Контрольная работа по "Беларуская лiтаратура"
Автор: bvs-2010 • Ноябрь 13, 2018 • Контрольная работа • 1,757 Слов (8 Страниц) • 1,954 Просмотры
ГОМЕЛЬСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАГІЧНЫ КАЛЕДЖ
ІМЯ ВЫГОТСКАГА
КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА
ПА ПРАДМЕТУ
«БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА»
Фамілія
Імя
Прозвішча
ГОМЕЛЬ, 2015
ЗМЕСТ
- Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры.
Вучэбныя кнігі Сымона Буднага, Лаурэнція Зізанія. 3
2. Беларуская дзіцячая літаратура 70-80 гг. ХХ ст. 5
3. Літаратурна-мастацкі аналіз народнай казкі «Разумная дачка» 7
СПІС ЛІТАРАТУРЫ 8
- Зараджэнне беларускай дзіцячай літаратуры.
Вучэбныя кнігі Сымона Буднага, Лаурэнція Зізанія
З пачатку ўнікнення беларускага кнігадрукавання быў распачаты этап распаўсюджвання вучэбных кніг. Аднымі з першых такіх выданняў можна назваць «Псалтыр» Францыска Скарыны (1517 г., «Детям малым початок всякое доброе науки…»), кніга для дарослых і падручнік для дзетак – «Катэхізіс» Сымона Буднага (1562 г.,), «Наука ку читаню…» Лаўрэнція Зізанія (сапраўднае імя Тустаноўскі) (1596 г.) і інш. [1, c. 199]. Звернемся да пазначаных аўтараў больш падрабязным чынам.
Усходнеславянскі першадрукар, асветнік-гуманіст Ф. Скарына (каля 1490 – каля 1551 гг.) у пражскай друкарні, заснаванай ім пры непасрэднай падтрымцы мецэнатаў Б. Онькава і Я. Бабіча, 6 жніўня 1517 г. выдае сваю першую кнігу – «Псалтыр». На працягу стагоддзяў «Псалтыр» заставаўся асноўным падручнікам для дзяцей. У сваёй прадмове да «Псалтыра» Ф. Скарына тлумачыць яго прызначэнне: «Дзецям малым пачатак усякае добрае навукі, дарослым памнажэнне ў навуцы, мужам моцнае зацвярджэнне». Пасля выдання «Псалтыра», у перыяд з 1517 па 1519 гг. Скарына таксама пераклаў, пракаментаваў, аздобіў і выдаў у Празе яшчэ 22 кнігі Бібліі пад агульным загалоўкам «Библия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славнаго града Полоцька, Богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». У прадмове да выдання Ф. Скарына згадвае, у якіх кнігах Бібліі можна спасцігнуць Сем вызваленых навук (граматыку, логіку, рыторыку, музыку, арыфметыку, права і гісторыю) [1, с. 201].
Адным з грамадскіх дзеячаў эпохі Рэфармацыі, філосафам і асветнікам быў Сымон Будны (каля 1530 – 1593 гг.), які з 1558 г. займаўся выкладаннем катэхізісу ў пратэстанцкай віленскай. У 1560 г. Будны быў запрошаны ў Клецк, дзе заняў пасаду прапаведніка. Разам з Л. Крышкоўскім і М. Кавячынскім Будны заснаваў ў мястэчку Нясвіж друкарню, дзе 10 чэрвеня 1562 г. быў выдадзены «Катихисіс, то ест наука стародавная хрістіанская от Светого Писма, для простых людей языка руского, в пытаніах и отказех собрана». «Катэхізіс…» Буднага быў падрыхтаваны ў якасці дапаможніка для агульнага рэлігійнага навучання вернікаў, у тым ліку і дзяцей, а таксама для выкладання асноваў хрысціянскага веравучэння ў выглядзе пытанняў і адказаў. «Катэхізіс…» Сымона Буднага меў вялікі ўплыў на шырокія колы тагачаснага беларускага грамадства [4, c. 139].
Мастацка-літаратурная і перакладчыцкая спадчына багаслова і літаратара Зізанія (?– 1634 гг.) з’яўляецца неацэннай каштоўнасцю ў гісторыю беларускай, украінскай і рускай літаратуры і культуры. Яго вучэбная кніга, падрыхтаваная да выдання ў Бярэсці, пад назвай «Азбука з Лексісам» (1596 г.) прынесла славу і аўтарытэт вучонага-лінгвіста. «Азбуку…» можна ўмоўна падзяліць на тры састаўныя часткі: 1) матэрыял, які вучыць чытанню і пісьму, 2) дапаможны лексічны матэрыял і 3) палемічныя тэксты царкоўнага характару разам з малітвамі, дзякуючы чаму кніга магла актыўна выкарастоўвацца як у царкоўным, так і ў свецкім навучанні.
...