Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Водгук на апавяданне Кузьмы Чорнага “Вечар”

Автор:   •  Май 3, 2019  •  Творческая работа  •  814 Слов (4 Страниц)  •  2,218 Просмотры

Страница 1 из 4

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ»

Філалагічны факультэт

Водгук на апавяданне Кузьмы Чорнага

“Вечар”

студэнткі 3 курса групы 161

спецыяльнасці “беларуская філалогія”

Выкладчык:

Тарасава С. Н.

Гродна, 2018


 “Вечар” – невялікае апавяданне, простае па змесце, чытаецца лёгка, але сюжэт асаблівы. Аўтар апавядання, Кузьма Чорны, паведамляе пра вeчapoвы чac - чac ycпaмiнaў, згaдaк, пaдвядзeння жыццёвыx paxyнкaў.

 Прачытаўшы назву твора, лёгка здагадацца, аб чым будзе ісці размова. Звычайны вечар ў жыцці простых людзей. Кожны займаецца сваёй справай, у кожнага свае думкі, праблемы і г.д. Абрывістыя побытавыя сцэны ў цэлым складаюць сюжэт пра чалавечае жыццё.

        Тэмай апавядання, на мой погляд, лічыцца паўсядзёнае жыцця. Праблема, якую ўзняў аўтар, - хуткаплыннасць жыцця. Пачуццё, што  ты жывеш, не заўважаючы нічога вакол сябе, а жыццё бяжыць, імчыцца. Магчыма, аўтар хацеў засяродзіць ўвагу на наваколлі, якое людзі не бачаць. Трэба заўважаць нават самыя маленькія дэталі, паглядзець на зоркі, калі позна вяртаешся дадому, паслухаць нейкія шорахі, ўслухацца ў цішыню. Трэба навучыцца адчуваць гэта жыццё. Каб кожны момант, імгненне не прайші вакол цябе. Трэба прапускаць праз сябе тое, што бачыш, адчуваеш, чуеш. Ідэяй твора аўтар абраў паказ бязмернай глыбіні жыцця чалавека.

Аўтар раздзяліў апавяданне на 4 часткі. Кузьма Чорны аставіў іх без назваў і кожнай апавядаў пра тое, як Вікатар Зеніч  сочыць за рознымі людзьмі з іх клопатамі, асабістымі перажываннямі. Віктар доўга абдумвае ўсё тое, што бачыць і чуе. Кожная частка дае нам інфармацыю пра розныя жыццёвыя лёсы, для абдумвання. Часткі звязаны адзіным месцам падзей, гэта дом, дзе жыве сам Віктар Зеніч, і наваколле гэтага дома. Часавы прамежак тут адносны. З аднаго боку, усё адбываецца ў адзін і той жа вечар, з другога боку, падзеі ідуць адна за адной.

Раскрыццю тэмы падпарадкаваны вобразы сталяра і яго жонкі, Антаніны, Юзіка і інш.

Сталяр Арсень Грабіч. Арсень падецца нам простым чалавекам, якога ўсё задавальняе, а калі нешта не так, то ён проста выходзіў. Як гэта і было, калі ён даводзіў сваю жонку да доўгага плача. Бо “гэты трагізм жаночага настрою весяліў сталяра”. Ён не задумваўся асабліва не аб чым, і што рабіў, дык гэта толькі жартаваў з жонкі.

Жонка сталяра паўстае ў нашым разуменні, як жанчына, якая заўсёды плача. Любы жарт можа двесці яе да слёз. Тут аўтар паказвае трагізм жаночага характару.

- То чаго гэта ваша жонка кожны дзень плача? - запытаў ён у сталяра, адчуваючы да яго нешта блізкае.

-Чаго плача? А чаму б ёй не паплакаць, калі ёй гэтак хочацца. От плача, ну і няхай плача сабе паволі. Ёй у гэтых слязах асалода, дык от і добра, што хоць ёсць ёй чым пацешыцца... Вунь там, за вашай сцяной, таксама дзяўчына плача, дык у тае асалоды ў гэтым няма, а пакута. Вось яе шкода. [1]

 Антаніна, сястра Баляслава Гельца. “Яна высокая, з белым тварам, заўсёды маўклівая і адзінокая…Некалькі разоў на дзень і вельмі доўга кожны вечар Антаніна грае на піяніна нешта, чаму Віктар Зеніч назвы не ведае і многа не разумее, але ёсць часткі, асобныя, гэтай музыкі, якія як бы тое самае, што ў жыцці адчувалася і будзе адчувацца”[1]. Антаніна вечна сумная. Яна ўяўляецца нам далёкай, самой па сабе, “жыве толькі, мусіць, аднымі гэтымі зыкамі”. У яе харакатары, на мой погляд, аўтар ўвасобіў чалавека, які згубіў сябе.

...

Скачать:   txt (9.7 Kb)   pdf (86.4 Kb)   docx (11.1 Kb)  
Продолжить читать еще 3 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club