Сяргей Грахоўскі: біяграфічныя звесткі
Автор: mashanka • Сентябрь 13, 2018 • Научная работа • 13,284 Слов (54 Страниц) • 928 Просмотры
Государственное учреждение образования “Средняя школа № 13 г.Минска”
“Дабрата чалавеку патрэбна...”
(гуманістычны пафас творчасці С.Грахоўскага)
«Доброта человеку нужна…»
(гуманистический пафос творчества С.Граховского)
Секция: литературоведение
(белорусская литература)
Автор: Свирская Мария Андреевна
средняя школа № 13, 9 «А» класс
Ул. Седых, д. 16, кв.40,
тел. 263-39-92
Научный руководитель:
Голоскок Оксана Фёдоровна
средняя школа №13 г. Минска,
учитель белорусского языка и литературы
Минск, 2014
Змест
І. Уводзіны
Сяргей Грахоўскі: біяграфічныя звесткі.
II. Асноўная частка
“Шукаць, знаходзіць, быць няспынным, не проста існаваць, а жыць” : пафас дабраты творчасці паэта.
2.1. Чалавечае ў чалавеку.
2.2. Тэма любові і кахання.
2.3. Тэма прыроды.
2.4. Тэма стваральнай працы.
2.5. Тэма мінулага.
III. Заключэнне
Сяргей Грахоўскі – пясняр дабрыні і чалавечнасці.
IV. Спіс літаратуры
V. Дадатак
Я ўзяла такую тэму даследчай работы “Дабрата чалавеку патрэбна...” (гуманістычны пафас творчасці С.Грахоўскага)”, паколькі ў наш час страчваюцца такія маральныя якасці асобы, як дабрыня, міласэрнасць, шчырасць, ахвярнасць, сумленне, праўдзівасць, эмацыянальная чуйнасць і духоўнасць. Вучні слаба ведаюць творчасць С.Грахоўскага, не жадаюць прапускаць праз сэрца прачытанае.
Мэта работы: абуджэнне цікавасці вучняў да твораў сучаснай беларускай паэзіі, у прыватнасці вершаў Сяргея Грахоўскага; пашырэнне ведаў пра іх гуманістычную скіраванасць.
Задачы:
- Даследаваць вершы С.Грахоўскага на прадмет абуджэння духоўнасці чалавека.
- Садзейнічаць выяўленню непасрэдных чытацкіх адносін школьнікаў да падзей і герояў.
- Садзейнічаць усведамленню сувязі паміж сучасным і вечным і падвесці вучняў да пераканання, што чалавек сам нясе адказнасць за выбар жыццёвай пазіцыі.
- Выхоўваць высакароднасць і дабрыню.
Прадмет даследавання:
Вершы Сяргея Грахоўскага .
Аб’ект даследавання:
Гуманістычны пафас творчасці С.Грахоўскага.
Практычная значымасць:
Матэрыял работы можа быць выкарыстаны як дадатковы матэрыял на ўроках беларускай літаратуры (тэма “Беларуская літаратура на сучасным этапе. Паэзія”), на факультатыўных занятках, на розных мерапрыемствах у рамках правядзення тыдня беларускай мовы і літаратуры з мэтай фарміравання лепшых маральных якасцей асобы, для развіцця чытацкага густу вучняў.
У рабоце выкарыстаны наступныя метады даследавання: аналіз вершаў па даследуемым пытанні, анкетаванне, супастаўленне атрыманых даных.
Уводзіны
Сяргей Грахоўскі – паэт, празаік, публіцыст, перакладчык
Сяргей Грахоўскі – адзін з тых святых пакутнікаў, чый жыццёвы шлях быў азмрочаны дзесяцігоддзямі сталінскіх лагераў. Вярнуўся ён у літаратуру і па-сапраўднаму пачаў сцвярджаць сябе ў прыгожым пісьменстве пасля доўгага зняволення, куды трапіў дваццацітрохгадовым юнаком. Але моцны духам і любоўю да бацькоўскай зямлі, Сяргей Іванавіч выжыў, выстаяў, з годнасцю вярнуўся ў літаратуру і да апошніх дзён не страціў высокага творчага гарэння. Ён быў уганараваны званнем “Заслужаны работнік культуры Беларусі” (1983), стаў лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя А.Куляшова (1983) за кнігу паэзіі “Асеннія гнёзды”, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі (1992) за кнігу “Споведзь”.
...