Палітычная арганізацыя і сацыяльная структура
Автор: Алексей Черник • Сентябрь 16, 2022 • Доклад • 596 Слов (3 Страниц) • 184 Просмотры
Палітычная арганізацыя і сацыяльная структура
Племя свеваў – самае дужaе і ваяўнічае. Кажуць, што ў іх 100 пагаў (pagos), і кожны (паг) штогод высылае са сваіх межаў на вайну па 1000 узброеных воінаў. Астатнія, застаючыся дома, кормяць сябе і іх; праз год гэтыя (апошнія) у сваю чаргу накіроўваюцца на вайну, а тыя застаюцца дома [IV, 1].
Штодзённыя ваенныя практыкаванні, свабодны лад жыцця з прычыны якога яны не прывучаюцца з самага дзяцінства ані да паслухмянства, ані да парадку, нічога не робяць супраць сваёй волі, – (усе гэта) умацоўвае іх сілы і параджае людзей такога высокага росту. Акрамя таго, яны прывучылі сябе, [пражываючы] у краінах з вельмі халодным [кліматам], не насіць ніякага іншага адзення, акрамя звярыных шкур, якія з прычыны іх невялікіх памераў пакідаюць значную частку цела адкрытай, а таксама прывыклі купацца ў рэках [IV, 1].
Купцам яны адкрываюць доступ да сябе больш для таго, каб мець каму прадаць захопленае на вайне, чым таму, што яны самі адчуваюць патрэбу ў якім бы там ні было ўвозе. Германцы не карыстаюцца нават прывазнымі конямі, якімі галы так даражаць і якіх яны набываюць за высокую цэну, а выкарыстоўваюць сваіх туземных коней, нізкарослых і нязграбных, і даводзяць іх штодзённымі практыкаваннямі да велізарнай трываласці. Падчас конных бітваў яны часта саскокваюць з коней і б'юцца пешшу; коней жа яны прывучылі заставацца на тым жа месцы, а з выпадку неабходнасці яны хутка зноў садзяцца на іх; па іх разуменнях няма нічога больш саромнага і маладушнага, як карыстацца сёдламі [IV, 2].
Віно яны ўвогуле не дазваляюць да сябе ўвозіць, таму што мяркуюць, што яно разбэшчвае дюдзей і робіць іх няздольнымі да працы [IV, 2].
[Побыт] германцаў значна адрозніваецца ад... ладу жыцця (галаў). Бо ў іх (германцаў) няма друідаў, якія кіруюць абрадамі набажэнства, і яны не вельмі стараюцца ў ахвярапрынашэннях [VI, 21].
Усё іх жыцце праходзіць у паляванні і ваенных занятках: з ранняга дзяцінства яны [загартоўваюцца], прывучаюцца да цяжару іх суровага ладу жыцця [VI, 21].
I ніхто з іх не мае дакладна адмеранага зямельнага ўчастка ці ўладанняў у прыватнай уласнасці; але службовыя асобы і старэйшыны штогод адводзяць радам і групам родных, што жывуць сумесна, дзе і колькі яны знойдуць патрэбнай зямлі, а праз год прымушаюць іх перайсці на іншае месца. Прыводзяць шматлікія падставы [для тлумачэння] такога парадку: [па іх словах] ён не дае ім спакусіцца аселым ладам жыцця і прамяняць вайну на земляробчую работу; дзякуючы яму ніхто не імкнецца да пашырэння сваіх уладанняў, больш магутныя не выганяюць (з зямлі) больш слабых і ніхто не прысвячае занадта шмат клопатаў пабудове жылля для аховы ад холаду і спёкі; [нарэшце, гэты парадак] перашкаджае ўзнікненню прагнасці да грошай, з-за якой адбываюцца партыйныя разлады і сваркі, і дапамагае падтрымліваць спакой у простым народзе адчуваннем маёмаснай роўнасці яго в самымі ўплывовымі людзьмі [VI, 22].
...