Палітычная дзейнасць вялікага князя літоўскага Віценя
Автор: Алексей Черник • Декабрь 1, 2021 • Реферат • 9,040 Слов (37 Страниц) • 449 Просмотры
Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Палітычная дзейнасць вялікага князя літоўскага Віценя
Аўтар:
Чэрнік Аляксей Дзмітрыевіч
Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 1 курс, 1 група
Дам. адрас: г. Мінск, вул. Ясеніна, д.73, кв. 20
тэл. дам.:(8017) 361-83-40
тэл. маб.:(8029) 574-84-62
Мінск, 2021
Змест
Змест 2
Уводзіны 3
Раздзел І. Барацьба ВКЛ з крыжаносцамі Тэўтонскага і Лівонскага ордэнаў 10
Раздзел ІІ. Славянскі напрамак у дзейнасці Віценя 28
Заключэнне 32
Спіс літаратуры 33
Уводзіны
Веданне гісторыі роднай краіны заўсёды было і застаецца вельмі важнай і неабходнай для грамадства з’явай. Даволі відавочна, што лепш усяго аналізаваць і даследваць гісторыю свайго народа і гісторыю пэўнай тэрыторыі могуць тыя навукоўцы, якія належаць да гэтай этнічнай супольнасці і маюць прамое стаўленне да гэтай тэрыторыі і этнасу.
Таму невыпадкова, што вялікую цікавасць да гісторыі беларускага края пачалі праяўляць выкладчікі і студэнты Віленскага ўніверсітэта, многія якія паходзілі з тэрыторыі сучаснай Беларусі. Канешне, першай працай па гісторыі ВКЛ была яшчэ «Хроніка польская, літоўская, жмудская і ўсёй Русі» Мацея Стрыйкоўскага ў XVI ст. Але, Стрыйкоўскі быў палякам, і таму негледзячы на яго даволі высокую прафесійнасць, і тое, што ён каля 10 год жыў у ВКЛ, але ўся роўна гэта погляд звонку.
Таму, ужо працу Тэадора Нарбута «Гісторыя літоўскага народа» можна лічыць першай працай і даследваннем гісторыі ВКЛ асобна ад Польшчы. Таксама важныя сведчанні ёсць і ў працы М. В. Без-Карніловіча «Исторические сведения о примечательнейших местах в Белоруссии с присовокуплением и других сведений, к ней же относящихся».
Але, канешне, вялікі выбух і яшчэ большая цікавасць да гісторыі Беларусі, нашых продкаў і іх жыцця праявілася ў пачатку XX ст. у сувязі з уздымам нацыянальнага беларускага руха. Пачынаючы ад працы Вацлава Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі» 1910 г., і працягваючы працамі У. М. Ігнатоўскага, У. І. Пічэты, М. В. Доўнар-Запольскага і іншых. Але з 30-х гадоў пачаліся рэпрэсіі супраць нацыянальных рухаў у СССР, у тым ліку і Беларусі. Гісторыя Беларусі набыла рысы марксіцка-ленінскай ідэалогіі і моцны ўплыў з боку Расеі. Канешне, праводзіліся новыя даследванні, знаходзіліся новыя факты і г.д., але усе канцэпцыі павінны былі класціся ў фарватар марксісцка-ленінскай ідэалогіі, што вельмі абмяжоўвала развіццё гістарычнай навукі ў Беларусі. Але з канца 80-х-пачатка 90-х гадоў, калі перастаў панаваць марксіцка-ленінскі погляд у гісторыі і Беларусь атрымала незалежнасць, таксама адбыўся выбух гістарычных даследванняў і вялікая цікавасць да іх з боку грамадства. Адбываліся перавыданні прац У. М. Ігнатоўскага, М. В. Доўнар-Запольскага, В. Ю. Ластоўскага, так і з’яўлення новых прац М. І. Ермаловіча, Г. М. Сагановіча, А. К. Краўцэвіча, агульных прац, такія як «Гісторыя Беларусі» у 6 т., «Нарысы гісторыі Беларусі» у 2 ч. і іншыя. Потым, у XXI ст. гэтыя працы працягваюцца і з’яўляюцца новыя аўтары і даследчыкі. Таксама з’явілася і больш навукова-папулярных і мастацкіх выданняў. Яны не такія дакладныя, як науковые, маюць дапушчэнні і недакладнасці, але яны дапамагаюць азнаёміць шырокія колы грамадства з асноўнымі фактамі і падзеямі з гісторыі Беларусі. Больш падрабязна пра выкарастанную ў працы літаратуру будзе далей.
Я выбраў тэму пра дзейнасць вялікага князы літоўскага Віценя таму, што лічу яе даволі важнай і актуальнай. Кожны кіраўнік такой дзяржавы, як ВКЛ заставіў свой след у гісторыі. Шмат іх дзеянныяў мелі пазітыўны ці негатыўны характар. Таму вельмі важна даследваць дзеёнасць кожнага ўладара ВКЛ, бо праз іх дзеянні, а калі дакладней казаць знешнюю і ўнутраную палітыку, можна прасачыць развіццё ВКЛ як дзяржавы, можна нават сказаць дзяржаўнасці беларускіх зямель у тыя часы, якія ўваходзілі ў склад ВКЛ.
Часы княжання Віценя былі даволі складанымі, асабліва ў знешняй палітыкі, бо існавала рэальная пагроза для ВКЛ. Хоць і прайшло больш за 40 год з часоў каранацыі Міндоўга, але ВКЛ заставалася даволі ў небяспечным становішчы, бо яшчэ дзяржава не была вельмі моцна ўмацавана, цэнтралізавана і г.д. Пасля значных дасягненняў Міндоўга ў справе стварэння і умацавання маладой дзяржавы пачаліся часы, калі палітычнае становішча не было занатда стабільным. Гэтаму можа сведчыць тое, што князі ВКЛ кіравалі ў большасці не вельмі працяглы час і былі забіты іх праціўнікамі ўнутры дзяржавы. Так можна казаць пра Траняту. Войшалк і Шварн кіравалі нядоўга, бо першы сышоў у манастыр, а другі проста памёр. Трайдзень хоць і кіраваў даволі працяглы час, але таксама быў забіты. Пра Даўмонта, Будзікіда і Будзівіда ў нас вельмі мала сведчанняў, але Даўмонт таксама быў забіты, а Бузікід і Будзівід кіравалі непрацяглы час. Таму адным з галоўных дасягненняў Віценя было ўнутранае умацаванне княжацкай улады, стабілізацыя сітуацыі ўнутры дзяржавы, што сфарміравала трывалы фундамент для яго пераемніка Гедзіміна і далейшых князёў ВКЛ. Таксама пры Віцене была трывала замацавана дынастыя, якая атрымала назву Гедзімінавічаў. Яе заснавальнікам быў Даўмонт - бацька Віценя, але, менавіта кіраванне Віценя і Гедзіміна і дало магчымасць моцна замацаваць за гэтай дынастыяй кіраванне ВКЛ да Ягайлы. А некаторыя даследчыкі лічаць, што ў датычанні да ВКЛ род Гедзімінавічаў можна працягваць да Жыгімонта ІІ Аўгуста, бо Ягелоны і з’яўляюцца галіной Гедзімінавічаў [15, с.71]. І калі для Польшчы з часоў Ягайлы пачалася новая для іх дынастыя, то для ВКЛ атрымліваецца, што ўся роўна кіравалі Ягайла, Вітаўт і іх нашчадкі, а для Ягайлы і Вітаўта Гедзімін быў агульным дзедам.
...