А.І. Лакоткі “Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі”
Автор: Дмитрий Михеев • Сентябрь 26, 2019 • Реферат • 2,075 Слов (9 Страниц) • 1,159 Просмотры
УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў»
Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый
Кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства
РЭФЕРАТ
Па кнізе А.І. Лакоткі
“Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі”
Выканаў студэнт:
Працу праверыцў:
Мінск, 2019
Кніга А.І. Лакоткі “Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі” прысвечана аднаму з важнейшых кампанентаў культуры нашай краіны — дойлідству, а канкрэтна сакральна-манументальнаму. У ёй упершыню зроблены сістэмна-параўнальны аналіз такой малавывучанай катэгорыі помнікаў, як драўляныя сакральна-манументальныя збудаванні розных канфесій. Раскрываюцца асаблівасці іх гістарычнага развіцця, кампазіцыйныя і мастацка-стылёвыя адрозненні, а так сама ўпершыню зроблена спроба вызначэння між імі адзінага штрыха ў архітэктуры.
Кніга А.Лакоткі “Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі” мае наступную структуру:
- “Драўлянае сакральнае дойлідіства як фенамен узаемадзеяння культур”
- “Цэрквы”
- “Касцёлы”
- “Капліцы”
- “Званіцы”
- “Мячэці”
- “Сінагогі”
- “Адзіны штрых у драўляным сакральна-манументальным дойлідстве Беларусі”.
У першым разделе аўтар агульна распавядае пра эвалюцыю драўлянага сакральнага дойлідства буйных канфесій на той час на Беларусі. Напрыклад, А.І Лакотка піша, што генезіс драўлянага сакральнага дойлідства Беларусі бярэ пачатак ад канструкцыйных форм драўлянай архітэктуры ўсходніх славян ІХ-XII стст. Зруб як архітэктурны модуль аказаўся невычэрпанай крыніцай архітэктурна-канструкцыйнага рашэння тэрас і гародняў, вежаў і брам, церамоў, жылых і гаспадарчых пабудоў, пасадаў. Чацвярыкі васьмярыкі, круглікі, галерэі сталі крыніцай развіцця аб'ёмаў і форм.
Тут жа А.І. Лакотка сцвярджае, што сакральнае будаўніцтва на Беларусь прыйшло з пэўнымі, спецыфічнымі архітэктурнымі канонамі і спрыяла развіццю прафесійнага дойлідства. У драўлянай архітэктуры вобраз царквы асацыятыўна знітаваны з вобразамі, прастораўтварэнне якіх будавалася шляхам разнастайнага спалучэння зрубаў. Двух-, пяцізрубныя восевыя і крыжова-восевыя кампазіцыі драўляных цэркваў гістарычна сталі тыповымі для паўднёвых рэгіёнаў Беларусі, крыжовацэнтрычныя — для паўночных. Але разам з тым у палескім рэгіёне Беларусі гістарычна склаліся тыпы аб'ёмна-прасторавай будовы цэркваў, характэрныя для арэала Усходняй Еўропы, які ахоплівае Украінскія Палессе, Слабажаншчыну і тэрыторыі на ўсход ад іх. У аснове гэтага тыпу ляжыць ярусная будова аб'ёмаў з раскрытай у інтэр'еры вертыкальнай прасторай.
Што датычыца касцёлаў, то А.І Лакотка піша, што найбольш распаўсюджаным тыпам для Беларусі і іншых краін Еўропы з'яўляецца двухвежавы каталіцкі храм. Яго генезіс узыходзіць да абарончага дойлідства Цэнтральнай і Заходняй Еўропы, мураваных храмаў абарончага тыпу, палацаў-крэпасцей і г.д. Двух- вежавы касцёл са стромкім гатычным, ці барочным завяршэннем вежаў стаў увасабленнем вобраза каталіцкага храма ў драўляным дойлідстве.
У гэтым жа раздзеле А.І. Лакотка адзначае, што з XIV ст. на землях Беларусі пачынаецца рассяленне татар і яўрэяў. Большасць татар былі выхадцамі з Крыма і Прыазоўя. Першыя драўляныя мячэці ў большасці сваёй нагадвалі сціплае зрубнае збудаванне, без мінарэтаў, галерэй і алтарнай нішы (міхрабы), якую замянялі ў інтэр'еры падманныя дзверы. Планіроўка мячэці мела падзел на мужчынскую і жаночую паловы, што ўплывала на генезіс яе аб'емна-прастравага развіцця. Разам з тым у XVI-XVIII стст. (час стварэння большасці татарскіх асад) архітэктура мячэцяў фарміравалася на падставе мясцовых цяслярскіх традыцый. Распаўсюджаны быў тып са зрубам, блізкім да квадрату ў плане, чатырохсхільным дахам з вежачкай-мінарэтам і слупавой галерэяй-падсенню. Галерэя і вежачка тут могуць разглядацца як адметны элемент ісламскай архі- тэктуры, хаця па-сутнасці — гэта формы добравядомыя ў тых жа цэрквах і ля муссах, але разам з тым традыцыі царкоўнага і касцельнага будаўніцтва закранулі і мячэці.
...