Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Гаспадарка першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі ў каменным веку

Автор:   •  Ноябрь 9, 2018  •  Реферат  •  1,704 Слов (7 Страниц)  •  1,144 Просмотры

Страница 1 из 7

Каменны век з’яўляўся самым працяглым па часе, і для лепшага вывучэння гэты перыяд прынята падзяляць на:

  • палеаліт (ранні каменны век – 100-10 тыс. гадоў да н. э.);
  • мезаліт (сярэднекаменны век – 9-5 тыс. гадоў да н. э.);
  • неаліт (новы каменны век - канец 5-3 тыс. да н. э.).

Палеаліт. Жыццё чалавека ў першабытную эпоху ўпрост залежала ад забяспечанасці харчаваннем. Самым старажытным, найпрасцейшым і трывалым відам гаспадарчай дзейнасці людзей з’яўлялася збіралъніцтва. Яно не патрабавала практычна ніякіх складаных прылад працы, прыстасаванняў. Людзі збіралі ўсё тое, што можна было з’есці: насенне розных злакаў, арэхі, жалуды, карэньчыкі і сцябло раслін. Акрамя гэтага людзі здабывалі і ўжывалі ў ежу многія прадукты жывёльнага паходжання: жаб, дробных грызуноў.

Тэхналогія гэтага віду гаспадаркі засноўвалася на прымітыўных прыладах працы, галоўнай з якіх была палка-капалка, а пазней косць або рог жывёлін, адпаведнай формы і памераў камень і г.д. Збіральніцтва не патрабавала ад чалавека спецыяльных навыкаў, але і не заўсёды магло забяспечыць яго неабходнай колькасцю ежы. Таму ў працэсе эвалюцыі барацьбы за існаванне чалавек па сутнасці стаў драпежнікам, і галоўную ролю у яго жыцці пачало адыгрываць паляванне.

У каменны век паляванне вялося ў асноўным на дробных і сярэдніх жывёл, а з цягам часу і на большбуйных. Так, у познім палеаліце ў Заходней Еўропе, напрыклад, вызначаюцца тры стадыі палявання – на маманта, каня і паўночнага аленя. Што ж тычыццца Усходняй Еўропы, у тым ліку і тэрыторыі Беларусі, то на працягу ўсёй ранняй эпохі вялося паляванне на маманта.

Практыка мэтанакіраванага палявання на абмежаваныя віды жывёл – гэта ўжо асэнсаваная спецыялізацыя, якая дазваляла ўдасканальваць сістэму палявання з ўлікам звычак канкрэтных відаў жывёл і адразу дабівацца адчувальнага эфекту: дарослы мамант, напрыклад, даваў да трох тон мяса, а таксама тлушч, косці, скуру.

Пры паляванні людзі ўжывалі так званую загонна-аблаўную сістэму палявання, калі з дапамогай крыкаў і агню імкнуліся загнаць маманта ў загадзя падрыхтаваную яму-пастку. Але нават патрапіўшы ў яе мамант уяўляў вялікую пагрозу для чалавека, паколькі яго біўні па памерах значна пераўзыходзілі прымітыўную зброю людзей. Аднак пры станоўчым выніку палявання спажыванне маманта фактычна было безадходным: яго мяса і тлушч выкарыстоўваліся ў ежу, а косці і скура - для будаўніцтва жытла, вырабу вопраткі, абутку і прылад працы.

Зразумела, што ў розных рэгіёнах і нават на вялікіх по плошчы мясцовасцях былі свае асаблівасці палявання. Яны дыктаваліся як прыроднымі ўмовамі (рэльеф, лясістасць і г.д.), так і наяўнасцю відаў жывёл і птушак. Але ва ўсіх выпадках галоўны напрамак прагрэсу палявання вызначаўся ўдасканаленнем двух асноўных спосабаў атрымання здабычы:

1) стацыянарных сродкаў і прылад палявання (лоўчыя ямы, сеткі, пасткі, лавушкі і г.д.);

2) механічных лятальных прылад палявання (павелічэнне сілы і хуткасці палёту, дальнасці і дакладнасці пападання дзіды і г.д.).

Варта падкрэсліць, што развіццё абодвух напрамкаў ішло не шляхам аднаўлення ад старога, а шляхам збірання, накаплення і ўзбагачэння вопыту ад эпохі да эпохі.

Гаспадарчая дзейнасць чалавека ў першабытным грамадстве насіла калектыўны характар, паколькі адзін чалавек не мог забяспечыць сябе сродкамі харчавання, абараніцца ад драпежнікаў і супрацьстаяць прыродным стыхіям. Як лічаць вучоныя, першым чалавечым калектывам з’яўлялася праабшчына, або першабытны чалавечы статак, які складаўся з 20-30 чалавек на чале з правадыром. Храналагічна праабшчына на тэрыторыі Беларусі існавала ў перыяд 100 тыс. гадоў да н. э. – 35 тыс. гадоў да н. э.

...

Скачать:   txt (22.6 Kb)   pdf (143.7 Kb)   docx (16.5 Kb)  
Продолжить читать еще 6 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club