Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Аналіз вобразу настаўніка ў беларускай літаратуры

Автор:   •  Январь 22, 2025  •  Курсовая работа  •  7,176 Слов (29 Страниц)  •  37 Просмотры

Страница 1 из 29

ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ        3

І. РОЛЯ НАСТАЎНІЦТВА Ў БЕЛАРУСКІМ НАЦЫЯНАЛЬНЫМ АДРАДЖЭННІ        6

ІІ. МАРАЛЬНЫЯ ЯКАСЦІ НАСТАЎНІКАЎ У ТВОРЧАСЦІ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ        11

ІІІ. ПРЫЁМЫ І МЕТАДЫ ВЫХАВАННЯ Ў ТВОРАХ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ        21

ЗАКЛЮЧЭННЕ        25

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ        26

УВОДЗІНЫ

Настаўнік – соль зямлі

Сымон Будны

У тым, што мы ёсць цяпер як нацыя і грамадзяне,

найпершая заслуга сельскіх настаўнікаў

     В. Быкаў

Май сэрца, глядзі ў сэрца

А. Міцкевіч.

Апошнія словы, скіраваныя, прынамсі, да кожнага, але асабліва іх трэба ведаць настаўнікам.

Адносіны да настаўніка ў беларускім грамадстве заўсёды былі неадназначныя. Верагодна, прычына гэтага ў тым, што занадта вялікая адказнасць кладзецца на педагогаў. Ад іх шмат у чым залежыць, якім будуць наступныя пакаленні, якія каштоўнасці будуць пераважаць у іх. Аднак на кожным этапе гістарычнага развіцця патрабавання да асобы змяняюцца, таму змяняюцца патрабаванні і да настаўніка. Педагогу прыходзіцца ісці ў нагу з часам.

Акрамя таго, любыя дзеянні настаўніка заўсёды ацэньваюцца з розных пунктаў погляду: вучняў, іх бацькоў, калегаў, кіраўніцтва і г.д. Чалавек, які працуе па гэтай спецыяльнасці, заўсёды знаходзіцца ў цэнтры ўвагі.

Ёсць яшчэ і маральны аспект гэтай прафесіі: педагагічная памылка мала прыкметная, але яе наступства могуць апынуцца катастрафічнымі.

Увесь назапашаны вопыт чалавецтва фіксуе ў літаратуры. Гэтымі асаблівасцямі характарызуецца актуальнасць дадзенага даследавання. Акрамя таго, у адпаведнасці з імі вызначана гіпотэза нашага даследавання: усе змены, датычныя настаўніка і яго ўзаемаадносін з вучнямі ў рэальнай рэчаіснасці, адбіліся ў літаратуры ХХ стагоддзя.                  

Пытанням  дынамікі асабістага развіцця настаўніка і яго ўзаемаадносін з грамадствам  у кантэксце гістарычнай рэчаіснасці  прысвяціў сваю працу  “Ці заўсёды правы настаўнік?” У.І. Ляшчынскі. Некаторых аспектаў дадзеных праблем дакраналіся вядомыя педагогі А.С. Макарэнка, Р. Аманашвілі і інш. Артыкулы Л. Асташонак, П. Дзябайла, Т. Зайцавай прысвечаны вобразам настаўнікаў у асобных творах, часткова раскрываюць асобныя пытанні маральнага аблічча настаўніка і яго  ўзаемаадносін з вучнямі.

Падчас працы  мы абапіраліся непасрэдна на  мастацкую літаратуру, а таксама на згаданыя  вышэй працы, і пры чытанні дадзеных крыніц выявілі, што цэласны  аналіз  пытання развіцця вобраза настаўніка ў літаратуры, а таксама яго ўзаемаадносін з навакольным асяроддзем ў іх мала праводзіўся.  Акрамя таго, мы зазначылі, што ў адзнацы асобных вобразаў вызначаны супярэчнасці, і вызначылі наступную праблему: адносіны да вобразу настаўніка з'яўляецца неадназначнымі.

Паводле сваёй ролі ў грамадстве настаўніцтва варта лічыць элітай. Аднак інтэлектуальны змест гэтага паняцця заціраецца зместам матэрыяльным. У такім выпадку, як растлумачыць, чаму прыгажосць паэзіі Максіма Багдановіча такая важная для беларусаў? Прыналежнасць да эліты карэлюе з паняццем аўтарытэтнасці, а настаўнік мусіць мець аўтарытэт у вачах вучняў. Узнікае новае пытанне: як чалавек, які адчувае сваю місію прыніжанай, можа данесці нешта высокае да іншага чалавека? А ў выпадку з беларускай мовай – як пераканаць, што прыніжанае ёсць насамрэч высокае, калі ў гэта з цяжкасцю вераць абодва (!) бакі? Наўрад ці настаўнікі здольныя кардынальна змяніць аперцэптыўную зададзенасць грамадства, “шырокіх мас”, у адзіночку.

...

Скачать:   txt (87.7 Kb)   pdf (387.8 Kb)   docx (228.3 Kb)  
Продолжить читать еще 28 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club