Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Духоўна-культурны аспект кнігі перастварэнняў А. Разанава «Францыск Скарына. Маем найбольшае самі»

Автор:   •  Март 13, 2023  •  Реферат  •  1,041 Слов (5 Страниц)  •  167 Просмотры

Страница 1 из 5

Кніга перастварэнняў Алеся Разанава «Маем найбольшае самі», у якой паэт звярнуўся да наватарскага асэнсавання духоўнай спадчыны Фран- цыска Скарыны, стала адметнай з’явай сённяшняга літаратурнага пра- цэсу, а яе ідэйна-тэматычная і мастацкая спецыфіка патрабуе ўсеба- ковага аналізу. Актуальнасць гэтай тэмы ўзмацняецца неабходнасцю сістэмнага даследавання творчасці А. Разанава, які пайшоў з жыцця 21 жніўня 2021 года.

Матэрыял і метады. Аб’ектам даследавання ў артыкуле сталі паэ- тычныя перастварэнні А. Разанавым біблейскіх тэкстаў з кніг Ф. Ска- рыны. У навуковым аналізе выкарыстаны прыёмы канкрэтна-гістарыч- нага, кампаратыўнага і дэскрыптыўнага метадаў.

Вынікі і іх абмеркаванне. Кнігі Францыска Скарыны ўспрымаюцца сёння як духоўны скарб і нацыянальная святыня беларускага народа. Культурна-асветніцкая дзейнасць гуманіста мела вялікае значэнне для развіцця беларускай культуры, аказала ўплыў на кнігадрукаванне, сад- зейнічала культурнаму збліжэнню народаў. Першадрукар выдаў пера- важную большасць кніг Старога Запавету. Відавочна, Скарына выбіраў найбольш цікавыя для чытача кнігі, якія таксама маглі быць выкары- станы ў асветніцкіх мэтах. У сваёй дзейнасці першадрукар кіраваўся дзвюма галоўнымі задачамі: распаўсюджваць высокія хрысціянскія ідэалы і актыўна змагацца за асвету народа.

У 2017 годзе было адзначана 500-годдзе беларускага і ўсходнеславян- скага кнігадрукаванння. Менавіта гэта паслужыла падставай для асэн- савання і актуалізацыі спадчыны Францыска Скарыны — творцы рэ- несанснага тыпу, які аднолькава годна выявіў сябе ў розных галінах духоўнага жыцця народа як першадрукар, вучоны, перакладчык, філо саф-гуманіст, тэолаг. Невыпадкова да гэтай знакавай для беларускага народа асобы, глыбока асэнсаванай у розных галінах навукі і ўвасо- бленай у шматлікіх творах літаратуры і мастацтва, звярнуўся выдатны паэт і перакладчык, творца еўрапейскага маштабу Алесь Разанаў, які і сам з'яўляецца знакавай фігурай для сучаснай беларускай літаратуры.

Кніга перастварэнняў А. Разанава «Маем найбольшае самі» скіра- вана на нацыянальную сітуацыю, на духоўнае ўдасканаленне грамад- ства на аснове дзейнасці Ф. Скарыны, на высвятленне паняццяў дабра і зла, на ўмацаванне духоўных каштоўнасцей. У сучаснай беларускай ду- хоўнай культуры асобнае месца належала і самому Алесю Разанаву. Гэта быў вельмі незвычайны, нетрадыцыйны мастак, чые дасягненні свед- чаць пра магутны талент не толькі паэта-філосафа, але і эксперымен- татара ў галіне формы верша, словатворцы. Паэт імкнуўся спазнаць спрадвечны, першапачатковы сэнс пэўных моўных адзінак, адшукаць самыя патаемныя іх загадкі, убачыць іх шматгранна, ва ўсёй выразна- сці. Адной з адметнасцей разанаўскага падыходу з’яўляецца тое, што празаічны тэкст Скарыны выкладзены ў паэтычнай форме свабоднага верша. Паэт зрабіў невялікае пераструктураванне паслядоўнасці ска- рынаўскіх прадмоў і стварыў кнігу, якая ўключае ў сябе 18 раздзелаў. У перастварэннях А. Разанаў адзначае актуальныя для ХХI стагоддзя праблемы, падае тэксты Скарыны для сучаснага чытача на даступнай і простай мове. Яго паэзія ўвабрала ў сябе нацыянальную культурную памяць і арганічна самавыяўляецца ў кантэксце сусветнай культуры і літаратуры.

А. Разанаў звярнуўся да старажытнай літаратуры, а менавіта, да вобраза Францыска Скарыны, прадмоў старажытнага першадрукара, з мэтай наблізіцца да чытача праз біблійскія сюжэты на разумелай сучаснаму пакаленню мове. Алесь Разанаў шукае вытокі нацыянальнага харак- тару, звяртаючыся да перастварэнняў не першы раз, упрыгожваючы тэксты сваімі метафарамі, больш яснымі да чытача. Скарына скары- стоўвае ў прадмовах, простыя біблейскія ісціны. Але ў той складаны час — а ў наш дык яшчэ ў большай меры — такія простыя ісціны, больш неабходныя, чым усе складаныя

...

Скачать:   txt (13.3 Kb)   pdf (54.5 Kb)   docx (11.1 Kb)  
Продолжить читать еще 4 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club