Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Шляхі развіцця электраэнергетыкі

Автор:   •  Сентябрь 28, 2019  •  Реферат  •  2,341 Слов (10 Страниц)  •  370 Просмотры

Страница 1 из 10

Рэферат

                                 

“Шляхі развіцця электраэнергетыкі”

                 

                                                                                                                                                         

                                                                   Выканаў: Куцко Мікіта

                                                                                                                                       

                                                                    Праверыў: Аршаўскі А.С

Тупічына, 2018

Змест

Уводзіны.……………………………………………………………..3

  1. Перспектывы развіцця энэргетыкі. ………………….………….4-6  
  2. Супрацоўніцтва з Расіяй…………………………………….……7-8
  3. Новая галіна-ядзерная энэргетыка………………………………9

    Заключэнне……………………………………………………………10

УВОДЗІНЫ

    Энергетычная галіна-адна з вядучых у Беларусі. Ад яе стабільнай і эфектыўнай працы, забеспячэння надзейнага і бесперабойнага энергазабеспячэння залежыць праца ўсіх іншых галін народнай гаспадаркі Рэспублікі, камфорт і дабрабыт грамадзян. Якімі тэмпамі вядзецца абнаўленне генерыруючых магутнасцяў беларускай энергетыкі? Ці будзе новая праграма мадэрнізацыі энергасістэмы яшчэ маштабней, чым дзеючая? Пашыраецца ўдзел замежных інвестараў у праектах будаўніцтва і рэканструкцыі энергааб'ектаў ў Беларусі? У Беларусі пачата стварэнне новай галіны-ядзернай энергетыкі. Якія эканамічныя выгады прынясе Рэспубліцы рэалізацыя гэтага праекта? На якім этапе зараз знаходзіцца падрыхтоўка да будаўніцтва АЭС?

ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВІЦЦЯ ЭНЭРГЕТЫКІ

             За 2014-2017 гады на рэканструкцыю і будаўніцтва аб'ектаў энергасістэмы РБ накіравана $ 2152 млн. Аб'ёмы фінансавання ў 2014 годзе склалі $402 млн., у 2015 - м - $481 млн., 2016 - м - $ 660 млн., 2017 - м - $ 609 млн. такім чынам, у параўнанні з 2006 годам інвестыцыі ў апошнія два гады павялічыліся больш чым у 1,5 разы. У 2010 і 2011 гадах на мадэрнізацыю асноўных вытворчых фондаў Беларускай энергасістэмы (без уліку будаўніцтва АЭС) плануецца накіроўваць штогод каля $610 млн. пры гэтым прыцягненне замежных інвестыцый можа скласці каля $530-540 млн.

    У ліку найважнейшых праектаў-мадэрнізацыя энергаблока №5 Бярозаўскай ГРЭС з устаноўкай газавых турбін і павелічэннем магутнасці на 65 МВт, рэканструкцыя Мінскай ЦЭЦ-2 са стварэннем двух парагазавых блокаў магутнасцю 32,5 МВт кожны, замена турбіны №2 на Віцебскай ЦЭЦ, будаўніцтва міні-ЦЭЦ у Рэчыцы магутнасцю 5 МВт, якая працуе на мясцовых відах паліва. Увод усіх гэтых аб'ектаў запланаваны ў бягучым годзе. У 2015 годзе намечана ўвесці новы парагазавы энергаблок магутнасцю 399 МВт на мінскай ЦЭЦ-5, газавую турбіну 110 МВт на Гродзенскай ЦЭЦ-2, Гродзенскую гідраэлектрастанцыю на рацэ Нёман магутнасцю 17 МВт.  Акрамя таго, будуць выконвацца работы па будаўніцтве такіх аднаўляльных крыніц энергіі, як Полацкая ГЭС на Заходняй Дзвіне магутнасцю 23 МВт, ветраэнергетычнай устаноўкі магутнасцю 1,5 МВт у Гродзенскай вобласці. У неабходных аб'ёмах будзе ажыццяўляцца рэканструкцыя і будаўніцтва электрычных і цеплавых сетак, у тым ліку для уводзімага жылля.

 У цэлым, у выніку выканання дадзеных праектаў будзе ўведзена 725,5 МВт электрычнай магутнасці. Іх эксплуатацыя дазволіць эканоміць каля 300 тыс. т умоўнага паліва ў год, што эквівалентна эканоміі $40 млн.валютных сродкаў, і замяшчаць штогод каля 70 тыс. т у.т. імпартуемых энергарэсурсаў. А ўсяго за 2014-2016 гады ў выніку праведзенай работы па тэхнічным пераўзбраенні галіны і павышэнню эфектыўнасці вытворчасці ў энергасістэме будзе зэканомлена больш за 1 млрд. куб.м прыроднага газу. Значна павысіцца і надзейнасць энергазабеспячэння спажыўцоў.

...

Скачать:   txt (25.3 Kb)   pdf (89.5 Kb)   docx (15.8 Kb)  
Продолжить читать еще 9 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club