Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Феномен ландшафту i выбытныя Беларускiя дзеячы

Автор:   •  Май 3, 2023  •  Доклад  •  1,097 Слов (5 Страниц)  •  123 Просмотры

Страница 1 из 5

ФЕНОМЕН ЛАНДШАФТУ І ВЫБІТНЫЯ БЕЛАРУСКІЯ ДЗЕЯЧЫ

Астапенка А.У. (БІП)

У знакамітым трактаце "Закат Еўропы" О. Шпэнглер выказаў цікавую гіпотэзу, датычную пытанняў паходжання плямёнаў і расаў – "плямёны, роды, будучыя пакаленні, сем'і – усё гэта розныя назовы для крыві, якая пасродкам зачацця цыркулюе ў больш-меней цесным альбо прасторным ландшафце [1, c. 141]". О. Шпэнглер аргументаваў свае здагадкі, спасылаючыся на вядомую з'яву: змену абрысаў цела (эмігрантаў з Еўропы і іншых краін свету) пад уздзеяннем мясцовасці, або, як падкрэслівае ён – ландшафту.

Вельмі падобная з'ява назіраецца ўжо пры павярхоўным знаёмстве з гісторыямі жыцця выбітных людзей Беларусі. Ёсць на Зямлі месцы, што далі чалавецтву нашмат больш таленавітых вучоных, дзячоў, чым у іншых месцах Высвятляецца, што ў цэлага шэрагу знакавых для Беларусі людзей, быў кіеўскі перыяд жыцця, дзе фармаваліся іх светапогляд і жыццёвая пазіцыя. Гэтую з'яву мы пазначым у далейшым, прытрымліваючыся Шпэнглера, як феномен "Кіеўскага ландшафту".

Феномен Кіеўскага ландшафту пачынаецца найперш ад Кіеўскага універсітэту імя Тараса Шаўчэнкі, альбо Кіева-Магілянскай акадэміи – вельмі знакавай ўстановы для розных пакаленняў беларусаў. У свой час тут вучыўся, напрыклад, выхадзец з Беларусі, знакаміты украінскі гетман, творца першай украінскай канстытуцыі Піліп Сцяпанавіч Орлік (1672-1741), пра жыццё і дзейнасць якога мы ўжо пісалі раней [2, С. 203 – 212.]. Іншыя навучальныя ўстановы Кіева, і іншых месцаў Украіны таксама спрыялі сталенню беларускіх творцаў і дзеячоў, ці наадварот – развіваліся дзякуючы іх дзейнасці (напрыклад Астрожская акадэмія).

Згаданыя кіеўскія ўстановы сталі альмаматэр і вызначылі жыццёвы шлях для шэрага не проста выдатных беларускіх дзеячоў, а знакавых, эпахальных постацяў. Мы пералічым у храналагічным парадку толькі некалькіх: князі Федар, Канстанцін і Васіль Астрожскія, свяціцель Георгій Каніскі, буйны гісторык Мітрафан Доўнар-Запольскі і, нарэшце сімвал Беларусі, выдатны беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч.

Ступень укладу князёў Астрожскіх у беларускую нацыянальную спадчыну была прааналізавна намі раней [3, С. 48–52. ]. У дадзенай працы мы звернем увагу толькі на адну асаблівасць знакамітага роду Астрожскіх: непарыўную сувязь беларускай і ўкраінскай кампаненты іх жыцця і дзейнасці.

1.Фёдар (Феадор – пасля пострыгу) Данілавіч Астрожскі быў старэйшым сынам у сям`і роду князёў Астрожскіх. Сучаснікі называлі яго “мужам з усіх правадыроў Літвы і Русі, вялікай смеласці і велізарнага аўтарытэту”. Ён адмовіўся ад княжай славы і прыняў інацтва ў Кіева-Пячэрскай лаўры з імем Феадосій. Ужо з канца ХV cт. ён стаў ушаноўвацца як святы. Нятленныя мошчы прападобнага Фёдара і цяпер пакояцца ў Дальніх пячэрах Кіева-Пячэрскага манастыра побач з іншымі праведнікамі і цудатворцамі.

У 2002 г. Фёдар Астрожскі быў далучаны да ліку беларускіх святых.

2. Канстанцін Іванавіч Астрожскі (1460 – 1530) быў праўнукам Фёдара Астрожскага. Меў вельмі высокую пасаду – найвышэйшы гетман Вялікага княства Літоўскага, кашталян Віленскі, ваявода Трокскі. К.І.Астрожскі паказаў сябе як выдатны дзеяч праваслаўнай асветы, заснаваў і садзейнічаў развіццю мноству праваслаўных храмаў. У гісторыю князь К.І.Астрожскі ўвайшоў як выдатны ваенаначальнік. А перамога войска ВКЛ над маскоўскім у бітве пад Воршай 8-га верасня 1514 годзе, якую заслужана лічаць абвязанай бліскучаму камандаванню К.І .Астрожскага, стала векапомнай падзеяй усёй беларускай гісторыі. Дзякуючы намаганням К.І. Астрожскага было цвёрда вызначана юрыдычнае становішча Праваслаўнай Царквы ў ВКЛ, якое да яго было вельмі ня акрэсленым. Канстанцін Іванавіч Астрожскі спрыяў адкрыццю ў Вільні ў 1524 г. тыпаграфіі, адкуль выйшлі кнігі, надрукаваныя Францыскам Скарынай.

3.

...

Скачать:   txt (13.8 Kb)   pdf (63.2 Kb)   docx (12.2 Kb)  
Продолжить читать еще 4 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club