Любiмы твор старажытнай лiтаратуры
Автор: Vlada Rostova • Декабрь 8, 2018 • Эссе • 464 Слов (2 Страниц) • 517 Просмотры
ЭСЭ НА ТЭМУ
“ЛЮБІМЫ ТВОР СТАРАЖЫТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ ”
З усіх прачытаных твораў старажытнай літаратуры мне больш за усё спадабаўся трактат “Пра шлюб” Францішкі Уршулі Радзівіл. Яна вядома ўсім як стваральніца ў нясвіжскай рэзідэнцыі Радзівілаў самабытнага тэатра, для якога пісала п’есы і ставіла іх на сцэне.
Тэма твора вельмі актуальна ў наш час . Зараз большасць моладзі ўступае ў шлюб неабдумаўшы сваё рашэнне не настолькі сур'ёзна, як патрабуе гэтае пытанне. Многія думаюць, што атрымаўшы пашпарт, яны могуць лічыць сябе дарослымі і жыць па сваіх правілах і прынцыпах, незалежна ад бацькоў, і уступаюць у шлюб нават без іх згоды. Але ж пражыўшы некаторы час, многія сем’і разводзяцца. Каб гэтага не адбылося,чалавек павінен разумець, што такое шлюб і якія яго мэты.
Мне падабаецца ,як падаецца значэнне шлюбу ў трактаце : “Шлюб ўяўляе з сябе таварыства ўзаемнае дапамогі – дзеля таго, каб цешыцца разам, дзелячыся дабротамі, і суцяшаць адно аднаго,дзелячыся бядотамі”. Гэта значыць ,што мужу і жонцы трэба быць і ў горы ,і ў радасці разам ,трэба дзяліцца сваімі клопатамі і вучыцца разумець адзін аднаго .
Мне здаецца, жанчына неяк сур’ёзней ставіцца да шлюбу. Яна сразу разумее,што яна хоча і як гэта атрымаць. У шлюбе яна можа сумяшчаць некалькі ролей: быть і дарадчыцай, і сяброўкай ,і палюбоўніцай . А самае галоўнае, жанчына ўмее ў нужны час быць пыхлівай і фанабэрыстай, а ў другі падатлівай і спакойнай . Францішка Уршуля Радзівіл піша : ” Падатлівасць жонкі мае ў шлюбе надзвычайную ролю, без яе ўсе іншыя якасці не маглі б забяспечыць сямейны спакой; ніколі занадта ўпартая жонка не заваявала б мужава сэрца, а значыць, не мела б улады і ў гаспадарцы: гаспадыняю яна можа стаць толькі дзякуючы мяккасці свайго характару”.
“Усякі мужчына,беручы шлюб, мусіць мець на ўвазе тры рэчы: ён павінен імкнуцца да лагоднага і шчаслівага жыцця ў кампаніі сваёй жонкі, да пабудовы трывалага дому і да пэўнага задавальнення сваіх пачуццёвых патрэбаў. А самае галоўнае, што прымнажэнне дастатку павінна ісці наперадзе імкнення да ўцехаў.” Калі ён усё гэта разумее і згодны з гэтым ,то з яго атрымаецца цудоўны муж.
Францішка Уршуля Радзівіл у гэтам трактаце раскрывае як духоўную, так і сацыяльную прыроду саюза мужчыны і жанчыны, фармулюе мэты шлюбу, разглядае яго віды. У гэтым творы можна знайсці шмат парад, як зрабіць правільны выбар, каб шлюб быў шчаслівым. Я думаю, кожны, калі прачытаў гэты твор, зрабіў нейкую выснову для сябе. Бо гэты твор з’яўляецца сапраўдным скарбам для будучых маладых.
...