Сэнсава-стылістычнае значэнне і разнастайнасць формаў дзеяслова ў апавяданні “Незагойная рана” Васіля Быкава”
Автор: odsg4535 • Февраль 2, 2023 • Научная работа • 7,702 Слов (31 Страниц) • 264 Просмотры
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вішнявецкая сярэдняя школа”
СЭНСАВА-СТЫЛІСТЫЧНАЕ ЗНАЧЭННЕ І РАЗНАСТАЙНАСЦЬ ФОРМАЎ ДЗЕЯСЛОВА Ў АПАВЯДАННІ "НЕЗАГОЙНАЯ РАНА" ВАСІЛЯ БЫКАВА
Вучэбна-даследчая работа
Выканала Супрун Ксенія, вучаніца 8 класа
Кіраўнік Бараноўская Марыя Сцяпанаўна
Вішнявец, 2021
ЗМЕСТ
Уводзіны 2
Глава 1. Вывучэнне тэарэтычнага матэрыялу 2
1.1 Дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе як формы дзеяслова 2
1.2 Значэнне творчасці Васіля Быкава 2
Глава 2. Практычная частка 2
2.1 Дзеепрыметнікі ў апавяданні В.Быкава “Незагойная рана” 2
2.2 Сэнсава-стылістычная роля дзеепрыметнікаў 2
2.3 Дзеепрыслоўі ў апавяданні В.Быкава “Незагойная рана” 2
2.4 Сэнсава-стылістычная роля дзеепрыслоўяў 2
2.5 Лінгвістычны эксперымент 2
Заключэнне………………………………………………………….11
Спіс выкарыстаных крыніц 2
Дадатак №1
Дадатак №2
Дадатак №3
Уводзіны
Мова і літаратура заўсёды цесна пераплецены. Вывучаючы многія лінгвістычныя паняцці, мы пачынаем іх шукаць і заўважаць у літаратурных творах. На ўроках беларускай мовы я пазнаёмілася з такімі формамі дзеяслова як дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе, а на літаратуры ў гэты час мы якраз разглядалі апавяданне Васіля Быкава “Незагойная рана”. І я не магла не звярнуць увагі на шматлікую колькасць дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў у гэтым творы. Само апавяданне таксама не пакінула мяне раўнадушнай, бо гэта адзін з тых твораў, у якіх перад намі разгортваюцца сапраўдныя трагедыі – балючыя, незагойныя раны людзей, што перажылі вайну і страцілі сваіх блізкіх і родных. Вялікую ролю ў гэтым адыгрываюць моўныя сродкі, якія выкарыстаў аўтар для абмалёўкі вобразаў герояў, раскрыцця іх характараў, перадачы ўнутраных перажыванняў і душэўных трагедый. Пры гэтым асаблівую ўвагу звяртае на сябе выкарыстанне формаў дзеяслова: дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў.
Для даследавання я вылучыла наступную гіпотэзу: дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі шырока распаўсюджаны і маюць пэўнае сэнсава-стылістычнае значэнне.
Актуальнасць маёй працы заключаецца як у неабходнасці глыбокага і змястоўнага вывучэння лінгвістычных паняццяў, так і ў наданні большай увагі творам пра Вялікую Айчынную вайну як крыніцы выхавання патрыятызму, павагі да ветэранаў.
Тэма майго даследавання – “Сэнсава-стылістычнае значэнне і разнастайнасць формаў дзеяслова ў апавяданні “Незагойная рана” Васіля Быкава”.
Мэта: асэнсаваць сэнсава-стылістычную ролю дзеепрыметнікаў і дзепрыслоўяў.
Маё даследванне складаецца з тэарэтычнай і практычнай частак.
Задачы тэарэтычнай часткі:
- вывучыць агульную інфармацыю аб формах дзеяслова, іх утварэнні і ўжыванні;
- асэнсаваць значэнне творчасці Васіля Быкава для захавання ў маладога пакалення памяці пра Вялікую Айчынную вайну.
Задачы практычнай часткі:
- разгледзець асаблівасці дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў як формаў дзеяслова;
- вылучыць дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі, ужытыя ў апавяданні Васіля Быкава “Незагойная рана”;
- правесці лінгвістычны аналіз іх марфалагічных прыкмет, марфемнага складу, сродкаў утварэння, сінтаксічнай ролі і сэнсава-стылістычнага значэння;
- сістэматызаваць вынікі даследвання ў выглядзе табліцы;
- правесці лінгвістычны эксперымент па выкарыстанню дзеепрыметнікаў для апісання знешняга выгляду людзей і раскрыцця рыс іх характараў.
Аб'ектам майго даследвання сталі формы дзеяслова: дзеепрыметнік і дзеепрыслоўе.
Матэрыялам даследавання было апавяданне “Незагойная рана” Васіля Быкава.
Для ажыццяўлення даследавання я выкарыстала наступныя метады:
тэарэтычныя:
- аналіз навуковай літаратуры;
- пошукавая дзейнасць у інтэрнэце;
практычныя:
- уласныя моўныя назіранні;
- лінгвістычны аналіз формаў дзеяслова;
- параўнанне;
- аналогія;
- абагульненне;
- сістэматызацыя;
- класіфікацыя;
- лінгвістычны эксперымент;
эмпірычныя:
- табліцы;
- падлікі.
Маё даследванне мае практычную значнасць, бо яго матэрыялы могуць быць выкарыстаны настаўнікамі як на ўроках беларускай мовы, так і літаратуры, а вучні навучацца знаходзіць і правільна ўжываць дзеепрыметнікі і дзеепрыслоўі, зразумеюць іх значэнне і папоўняць уласную слоўнікавую скарбонку.
...