Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Станаўленне і развіццё гаспадарчага права ў БССР

Автор:   •  Ноябрь 25, 2018  •  Реферат  •  4,158 Слов (17 Страниц)  •  559 Просмотры

Страница 1 из 17

Станаўленне і развіццё гаспадарчага права ў БССР

У 1921-1925 гг. уласнае заканадаўства Беларускай ССР перш за ўсё было накіравана на аднаўленне разбуранай працяглымі войнамі народнай гаспадаркі, на ўмацаванне савецкіх органаў улады і стварэнне належнага савецкага дзяржаўнага апарату.

29 сакавіка 1923 г. на падставе расійскіх заканадаўчых актаў ЦВК БССР прыняў Зямельны кодэкс БССР (ЗК), які быў уведзены ў дзеянне з 15 красавіка 1923 г. У Кодэксе рэгуляваліся пытанні землеўладкавання і парадку разгляду разгляду зямельных спрэчак.  Разам з аб’яўленнем зямлі выключна дзяржаўнай уласнасцю і прадастаўеннем сялянам права карыстання ёю пры ўмове вядзення гаспадаркі ўласнай працай у ЗК БССР замацоўвалася бестэрміновае карыстанне зямлёй і права сялян абіраць любую форму землекарыстання. У выключных выпадках закон дапускаў наёмную дапаможную працу пры ўмове захавання сялянскай гаспадаркай свайго працоўнага характару. Заазвочвалася сялянская кааперацыя, якая мела крэдытна-збытавы характар (у 1928 г. яна аб’ядноўвала ўжо 50% сялянскіх гаспадарак). Забараняліся купля і продаж зямлі, падараванне і залог яе, прычым парушальнікі прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Зямельны кодэкс БССР некалькі адрозніваўся ад Кодэкса РСФСР. Беларускі кодэкс замацаваў формы землекарыстання, не прадугледжваючы супольнага землекарыстання. Таму не дапускаліся ўраўняльныя перадзелы зямлі. Зямля замацоўвалася ў пастаяннае працоўнае карыстанне за сельскагаспадарчымі аб’яднаннямі, а пасля выдачы адпаведных дакументаў-за асобнымі землекарыстальнікамі. Землекарыстанне нарміравалася, і Камісарыяту земляробства БССР даручалася шсталяванне гранічнай нормы сялянскага землекарыстання.

Вяртанне Беларускай ССР у 1924 г. часткі ўсходніх беларускіх тэрыторый запатрабавала ўніфікацыі зямельнага заканадаўства, бо на далучаных да БССР тэрыторыях працягваў дзейнічаць Зямельны кодэкс РСФСР. З 1 сакавіка 1925 г. Прэзідыум ЦВК БССР увёў у дзеянне на ўсёй тэрыторыі рэспублікі новы Зямельны кодэкс БССР, які ў асноўным грунтаваўся на палажэннях ЗК 1923 г.

У 1924 г. у БССР усталёўваюцца адзіныя  адзіныя арганізацыйна-прававыя формы вядзення лясной гаспадаркі, якая адыгрывала важную ролю ў эканоміцы рэспублікі. Прыняты СНК БССР Лясны кодэкс быў уведзены ў дзеянне з 1 жніўня 1924 г. У Кодэксе рэгламентаваўся адзіны лясны фонд БССР і адзначалася, што ўсе лясы і зямельныя плошчы, прызначаныя для патрэб лясной гаспадаркі, з’яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю. Закон замацаваў цэнтралізаванае кіраванне лясамі, маючымі рэспубліканскае значэнне, за ляснымі органамі Народнага камісарыята земляробства і вылучыў лясы мясцовага значэння, якія перадаваліся ў бестэрміновае карыстанне зямельным грамадскім сельскагаспадарчым камунам, таварыствам і іншым аб’яднанням працоўных землекарыстальнікаў [1, стр. 284].

Гаспадарчае права ўзаемадзейнічае з грамадзянскім. Прымаюцца шматлікія дэкрэты і пастановы ЦВК і СНК БССР па ўсіх кірунках грамадскага і гаспадарчага жыцця рэспублікі.

У галіне грамадзянскага права рэгуляванне адносін уласнасці было накіравана перш за ўсё на развіццё і ўмацаванне дзяржаўнай формы ўласнасці.  З мэтай умацавання сацыялістычная сістэмы гаспадарання і форм сацыялістычнай уласнасці нарматыўныя прававыя акты БССР на падставе агульнасаюзнага заканадаўства дапаўнялі і развівалі асноўныя палажэнні грамадзянскага заканадаўства, якія знайшлі адлюстраванне ў Грамадзянскім кодэксе (ГК) 1923 г.

Дзяржаўная ўласнасць атрымала абсалютную іскавую абарону. Яе можна было выпатрабаваць з любога пазапраўнага ўладання. Тэрмін іскавай даўнасці пры гэтым не ўсталёўваўся, ён быў неабмежаваным. Аб’яўляліся несапраўднымі здзелкі, якія маглі прынесці шкоду дзяржаве.

ГК БССР 1923 г. замацаваў агульнае правіла неадчужальнасці дзяржаўных прадпрыемстваў ва ўласнасць прыватных асоб. Аднак у адпаведнасці з кірункамі НЭПа пастановай ЦВК і СНК БССР ад 31 студзення 1925 г. было дахволена адчужэнне нядзеючых прадпрыемстваў.

...

Скачать:   txt (57 Kb)   pdf (256.3 Kb)   docx (26.7 Kb)  
Продолжить читать еще 16 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club