Гісторыя маёй вескі Новы Двор
Автор: HipOwl 13 • Декабрь 9, 2018 • Реферат • 1,627 Слов (7 Страниц) • 632 Просмотры
Міністерства адукаціі Рэспублікі Беларусь
Ліцей УА ’’Палесскі дзяржаўны універсітэт,,
[pic 1]
Гісторыя маёй вескі
Новы Двор
Гузарэвіч Андрэй Мікалаевіч
Вучань 10 ’’А,, класа
Навуковы кіраунік Цуба Міхаіл Віктаравіч
кандыдат гістарычных навук , настаўнік гісторыі вышэйшай катэгорыі
Пінск,2018
Змест
Уводзіны
Гісторыя вескі даўжыней у пяць стагоддзяў унікальная , багатая падзеямі і ўдзелам у іх вялікіх сыноў Бацькаўшчыны.
Пінскіх князеў , якія паклалі пачатак развіццю сельскай гаспадаркі на зямлі , мы па праву лічым заснавацелямі нашай вёскі.
Найбольш каштоўнымі ў гісторыка-культурных адносінах з’яўляюцца Успенская царква (1817) , помнікі землякам і іншыя святыні , якія служаць упрыгожваннем вескі і фарміруюць яе сілуэт.
Захавалася параўнальна шмат звычайных аднапавярховы будынкаў другой паловы 19 і першай паловы 20 стагоддзя ,якія фарміруюць гістарычнае ассяроддзе вуліц. У весцы знаходзіўся Навадворскі Успенскі мужчынскі манастыр , які славіўся цудатворнага вобраза Маці Божай , напісаннай яшчэ ў 13 стагоддзі мітрапалітам Усерасійскім Святым Пятром. У сучасны час абраз – у Суражскім манастыры .
Новы Двор дзякуючы намаганням многіх пакаленняў з хутараў ператварыўсяў сапрадны сучасны населены пункт. Ён вельмі прыгожы і унікальны па-свайму , мой Новы Двор.
Гісторыя вескі Новы Двор
Вёска Новы Двор была заснавана каля 500 гадоў таму. Першы ўспамін адносіцца да 1504 года. С даўніх часоў тут знаходзілася ўласнасць розных баярскіх і шляхецкіх родаў, утым ліку і сям’і Анцушковічаў, меўшых сваю галоўную рэзідэнцыю у Жабчыцах. Аднак у першай палове 16 стагоддзя асноўныя валоданні пра шлюб перашлі Шчэпам. Пасля спадчыннікамі Навадворскага ўдзела сталі Валодзькавічы.
На тым месцы, дзе зараз знаходзіцца клуб , стаяў мужчынскі манастыр . Памяшканні манастыра былі вялікімі і прыгожымі .Там , дзе цяпер знаходзіцца магазін і сталовая , быў пастаялы двор . Людзі , якія ехалі па шляху , маглі тут адпачыць , пакарміць каней . Невялікая веска Запруды тулілася на ўзгорку. Там цяпер размешчаны жывёлагадоўчы комплекс “Путышча,,. У сярэдзіне 16 стагоддзя здарылася бяда, у народзе яе называлі “мор”. Прайшла эпідэмія чумы. Вымерла амаль уся вёска. Тыя людзі, якія засталіся ў жывых, вырашылі пабудаваць для сябе новыя двары, бліжэй да манастырскіх сцен. Так узнікла вёска, якая мае назву Новы Двор. Ішло жыццё. Вялікіх гістарычных падзей тут не адбывалася. Хіба што ў 18 стагоддзі быў пабудаваны вінакурны завод на беразе ракі Вісліца. Але працаваў ён нядоўга. Навокал вёскі былі балоты, ворнай зямлі не хапала. Людзі тут не былі багатамі.
Сучасная вёска Новы Двор мае насельніцтва каля 1000 чалавек. Яна з’яўляецца цэнтрам Навадворскага сельскага Савета. Да раённага цэнтра, горада Пінска, 25 кіламетраў.
У вёсцы ёсць Дом культуры, дзіцячы садок, магазін, бібліятэка, працуе фельчарска-акушэрскі пункт, базавая школа. На жаль у вёсцы с кожным годам застаецца усё менш і менш маладых. Працаваць на ферме ці з полі вельмі цяжка, а заработная плата велмі нізкая, не хапае на самае неабходнае. Вось і шукаюць яны прытулку у гарадах. Тыя, хто застаецца, будуюць парнікі, гандлююць гуркамі, памідорамі, бульбай. Вёска Новы Двор яшчэ даволі шматлюдная
...