Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Месцы Беларусі, якія нясуць гістарычны характар

Автор:   •  Октябрь 3, 2018  •  Доклад  •  1,483 Слов (6 Страниц)  •  525 Просмотры

Страница 1 из 6

У сваёй рабоце я б хацела расказаць пра месцы Беларусі, якія нясуць гістарычны характар. На тэрыторыі  Беларусі на сённяшні дзень ёсць вялікая колькасць месцаў, якія абавязаны наведаць кожны карэнны жыхар Беларусі. Многія месцы нясуць вялікую гісторыю іх стварэння. У Гомельскай вобласці іх не так ужо і мала. Я хацела б вылучыць некалькі месцаў, якія на мой погляд варта наведаць, каб ведаць тое, што адбывалася падчас вайны на тэрыторыі Беларусі.

Кожная краіна мае сваю гісторыю, культуру таксама і традыцыі. Ментальнасць беларусаў фармавалася доўгі час. Асноўныя рысы беларускага менталітэту пачалі фармавацца яшчэ ў старажытнасці. Нешматслоўнасць беларусаў, нелюбоў да абмеркавання сваіх праблем публічна, а ўнутранае іх перажыванне. Аднак у цэлым беларусы адкрыты, лагодныя. Проста для іх неўласціва выказваць на людзях свае эмоцыі і пачуцці. Неад'емнай рысай беларускага менталітэту з'яўляецца міралюбнасць, памяркоўнасць, талерантнасць, адсутнасць у яго пачуцця перавагі перад іншымі народамі. У перыяд жа войнаў беларусы становяцца мужнымі і рашучымі. Дадаюцца такія якасці як любоў да свабоды і адвагу. Наглядны прыклад гэтаму - рух супраціву ў рэспубліцы ў гады Другой сусветнай вайны.

Першае месца, якое мае асаблівую важность - гэта мемарыяльны комплекс у памяць аб дзецях, якія загінули у вёсцы Красны Бераг Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі

Ужо прайшло больш за 70 гадоў з моманту заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, але ў гэтым месцы час спыніўся. Тым не менш, наведаць яго проста неабходна, каб зразумець - наколькі нашы праблемы і непрыемнасці нікчэмныя ў параўнанні з трагізмам якія адбываліся тады. Менавіта тут у гады вайны стварылі донарскі  лагер.

[pic 1]

Жудаснае адчуванне. На плітах можна ўбачыць струмень цёмна-чырвонай крыві. А белыя інсталяцыі сімвалізуюць школьныя парты, за якія ўжо ніхто ніколі не сядзе. Гэтак жа там устаноўлены помнік у памяць пра дзяцей, якіх забралі ў бацькоў. На ім словы з ліста маленькай дзяўчынкі свайму бацьку, у якім яна кажа пра тое, што хоча, каб яе бацька адпомсціў тым, хто забівае і катуе дзяцей і дарослых. Дзяцей падвешвалі пад мышкі, сціскаючы грудзі, а на ступнях рабілі глыбокія надрэзы. 28 чэрвеня 2007 года па праекту Леаніда Левіна быў адкрыты гэты мемарыял, у якім знаходзілася 24 вітража з малюнкам дзяцей пасляваенных гадоў, якія сімвалізуюць іх галоўную ў жыцці мару.

Адна з трагічных старонак гісторыі беларускага народа - выпрабаванні, якія выпалі на долю вязняў  Азарыцкага лагеря.

[pic 2]

Крывавы след злачынстваў, звязаны са стварэннем і функцыянаваннем лагераў смерці, пакінуў на зямлі Беларусі. У пярэдняй лініі абароны гітлераўцы абносілі калючым дротам у некалькі шэрагаў вялікія ўчасткі зямлі, заганялі туды жанчын, дзяцей, старых і трымалі іх пад моцнай аховай без прытулку, ежы і вады. Наўмысна сюды змяшчалі хворых сыпным тыфам і іншымі інфекцыйнымі  хваробамі.

Падыходы мінаваліся, вакол стаялі кулямётныя вышкі. Людзі размяшчаліся на зямлі. У лагерах людзей нічым не кармілі, не давалі пітной вады. Вязні не атрымлівалі ніякай медыцынскай дапамогі. Наадварот, у лагеры з бліжэйшых населеных пунктаў звазіліся хворыя сыпным тыфам. Іх перакідалі на тэрыторыю лагера. Памерлыя заставаліся непахаванымі.

Падобны лагер быў створаны ў чэрвені 1944 года на ўсходнім беразе Дняпра.

Яны выбіралі такія месцы, дзе не спадзяваліся ўтрымаць свае пазіцыі, выкарыстоўваючы лагера ў якасці заслону пры наступленні Чырвонай арміі, заразіўшы вязняў лагераў сыпным тыфам мелі на мэце распаўсюдзіць эпідэмію ў перадавых частках Чырвонай Арміі і сарваць яе далейшае наступленне.

Мемарыяльны комплекс “Хатынь” уяўляе сабой арыгінальнае ўражлівае архітэктурна-мастацкае збудаванне, якое нясе ў сабе высокую патрыятычную  ідэю.

[pic 3]

Выразным, яркай, вобразнай мовай апавядае ён аб трагедыі і мужнасці беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Помнік ахвярам фашызму адрозніваюць незвычайную прастату і яснасць.

У вобразе непакоранага жыхара Хатыні, які нясе на руках забітага фашыстамі сына, але не схіліў галаву перад захопнікамі, увекавечаны подзвіг усяго народа. У барацьбе з нямецка-фашысцкімі акупантамі загінуў кожны чацвёрты жыхар рэспублікі.У элементах мемарыяльнага комплексу выказана не толькі пачуццё смутку аб загінуўшых, але і пачуццё гонару за мужнасць і стойкасць беларускага народа.

...

Скачать:   txt (18.9 Kb)   pdf (867.1 Kb)   docx (1.5 Mb)  
Продолжить читать еще 5 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club