Тэматычная разнастайнасць твораӯ Максiма Танка, якiя ӯвваходзяць у дзiцячае чытаннне
Автор: Anna Roop • Декабрь 18, 2021 • Реферат • 680 Слов (3 Страниц) • 700 Просмотры
Тэматычная разнастайнасць твораӯ Максiма Танка, якiя ӯвваходзяць у дзiцячае чытаннне
Першыя творы М.Танка для дзяцей з´явiлiся ӯ 1937г., але i да гэтага ӯ некаторых вершах паэта ӯжо гучала тэма дзяцiнства.
Разнастайныя па тэматыцы, праблематыцы i мастацкiх асаблiвасцях творы Танка для дзяцей цесна звязаны з фальклорам. Паэт творча пераапрацоӯваӯ народныя сюжэты. У сваiх казках Танк закранаӯ розныя этычныя праблемы. Н-д: у казцы «Мухамор» высмейваецца хвалько Мухамор, якi лiчыӯ, што «мог бы смела быць паслом або нават i царом». Упэӯнены, што роӯнага па прыгажосцi яму ӯ лесе няма. Аднак калi ӯ лес прыйшлi дзецi, усё стала на сваё месца: яны пазбiралi добрыя грыбы, а мухамор нiкому не спатрэбiӯся. Казка вучыць чытачоӯ рэальна ацэньваць сябе i не выхваляцца перад iншымi. Пазнавальнае значэнне ӯ тым, што дзецi даведаюцца, якiя растуць грыбы ӯ беларускiм лесе. Свет роднай прыроды паказан у «Казцы пра Мядзведзя». Паэт iмкнецца выклiкаць у дзяцей гонар за сваю Бацькаӯшчыну. Тут Танк канкрэтызуе месца дзеяння, згадваючы нарачанскiя мясцiны i Бклавежскую пушчу. У гэтай казцы багатая сiстэма вобразаӯ. Сярод дзеючых асоб ёсць мядзведзь, воӯк, лiса, зубр, казёл, зайцы, вавёрка, варона, сарока, певень, цецерукi, дзятлы. Твор напiсан у традыцыях беларускiх народных казак. З гумарам асуджаецца ӯ казцы гультайства, прыстасавальнiцтвва мядзведзя. Ён вырашыӯ знайсцi жонку працавiтую i з добрым пасагам, каб i надалей гультаваць и быць сытым зiмой. Мядзведзевы сваты воӯк i лiса змаглi знайсцi выгадную нявесту працавiтую вавёрачку. Але хiтрасць у казцы пакарана. Калi мядзведзь з´еӯ усе вавёрачкiны запасы i занудзiӯся, то знайшоӯся той, хто змог вылечыць яго ад ляноты i гультайства. Цыган лячыӯ мядзведзя брагай, паiӯ зеллем, салодкiм, як мёд, спаiӯшы мядзведзя прыкуӯ яго да калоды i павёӯ яго цешыць людзей на кiрмаш. У казцы паказана, што праца здольна змянiць характар чалавека. Казка мае i пазнавальнае значэнне, дзецi даведваюцца пра норавы i звычкi лясных жыхароӯ (н-д: чаму вавёрачка хавае свае арэхi).
«Казка пра Музыку» тут паэт уводзiць вобраз асiлка i паказвае змаганне народа супраць несправдлiвасцi i ӯцiску. Герой Музыка хлопчык сiрата., не меӯ нi двара, нi гароду. Ён не прадае сваю музыку нi за якiя грошы. Яго чарадзейнае гране абуджала i падтрымлiвала народ.
Казка «Галiнка i верабей» блiжэй да забаӯлянак. У творы расказваецца пра тое, як галiнка-вярбiнка не хоча калыхаць дзяцей вераб´я i нiхто не можа прымусiць яе гэта рабiць, бо ӯсе у лесе адмаӯляюцца выконваць свае абавязкi . Аднак, калi ӯмешваецца чалавек, то ӯсё становiцца на свае месцы: «з тых дзён без спачынку, каб кожны быӯ рад, калыша галiнка усiх птушанят».
Казка «Журавель i чапля» выхоӯвае у дзяцей пачуццё сяброуства, уменне саступiць адзiн аднаму.
Казка «Жук i слiмак» - аӯтар звяртае ӯвагу на няӯдзячнасць жука «забыуся пра нягоды i не на ӯме жуку, што абяцаӯ паднесцi ён хату слiмаку», засцерагае дзяцей ад падобнай рысы характару.
Казка «Конь i леӯ» дабро заусёды ӯзнагароджваецца: гаспадар, хоць i выгнаӯ каня, але потым зноӯ вярнуӯ яго дадому.
Казка «Сярод лясоӯ наднёманскiх» адлюстраваны дзiвосны, запамiнальны свет роднай прыроды, у дзяцей фармiруецца пачуццё прыгожага. Гераiня казкi дачушка леснiка Верачка вырасла на ӯлоннi прыроды, тут ёй усё дорага. Аднак засумавала, што ӯвосень ападаюць лiсты, знiкаюць матылькi, адлятаюць птушкi. Нi звяры, нi птушкi не змаглi дапамагчы Верачке, толькi маленькi павучок здолеӯ ажывiць павуцiннем прыроду.
Казка «Былiна пра мураша Бадзiню» з´явiлася водгукам на рэальныя падзеi, што адбылiся ӯ краiне i былi звязаны з актыӯным асваеннем космасу. Дзецi, збiраючы грыбы, згубiлi газету. Лясныя жыхары не змаглi адразу прачытаць газету, толькi бусел змог паведамiць, што з Байканура скора ӯ ракеце касманаӯты адправяцца да зораӯ. Аӯтар паказвае пашану да ведаӯ, заклiкае чыточоӯ авалодаць граматай, без якой не абысцiся ӯ жыццi. Галоӯны герой мураш Бадзiня вырашыӯ паляцець у космас. Ён трапiӯ на самалёце у Байканур, а потым сеӯ на касмiчны карабль. Мураш Бадзiня стаӯ сапраӯдным героем, але не заганарыӯся.
Многiм вершам М.Танка характэрны жарт. У даходлiва-забаӯляльнай форме вызначаецца паэтызацыя М. Танкам навакольнага свету ӯ вершах «Паклон хлебу», «Чаму птушкi лётаюць» , «Красуня», «Бабка». У цэнтры гэтых твораӯ прывабны вобраз маладога чалавека: уражлiвага, чулага, здольнага бачыць прыгажосць.
У вершы «Лемантар» аӯтар паэтычна ӯзнаӯляе беларускi алфавiт, на кожную лiтару прыводзiць прыклады адпаведных слоӯ. Паэт не толькi знаёмiць дзяцей з беларускiм лемантаром, а нагадвае яго старажытныю гiсторыю ад кнiг «Скарыны-бацькi», заклiкае чытача «быць сумленным, смелым, супраць злыбедаӯ iсцi»
...