“Тутэйшыя” Янкі Купалы: асаблівасці сатырычнага адлюстравання рачаіснасці
Автор: lana67666 • Февраль 24, 2019 • Курсовая работа • 10,188 Слов (41 Страниц) • 811 Просмотры
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Установа адукацыі
“Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова”
“Тутэйшыя” Янкі Купалы: асаблівасці сатырычнага адлюстравання рачаіснасці
Курсавая работа
па беларускай літаратуры
студэнткі 2 курса
спецыяльнасць: беларуская мова і літаратура
форма атрымання адукацыі: дзённая (4 гады)
Навуковы кіраўнік
Магілёў
201 г.
ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ..........................................................................................................3
ГЛАВА 1. ТРАГІКАМЕДЫЯ “ТУТЭЙШЫЯ” Я.КУПАЛЫ ЯК САТЫРЫЧНА-ВЫКРЫВАЛЬНЫ ТВОР.....................................................6
1.1.З гісторыі стварэння і пастаноўкі п’есы “Тутэйшыя” Я.Купалы............6
1.2.Факты рачаіснасці, яе героі і антыгероі як аб’екты сатырычнага мастацкага адлюстравання, асэнсавання і выкрыцця.................................12
ГЛАВА 2. АСАБЛІВАСЦІ САТЫРЫЧНАГА АДЛЮСТРАВАННЯ РЭЧАІСНАСЦІ Ў ТРАГІКАМЕДЫІ “ТУТЭЙШЫЯ” Я.КУПАЛЫ.............23
2.1. Роля вобразных сродкаў у сатырычным адлюстраванні рэчаіснасці ў трагікамедыі “Тутэйшыя” Я.Купалы...............................................................23
2.2. Роля выяўленчых сродкаў у сатырычным адлюстраванні рачаіснасці ў трагікамедыі “Тутэйшыя” Я.Купалы.............................................................25
ЗАКЛЮЧЭННЕ................................................................................................30
СПІС ВЫКАРЫСТАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ...............................................31
УВОДЗІНЫ
Вытокі гісторыі драматургіі хаваюцца ў прыцемках першабытнага часу, у даўніне. Драматургі ўзнімалі і ўзнімаюць ў сваіх творах універсальныя праблемы. Напрыклад, тэма чалавечага выбару ў жыцці, як і зараз, чалавек робіць выбар, шукае адказы на пытанні, ідзе па шляху, які яму дыктуе час. Калі быў напісаны першы драматычны твор, што гэта было па жанры: камедыя ці трагедыя, калі быў пастаўлены першы спектакль?
Даследаванне праблем ў драматургічных творах з’яўляецца адначасова пошукам трывалых духоўных і маральных каштоўнасцей. Гэтыя каштоўнасці: любоў да роднай зямлі, да Бацькаўшчыны, каханне, самаахвярнасць, жыццё і смерць. На нашу думку, полем для даследавання больш цікавым і займальным, чым сучасная драматургія, з’яўляецца спадчына класікаў беларускай літаратуры, асабліва выдатныя п’есы Янкі Купалы. Некаторыя скажуць, што гэта старамодна. Але ж мы сёння гатовы паспрачацца з гэтым, удала створаны абразец даўніны, зможа адкрыць вочы, паказаць дарогу ў жыцці нават сучаснаму чалавеку. У творах, прысвечаных сучаснасці, пералік розных якасцей на фоне агульнай раз’яднанасці, прагматыкі, расчаравання ў колішніх ідэалах, выглядае вельмі востра. Гэтым можна патлумачыць надзвычайны поспех “Паўлінкі”, амаль сто год бачыць яна свет, здаецца, кожны з беларусаў не ўяўляе нават сабе беларускую драматургію без гэтай п’есы, якая атрымоўвае новае і новае жыццё на сцэне Купалаўскага тэатра. Айчынныя літаратуразнаўцы дагэтуль даволі часта звяртаюцца да асэнсавання драматургіі Янкі Купалы ў беларускай і сусветнай літаратуры. П’есы Купалы вельмі часта лічаць чымсці загадкавым, таямнічым, што на працягу столькіх гадоў дае глебу для роздуму. Часам яны атаясамліваюцца з рамантычнымі гісторыямі і камічнымі інтэрмедыямі, якія толькі абцяжарваюць разуменне і спецыфіку, праблематыку і тэматыку твораў. Разам з тым, менавіта яны самыя дазваляюць вылучыць найбольш трывалыя памкненні чалавечай душы ў разуменні аўтарскай думкі.
...