Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Водгук на верш Уладзіміра Караткевіча “Фантазія”

Автор:   •  Май 22, 2018  •  Творческая работа  •  1,141 Слов (5 Страниц)  •  4,136 Просмотры

Страница 1 из 5

УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”

Кіруемая самастойная работа

Водгук на верш Уладзіміра Караткевіча “Фантазія”

                                        Студэнткі 3 курса СДП-БФ-151 групы

                                        Цыдзік Дзіяны Раманаўны

                                        Тарасава С. М.

г. Гродна, 2018

Уладзімір Караткевіч – выдатны беларускі  празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, публіцыст, перакладчык, літаратурны крытык, заснавальнік нацыянальнага гістарычнага рамана. І хоць гістарычная тэма – аснова яго творчасці, ён не абмінае і тэму кахання.

У вершы “Фантазія”, напісаным у 1969 г. і змешчаным у зборніку вершаў Ул. Караткевіча “Мая Іліяда” ў раздзеле “Калі памірае каханне”, якраз і раскрываецца тэма незямнога, вечнага і няшчаснага кахання. Аднак у ім не расказваецца пра адносіны мужчыны і жанчыны, тут гаворыцца пра адосіны людзей (у прыватнасці, жанчын) да вялікіх творцаў планеты Зямля, якія недаацэньваюцца пры жыцці. Паэт звяртае ўвагу на тое, што многія вялікія людзі, вартыя кахання, чамусьці не атрымлівалі яго пры жыцці. Калі задумацца, такое сапраўды часта здараецца: мы не звяртаем увагі на тых, хто побач, хто клапоціцца аб нас, а пачынаем галасіць аб іх і разумець кошт страты толькі тады, калі чалавека ўжо не стане:

Іскры лятуць і лятуць да сьвітаньня

Ў цемру і сьнег, як жывыя чмялі.

Тыя, што варты стакрот каханьня, –

Тыя ня маюць яго на зямлі.

Потым, як пойдуць ў зямлю сырую,

Сотні прыгожых дзяўчат і дам

Статуям іхнім рукі цалуюць,

Быццам лягчэй ад таго касьцям.

І сапраўды касцям і астанкам не так патрэбна каханне і ўвага, як жывым людзям. Канешне ніхто не гаворыць, што  пасмяротнае прызнанне і вечная памяць – гэта нешта непатрэбнае. Гэта таксама важна і добра, калі памяць пра значных людзей, творцаў вечна жыве ў нашых сэрцах. Але хацелася б, каб іх цанілі і разумелі і пры жыцці. Бо быць сапраўдным таленавітым пісьменнікам, музыкантам, жывапісцам складана, асабліва тады, калі няма побач падтрымкі любімага чалавека, які разумее цябе і натхняе на новыя творчыя подзвігі і здзяйсненні. Толькі падумайце, колькі б чалавецтва згубіла, калі б не было муз у вядомых творцаў. Каханне – сапраўды цудоўнае пачуццё, зведаўшы якое хочацца тварыць.

Раз мы ўжо вызначыліся з асноўнай тэмай верша “Фантазія” Ул. Караткевіча, паспрабуем разгледзець яго падрабязней.

Ужо з самага пачатку мы бачым, што верш уяўляе сабой разважанні нейкага чалавека (ці хутчэй прывіда чалавека), які вядзе аповед ад асабістага “Я”. Ён абураны тым фактам, што вялікія людзі (магчыма, і ён у тым ліку – што дае магчымасць супаставіць лірычнага героя з аўтарам твора) пры жыцці зведалі няшчаснае каханне і зараз, адзінокія, вымушаны блукаць па сініх, халодных вуліцах і сустракацца ў “Клубе адрынутых” – месцы, дзе сыходзяцца прывіды Бетховіна, Лермантава, Дантэ, Петраркі, Катула, Багдановіча і іншых творцаў, якія не былі па-сапраўднаму і ўзаемна каханымі пры жыцці:

Знову блукаю па вуліцах сініх.

Сэрца кудысьці мяне завяло.

Шыльда над вокнамі: «Клуб адрынутых».

З вокнаў на сьнег – скупое сьвятло.

Ноччу ў таемныя гэтыя сховы

З блытанай сеці завулкаў глухіх

Часта прыходзіць Людвіг Бэтховэн,

Здраджаны дбаньнем кабет зямных.

Лірычны герой здзіўлены гэтым фактам і, збянтэжаны, задаецца пытаннем, якое застаецца без адказу:

Лермантаў тут. І таго не кахалі,

Хто ж тады варты гэтага больш?

Далей ён апісвае прывід Лермантава, які сядзіць ля каміна ў задуменні і спрабуе зразумець, чаму яго каханая абрала не яго, а “злодзея, слаўнага тым, што каштоўнасьці краў”, хаця Лермантаў вельмі добра да яе ставіўся і пісаў для яе алмазныя вершы:

...

Скачать:   txt (13 Kb)   pdf (132.5 Kb)   docx (15.5 Kb)  
Продолжить читать еще 4 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club