Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Взгляды исследователей на проблему влияния традиций народной смеховой культуры на прозу В. Короткевича

Автор:   •  Март 10, 2019  •  Статья  •  1,042 Слов (5 Страниц)  •  487 Просмотры

Страница 1 из 5

ПОГЛЯДЫ ДАСЛЕДЧЫКАЎ НА ПРАБЛЕМУ ЎПЛЫВУ ТРАДЫЦЫЙ НАРОДНАЙ СМЕХАВОЙ КУЛЬТУРЫ НА ПРОЗУ

У. КАРАТКЕВІЧА

Марозаў А.І.,

магістрант ВДУ імя П.М. Машэрава, г. Віцебск,

Рэспубліка Беларусь

Навуковы кіраўнік – Падстаўленка В.Ф., канд. філал. навук,дацэнт

У артыкуле аналізуюцца погляды некаторых даследчыкаў творчасці У. Караткевіча на прадмет адлюстравання ў іх уплыву традыцый народнай смехавой культуры на прозу пісьменніка.

Мэта артыкула: высветліць навуковыя погляды даследчыкаў адносна ўздзеяння традыцый народнай смехавой культуры на празаічны дыскурс У. Караткевіча.

Матэрыял і метады. Матэрыялам даследавання ў артыкуле з’яўляюцца наступныя працы даследчыкаў творчасці У. Караткевіча: Верабей А.Л. “Жывая повязь часоў: Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча”, Шынкарэнка В. К. “Пад ветразем дабра і прыгажосці: Жанрава-стылявыя асаблівасці прозы У. Караткевіча”.

Вынікі і іх абмеркаванне.

Індывідуальны аўтарскі стыль Уладзіміра Караткевіча з’яўляецца глыбока даследаваным на сучасным этапе, што дазваляе нам рабіць рознага плану высновы, шляхам вывучэння прац уплывовых біёграфаў і даследчыкаў творчай спадчыны пісьменніка. Вядомы даследчык А. Верабей у свой час адзначыў, што “Характэрная адзнака творчай манеры аўтара пры ўзнаўленні падзей далёкага мінулага – фальклорна-рамантычны падыход да гістарычных падзей, увага да гістарычнай легенды” [1, с. 37]. Сапраўды, пісьменнік быў выдатна знаёмы з фальклорам і народнымі традыцыямі Беларусі і не толькі. Гэта не магло не накласці адбітак і на творах, напісаных ім. Шырокае распаўсюджанне ў прозе У. Караткевіча атрымалі традыцыі народнага смеху як аднаго са значных і складаных бакоў народнай культуры.

Сярод празаічных твораў, якія нясуць у сабе смехавы пачатак, значную ўвагу даследчыкаў атрымала аповесць У. Караткевіча “Ладдзя роспачы”. Аўтар тут праілюстраваў народны гумарыстычны пачатак, які персаніфіцыраваўся ў вобразе галоўнага героя аповесці. Даследчык А. Верабей праводзіць паралель паміж Гервасіем і беларускім народам, ён сцвярджае, што “ў вобразе Гервасія Вылівахі ўвасобіўся жывы народны дух, непакорлівы, насмешлівы, невынішчальны і стойкі ў любых нягодах” [1, с. 79]. Але ці толькі пра нацыянальныя смехавыя традыцыі ідзе гаворка? Так даследчык В. Шынкарэнка даводзіць агульначалавечую значнасць такой культурнай з’явы. Яна звяртае ўвагу на пэўныя моманты ў аповесці, якія прасочваюцца і ў антычнай культуры. Па словах даследчыка “дастаткова ўзгадаць антычную літаратуру, міфы, старажытныя культавыя абрады, у якіх навідавоку адбываўся пераход жыцця ў смерць, верху ў ніз, духоўнага ў плоцкае, узвышанага ў брыдкае, каб пераканацца, наколькі трывалая гэтая традыцыя ў мастацтве” [3, с. 50]. Пры характарыстыцы Гервасія Вылівахі яна піша: “намнога бліжэйшы ён да міфічных вобразаў ці да персанажаў анекдоту, парадыйна-сатырычнага фарсу, народнага смехавага карнавальнага прадстаўлення, вадэвіля” [3, с. 50]. Такая ацэнка добра карэлюе з канцэпцыяй карнавалізацыі. Такім чынам, можна зрабіць вынік, што народны смех у Караткевіча спалучаецца з карнавальнай традыцыяй. А гэта, у сваю чаргу, робіць аўтара прадаўжальнікам і агульнаеўрапейскай літаратурнай традыцыі таксама. Гэта ж пацвярджае і А. Верабей, калі кажа пра тое, як “пісьменнік пераканаўча паказаў, што і на беларускай глебе ёсць постаці тыпу Пантагруэля, Ціля Уленшпігеля ці Кала Бруньёна” [1, с.79]. А таскама праводзіць паралель паміж Гервасіем Вылівахам і героем іншага твора, Юрасём Братчыкам. Ён кажа: “Гервасій Выліваха і Юрась Братчык – іх духоўныя браты. Гэта натуры актыўныя і неспакойныя. Яны таксама ўвасабляюць здаровы народны пачатак ва ўспрыманні і ацэнцы жыцця, народны гумар і аптымізм” [1, с. 79].

Раман У. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” гэта яшчэ адзін прыклад рэалізацыі літаратурнага твора на глебе не толькі ўзгадвання нацыянальнай гісторыі, але і звароту да раскрыцця народнага жыцця праз яго традыцыі, у тым ліку і смехавыя. Тут У. Караткевіч таксама праявіў сябе як добры знаўца народнай культуры. І, як заўважыла В. Шынкарэнка, “нельга цалкам спасцігнуць філасофію пісьменніка без вывучэння смехавога аспекту яго творчасці, які дастаткова шырока прадстаўлены ў рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” [3, с. 147]. А. Верабей у сваю чаргу казаў пра гэты твор, што той “напоўнены горкай іроніяй, драматызмам і адначасова гумарам, весялосцю, аптымізмам” [1, с. 64].

...

Скачать:   txt (14 Kb)   pdf (137.4 Kb)   docx (11.6 Kb)  
Продолжить читать еще 4 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club