Ужыванне колеравых лексем у паэме “Новая зямля” Якуба Коласа
Автор: Anton Noimann • Март 21, 2022 • Научная работа • 2,576 Слов (11 Страниц) • 333 Просмотры
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія №4 г.Віцебска”
Навукова – даследчая работа
Ужыванне колеравых лексем у паэме “Новая зямля” Якуба Коласа
Выканала: Шкатула Анастасія,
вучаніца 9 “Б” класа
Кіраўнік: Куль Любоў Уладзіміраўна,
настаўнік беларускай мовы і
літаратуры
г. Віцебск 2017год
Змест
Уводзіны. Якуб Колос - майстар малявання словам
Асноўная частка
- Ужыванне колеравых лексем у паэме “Новая зямля” Якуба Коласа
Раздзел 1. Праблема колерабачання мастацкага тэксту
1.1Распрацоўка пытання колерабачання
1.2Сімвалічнае значэнне колера ў мастацкім творы
Раздзел 2.Колеравая эстэтыка ў паэме “Новая зямля” Якуба Коласа
- Частотнасць ужывання колеравых лексем
- Стылістычная функцыя лексікі са значэннем колеру
2.3 Выяўленчая роля мастацкіх сродкаў, уаснове якіхляжаць словы са значэннем колеру
Заключэнне
Спіс літаратуры
Дадатак
Уводзіны
Паэма “Новая зямля” – вяршыня паэтычнай творчасці Якуба Коласа. Цікавай асаблівасцю “Новай зямлі” з’яўляецца тое, што яна напісана на аўтабіяграфічным матэрыяле. Коласу ўдалося, захаваўшы дакладнасць матэрыялу, зрабіць мастацкія абагульненні і стварыць вобразы, якія сталі тыповымі і характэрнымі для ўсяго тагачаснага беларускага сялянства.
Якуб Колас — віртуозгукапісу і малявання словам. Эстэтыка колеру і паэтыкагукувызначальныя ў паэме «Новая зямля». У гэтымтворы мастак слова праз колер паказаў, якіятоіць у сабе родная прыродадзівосна-чароўныя "скарбы гожства, сугалосся". У многіхвыпадкахфарба, гук у паэтавыхпрыродапісальныхмалюнках — праява высока адухоўленагаўспрымання свету, сведчаннечуйнайфіласофскайповязічалавека з прыродай і космасам. Якуб Колас вельмівобразнаперадаваўз'явыпрыроды, сузіраў і адкрываў у ёй красу, гармонію. А гэтавымагаланезвычайнагаўзнясенняпаэтычнага духу, бо "прыгажосцьмастацтва, — як адзначаў Гегель, — з'яўляеццапрыгажосцю, народжанай на глебе духу, і наколькі дух і творвышэйпрыроды і яез'яў, настолькі ж цудоўнае ў мастацтвевышэйнатуральнайпрыгажосці". Якуб Колас стварыў высокую паэзіюпрыроды, уклаў у яеглыбокуюэстэтыку слова, зместсвайго "я".
Мэтапрацы – дацьапісаннеколеравых лексем (каларонімаў) у паэмеЯкуба Коласа “Новая зямля”, скласціўяўленне пра спецыфіку колерабачання паэта. Для дасягненнегэтаймэтыставіліся і вырашалісянаступныязадачы:
-выявіць у паэмесловысазначэннем колеру, вобразныясродкі, якіядапаўняюцьколеравую гаму;
- раскрыцьвыяўленчую ролю эпітэтаў, метафар, параўнанняў, у асновеякіхляжацьсловысазначэннем колеру;
- раскрыцьстылістычнуюфункцыюлексікісазначэннемколеру (стварэннесветлага, радаснагамалюнка,аптымістычнага настрою, перадачазрокававыхкарцінбагатага свету фарбаўроднайпрыроды і г.д.)
- выявіць частотнасць ужывання пэўных колеравых лексем
Прадметам даследавання з’яўляюцца каларонімы ў паэзіі Якуба Коласа.
Аб’ектам даследавання - паэма “Новая зямля” Якуба Коласа. Для дасягнення пастаўленай мэты намі былі сабраны лексічныя адзінкі, з дапамогай якіх у творы называюцца аб’екты колеру.
Асноўная частка
Раздзел першы
У любым літаратурным творы ў той ці іншай ступені выкарыстоўваецца колеравая і светлавая лексіка. Сёння для намінацыі лексікі са значэннем колеру адны навукоўцы ўжываюць тэрмін “колераабазначэнне”, іншыя - “колеравыя словы". Для намінацыі лексікі са значэннем колеру можа быць выкарыстаны тэрмін “каларонім". [2; с.16].
...