Жыццё як зебра
Автор: Мария Войтехович • Июнь 9, 2019 • Эссе • 259 Слов (2 Страниц) • 492 Просмотры
Чорная паласа, белая паласа… Яны змяняюць адна другую ў жыцці кожнага чалавека. Кожны дзень з намі здараюцца розныя рэчы. Якіясьці мы лічым станоўчымі для сябе, а нейкія - не вельмі. “Жыццё як зебра” – такое нам часта здараецца чуць.
У пэўны прамежак часу ў нашым жыцці ўсё цудоўна і поспех так і ідзе прама ў рукі , але надыходзіць той момант , калі ўсё пераварочваецца з ног на галаву. У нашым свеце ўсё мае сваю цыклічнасць: зіма адступае і прыходзіць цяпло – лета, ноч змяняецца днём, хтосьці нараджаецца, а хтосьці памірае. Добрыя і дрэнныя перыяды ў жыцці, чорныя і белыя палосы таксама ўяўляюць сабой цыклічнасць: за чорнай паласой абавязкова ідзе белая і наадварот. Аб гэтым і хоча нам сказаць паэт. З гэтага вынікае, што ў вершы закранаецца праблема ісціны. А ісціна заключаецца ў тым , што «шчасце ходзiць толькi ў пары з горам».
Дадзены верш адносіцца да філасофскай лірыкі.
Адразу ж кідаецца ў вочы такая фігура, як кальцо:
Iсцiна, адвечная, як свет…
Iсцiна, адвечная, як свет.
Нельга не адзначыць трапнае выкарыстанне Нілам Гілевічам метафар:
За надзеяй — боль зняверу ўслед,
За пашанай — прынiжэння сорам.
За святлом знаходкi — горыч страты,
За агнём любвi — разлукi снег.
За абдымкамi — падножка здрады.
Назіраецца інверсійны парадак слоў (боль зняверу, горыч страты і інш.), выкарыстанне параўнання(ісціна адвечная як свет).
Гэты верш нам яшчэ раз напамінае, што як бы ўсё дрэнна ў вас не было, надыйдуць і светлыя моманты, а для тых,
...