Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Аналiз верша «Песняру» Максiма Багдановiча

Автор:   •  Апрель 18, 2023  •  Анализ книги  •  748 Слов (3 Страниц)  •  20,251 Просмотры

Страница 1 из 3

Аналiз верша «Песняру» Максiма Багдановiча

Багдановіча вельмі цікавіла тэма паэта і паэзіі, латаратуры і мастацтва. На яго думку, паэт не можа быць абыякавы да гора, няшчасця народа. Прызванне паэта — служыць свайму народу, «будзіць людзей к свету, праўдзе, брацтву і свабодзе». Гэту думку аўтар выказаў ў вершы «Песняру».

Час і абставіны напісання твора. Адзіным прыжыццёвым зборнікам вершаў Максіма Багдановіча быў «Вянок», які з'явіўся ў выдавецтве Марціна Кухты ў 1913 годзе. Першапачатковая назва – «Кніжка выбраных вершаў». Назва «Вянок» прапанавана Вацлавам Ластоўскім, калі зборнік быў ужо ў друку. У гэты зборнік увайшоў і верш «Песняру», напісаны ў 1910 годзе ў Яраслаўлі.

Пачуцці і эмоцыі, якія выклікае твор. У першай частцы верша словы аўтара аб цвёрдым сэрцы ў грудзях чалавека выклікаюць шкадаванне і смутак аб чэрствасці людскіх сэрцаў і слабой паэзіі. У другой частцы гучыць яркі заклік аўтара ствараць моцныя вершы, якія гучаць як звон i абуджаюць каменныя сэрцы. Гэта выклікае аптымізм і веру ў сілу слова паэта.

Асацыяцыі, звязаныя з творам. Верш асацыiруецца з царкоўным дваром, куды людзі прыйшлі на службу. Раптам са званіцы раздаецца пранізлівы перазвон. Спачатку ціха, няўпэўнена, затым, усё набіраючы сілу і моц, льецца Дабравест на вернікаў. Галавы падымаюцца, асобы святлеюць. І вось ужо не засталося ніводнага абыякавага чалавека, каго б не крануў перазвон званоў.

Сваiм матывам i асноўнай думкай твор паяднаны з iншым вершам Багдановiча «Лiст да Ластоўскага». Аналагiчную думку аўтар выказаў у апавяданні «Музыка».

Жанр, тэма, ідэя. Верш выкрывае праблемы прызначэння мастака і мастацтва, паэта і паэзіі. Звяртаючыся да «брата маладого», сабрату па пяру, М. Багдановіч кажа, што слабы верш не закране сэрцы людзей, не абудзіць у іх грамадзянскага сумлення. Тварыць вершы трэба так, каб паэзія выконвала сваё высокае прызначэнне: заклікала да святла і свабоды, абуджала.

Паэзія павінна кранаць чалавечыя душы, вучыць людзей быць абачлівымі, смелымі, сумленнымi...

Назва. Нават у назве твора заключана асноўная думка. У загалоўку паэт звяртаецца да маладого пакалення паэтаў. I адразу зразумела, что гэта не звычайны верш, а заклiк.

Кампазіцыя. Верш можна падзяліць на дзве сэнсавыя часткі. У першай частцы аўтар звяртаецца да маладога пакалення і наракае на чэрствасць чалавечых сэрцаў, якіх не чапаюць слабыя вершы. У другой жа заклікае несці свае думкі і пачуцці людзям, як звон званоў, каб яны будзілі, узбуджалі, заклікалі да дзеяння і заставаліся ў памяці народа.

Мастацкія вобразы. Перад намi паўстае невялiчкая колькасць вобразаў: людзi, звычайны народ, абыякавы да большасцi падзей i з’яў у яго жыццi, каторы неабходна абудзiць i выцягнуць з забыцця, а таксама вобразы маладога пакалення песняроў ды настаўнiка-паэта, якi гаворыць сваiм вучням, што неабходна зрабiць, каб «брызнулi iскры з халодных каменняў».

Лірычны герой. Лiрычным героем з’яўляецца сам аўтар, паэт-настаўнiк. Яго хвалюе, «што ў грудзях у людзей сэрцы цвёрдыя, быццам з камення», i каб гэта выправiць, ён звяртаецца да тых, хто робіць першыя спробы ў творчасці ("брат малады"). Лiрычны герой сцвярджае, што гэта вялікая праца, бо недасканалы, слабы верш не зможа крануць зачарсцвелае сэрца чытача, няздольнага да ўспрымання прыгажосці. Для паэта-песняра лепш загінуць, чым здрадзіць свайму народу, прадаць свой талент.

...

Скачать:   txt (9.1 Kb)   pdf (80.6 Kb)   docx (10 Kb)  
Продолжить читать еще 2 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club