Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі

Автор:   •  Ноябрь 8, 2018  •  Доклад  •  12,175 Слов (49 Страниц)  •  635 Просмотры

Страница 1 из 49

БЕЛАРУСКІ ІНСТЫТУТ ПРАВАЗНАЎСТВА

КАФЕДРА ТЭОРЫІ І ГІСТОРЫІ ПРАВА

ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

БЕЛАРУСІ

Мінск

НА ТАА “БІП-С”

2003

Рэкамендавана рэдакцыйна-выдавецкім саветам

НА ТАА “БІП-С”

Падрыхтавана доктарам гістарычных навук прафесарам

А.М. Сарокіным

[pic 1][pic 2]

ПРАДМОВА

АГУЛЬНЫЯ МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ

Гісторыя дзяржавы і права Беларусі вывучае заканамернасці змены тыпаў, форм дзяржавы і прававых сістэм у гісторыі нашай краіны. Задача вучэбнай дысцыпліны – засваенне глыбокіх і трывалых ведаў студэнтамі аб заканамернасцях гістарычнага працэсу ўзнікнення і развіцця дзяржавы; аб зменах яе тыпаў і форм; ролі і месцы органаў улады і кіравання, судовых устаноў; развіцці права, яго форм, крыніц; яго ролі і зместу ў вызначаныя гістарычныя перыяды з мэтай ацэнкі набыткаў і выяўлення заканамернасцей развіцця прававой культуры.

Як адна з асноўных тэарэтыка-гістарычных дысцыплін гісторыя дзяржавы і права Беларусі складае важную частку фундамента ўсёй сістэмы юрыдычных навук, фарміруе аснову прававой культуры і прававога мыслення студэнтаў. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі мае не толькі прафесійна-адукацыйнае значэнне, але метадычнае і практычнае, паколькі выпрацоўвае ў студэнтаў здольнасці да абагульнення і аналізу канкрэтна-гістарычнага матэрыялу, навучае фармуляваць навуковыя высновы. Вывучэнне дысцыпліны непасрэдна ўплывае на фарміраванне навуковага светапогляду, дапамагае вызначаць і выкарыстоўваць заканамернасці грамадскага развіцця, вопыт айчыннай юрыспрудэнцыі ў сваёй будучай прафесійнай дзейнасці, закладае аснову прававой культуры юрыстаў. Паспяховае засваенне гэтай прававой дысцыпліны з’яўляецца неабходным элементам падрыхтоўкі студэнтаў да вывучэння і засваення галіновых і спецыяльных юрыдычных дысцыплін.

Вывучэнне гісторыі дзяржавы і права Беларусі заснавана на аналізе канкрэтнага працэсу эвалюцыі дзяржаўнасці і права краіны, выяўленні іх заканамернасцей і адметных рыс развіцця, прычын змены дзяржаўнай формы і элементаў фарміравання прававой сістэмы.

Асновай вывучэння дзяржаўнасці і права мінулых часоў з’яўляюцца дакументальныя, гістарычныя крыніцы і іншыя пісьмовыя сведчанні. Найбольш важная роля сярод іх належыць помнікам права. Помнікі права існуюць у форме прывілеяў, кодэксаў, статутаў, эдыктаў, ардынацый, канстытуцый, законаў і г. д.

У адпаведнасці з навучальным планам курс «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» вывучаецца ў БІП на другім курсе ў аб’ёме 90 гадзін, з якіх для студэнтаў стацыянарнай формы навучання – 48 гадзін лекцыйных, 30 семінарскіх і 12 гадзін кантралюемай самастойнай работы.

Навучальны працэс складаецца з лекцый, семінарскіх заняткаў і самастойнай працы студэнтаў пад кіраўніцтвам выкладчыка.

На лекцыях студэнты знаёмяцца з асноўнымі навукова-тэарэтычнымі і канкрэтна-гістарычнымі палажэннямі дысцыпліны, праблемнымі пытаннямі тэм, атрымліваюць рэкамендацыі па самастойнай працы над вучэбным матэрыялам. Змест лекцый студэнтамі коратка канспектуецца, для чаго выкарыстоўваецца асобны сшытак, запісы вядуцца на старонках з захаваннем шырокіх палёў. Палі неабходны для запісаў дадатковай інфармацыі, набываемай у працэсе падрыхтоўкі да семінараў, пры вывучэнні дадатковай літаратуры, уласных заўваг і пытанняў студэнтаў.

Засваенне вучэбнага курса прадугледжвае сістэматычную самастойную работу студэнтаў пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў, распрацоўцы рэфератаў і дакладаў, курсавых работ, выкананні кантрольных работ па вызначанай тэматыцы.

Важнейшым метадам вывучэння дысцыпліны з’яўляецца самастойная работа студэнтаў, якая мае наступныя формы:

  • работа з асноўнай і дадатковай літаратурай;
  • работа з крыніцамі права і гістарычнымі дакументамі, энцыклапедычнымі даведнікамі;
  • работа па выкананні кантрольных і курсавых работ;
  • работа па падрыхтоўцы да залікаў і экзаменаў;
  • удзел у рабоце студэнцкіх навуковых гурткоў і студэнцкіх навуковых канферэнцыях.

Поспех навучання студэнтаў залежыць ад сістэматычнай і стараннай падрыхтоўкі да лекцый, семінараў, залікаў, экзаменаў, самастойнай працы з фондамі бібліятэк.

Выкладанне курса праводзіцца з улікам вывучэння студэнтамі іншых дысцыплін: тэорыі дзяржавы і права; усеагульнай гісторыі дзяржавы і права; гісторыі дзяржавы і права замежных краін; гісторы дзяржавы і права славянскіх народаў; гісторыі палітычнай і прававой думкі.

...

Скачать:   txt (156.1 Kb)   pdf (564.9 Kb)   docx (103.1 Kb)  
Продолжить читать еще 48 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club