Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Народная культура у рамане Iвана Мележа "Людзi на балоце"

Автор:   •  Декабрь 22, 2018  •  Реферат  •  3,169 Слов (13 Страниц)  •  3,118 Просмотры

Страница 1 из 13

НАРОДНАЯ КУЛЬТУРА Ў РАМАНЕ ІВАНА МЕЛЕЖА «ЛЮДЗІ НА БАЛОЦЕ».

Мэта дадзенай курсавой працы даследваць культурны свет беларускага чалавека ў трансфармацыі пакаленняў і часу на прыкладзе герояў рамана Івана Мележа.

Задачы:

- вызначыць агульныя рысы беларускага менталітэту;

- прааналізаваць творчасць І. Мележа і вызначыць галоўны стрыжань пісьменніцкага светаўспрымання беларускай духоўнасці;

- прасачыць учынкі, дзеянні, думкі літаратурных герояў і вычленіць у іх рысы нацыянальнага характару;

- паказаць звычаі і абрады;

- прааналізаваць прыказкі і прымаўкі.

 Сфарміруем аб’ект і прадмет даследвання:

прадмед даследвання - культурны свет беларусаў як нацыі;

аб’ект даследвання - чалавек як носьбіт культурных якасцей і каштоўнасцей нацыі і Радзімы.

Структура працы ўключае: уводзіны, тры часткі, другая частка складаецца з дзвух параграфаў, заключэння, спіса выкарастанай літаратуры.

УВОДЗІНЫ

«Людзі на балоце» – без перавелічэння мастацкая энцыклапедыя жыцця палешукоў 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Аўтар узнавіў у творы каляндарна-гадавы цыкл земляробчай працы: у рамане паказаны касьба, жніво, малацьба, сяўба; апісаны паўсядзѐнны і святочны быт палешукоў: вячоркі, кірмаш, каляды, сватанне, змовіны, вяселле. Мележ ахарактарызаваў прыроду, уклад жыцця, светаўспрыманне палешукоў.

1. АСАБЛІВАСЦІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ХАРАКТАРУ БЕЛАРУСАЎ

У дадзенай частцы работы разглядаюцца фактары ўздзеяння на асаблівасці развіцця нацыянальнага характару беларусаў, якія паўплывалі на сучасны стан менталітэту грамадства. Аналіз фактараў уплыву дапаможа прасачыць паслядоўнасць раскрыцця духоўнага свету беларусаў на прыкладзе літаратурных герояў твораў Мележа.

Нацыянальны характар (менталітэт, ментальнасць) можна коратка вызначыць як своеасаблівую сукупнасць розных псіхічных рыс і якасцей, уласцівых большачці прадстаўнікоў пэўнай нацыянальнай супольнасці. Адной з рыс менталітэту беларускага народу - адсутнасць у яго пачуцця нацыянальнай перавагі над іншымі народамі, нацыянальнай выключнасці. Патрыятызм, шчырая любоў беларусаў да сваёй Айчыны ніколі не перарасталі ў нацыяналізм. Беларускі нацыянальны характар вызначаецца большым пастаянствам, устойлівасцю, пазбаўленасцю крайнасцяў у выяўленні сваіх пачуццяў і эмоцый.

Даследчыкі фадьклору справядліва падкрэсліваюць. што беларусы стварылі мноства мяккіх і гуманных легендаў, у якіх нават сацыяльна-эканамічныя пытанні вырашаюцца ў духу хрысціянскай любові і лагоднасці.

Даволі моцнае ўдзеянне на фарміраванне нацыянальнага характару аказвае прыродна-геаграфічны фактар. Паколькі Беларусь мае пераважна раўнінны і нізінны рэльеф, то і да беларусаў можна аднесці выснову псіхолагаў аб тым, што жыхарам раўнінных тэрыторый, як правіла, уласцівы спакойны, разважлівы характар.

Прывязанасць нашых продкаў да зямлі была ледзь не містычнай. Імкненне мець уласны кавалак зямлі, беражлівае, любоўнае стаўленне да яе з'яўлялася адной з найбольш выразных рысаў беларускага нацыянальнага характару. Іван Мележ у рамане  “Людзі на балоце” паказвае, што зямля для селяніна - карміцелька. Яна абароніць ад голаду, дасць надзейны кавалак хлеба”. Жыццё Васіля - гэта мара выбіцца з беднасці, быць незалежным адчуваць сябе годна. “Не Васілём яна выдумана, вякамі мара пра зямлю, імкненне набыць яе жылі ў душы селяніна, усмоктваліся з малаком маці.

Аднак зямля патрэбна селяніну не толькі, каб з яе карміцца. Стары Цімох у роспачы, у адчаі са злосцю загаварыў пра Палессе. Вядома, што сам Чарнушка - украінец, родам з Чарнігаўшчыны, але прыкіпеў сэрцам да гэтай неўрадлівай зямлі. І яна стала ўжо яго зямлёй. Мачыха Ганны адразу ж пакрыўдзілася, ваяўніча выступіла на абарону сваёй радзімы. Пісьменнік тут выкарыстоўвае эпітэт «раўніва», які характарызуе пярэчанне мачыхі. У ім любоў, замілаванне да роднага кута, хай тут і нялёгка жывецца. Цімошыху падтрымалі Дзятлы.

...

Скачать:   txt (40 Kb)   pdf (195 Kb)   docx (24.4 Kb)  
Продолжить читать еще 12 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club