Сцепаніда и Пятрок Багатькі як носьбіты спрадвечнай маралі
Автор: Evgesha77 • Март 6, 2022 • Сочинение • 372 Слов (2 Страниц) • 1,060 Просмотры
Сцепаніда и Пятрок Багатькі як носьбіты спрадвечнай маралі
Спрадвечная народная мараль -- гэта тыя няпісаныя маральна-этычныя законы, па якіх заўсёды ў
нашым краі жылі людзі. На маральны воблік народа ўплывае, безумоўна, яго гістарычны лёс. Для
аседлых народаў характэрна атаясамліванне сябе з зямлёй. Зямля – не толькі маці-карміцелька, але
нешта большае. Для беларуса спрадвечная сувязь з зямлёй складае аснову народнай маральнай
свядомасці.
Ад непарыўнай сувязі беларуса з зямлёй сыходзіць ідэя працавітасці. Спепаніда ж звыкла клапацілася
пра Пятрака і дзяцей, заўжды была галоўнай у самыя складаныя моманты, а яшчэ была празмерна
дзейснай.
Адметнай рысай беларускіх жыхароў таксама з'яўляецца справядлівасць. Сцепаніда не раз выступае
за праўду, заступаецца за арыштаванага па ілжывым даносе Лявона, а калі ім з Петраком дастаецца
хутар, галоўная гераіня ідзе да Яхімовскага прасіць прабачэння - яе мучыла сумленне, што яна
валодае чужой маёмасцю.
Пятрок з другога боку вельмі даражыў хутарам, які дастаўся ім такой працай. Ён не жадаў
рызыкаваць усім, што яны маюць, дзеля нейкіх ідэалаў. Аднак пазней ён зразумеў , што як бы ён не
стараўся , ён не можа засцерагчы сваю сям'ю , таму вырашыў дзейнічаць так, як яму падказвае
сумленне, не задумваючыся аб наступствах.
Пачуцці міласэрнасці і спагады ў характары Сцепаніды вельмі ярка паказваецца ў сітуацыі з
глуханямым вясковым хлопцам Янкам. Ён замёрз, і яна адправіла яго дадому за цёплымі рэчамі, што
б той не захварэў.
Да
...