«Глыбоцкі край край. Мінулае ў люстэрку часу» - Рыгора Шарыпкін// Народнае слова 1999 год. Кніга краязнаўча-публіцыстычных нарысаў                  настаўніка, кіраўніка школьнага музея Глыбоцкай сярэдняй школы №3 Рыгора Шарыпкіна.

...

Скачать:   txt (56.5 Kb)   pdf (199.5 Kb)   docx (223 Kb)  
Продолжить читать еще 17 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club