Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Канстытуцыя 3 мая 1971 г.: гісторыка-прававая характарыстыка

Автор:   •  Июль 17, 2022  •  Эссе  •  1,447 Слов (6 Страниц)  •  251 Просмотры

Страница 1 из 6

Канстытуцыя 3 мая 1971 г.: гісторыка-прававая характарыстыка

Я хачу расказаць пра Канстытуцыю 3 мая 1971 г., якая стала вынікам дзейнасці Вялікага сойма 1788–1792 гг. Па словам сааутараў акта Ігнацыя Патоцкага і Гуга Калантая, яна была завяшчаннем польска-літоўскай дзяржавы, якая прыходзіла ў заняпад. На працягу ўсяго XIX стагоддзя буйныя постаці польскай эміграцыі і іншыя сілы, якія імкнуліся да незалежнасці, спасылаліся на гэты асноўны закон як на сімвал здольнасці палякаў вызначаць лёс сваёй краіны. Канстытуцыя ахоплівала мноства аспектаў – амаль кожны мог знайсці ў ей параграф, які ўпісваўся ў яго палітычную праграму. Манархісты і рэспубліканцы, арыстакраты і гараджане – усе бачылі ў Канстытуцыі 3 мая фундаментальныя прынцыпы, на падставе якіх планавалі аднавіць сваю дзяржаву.

        Першапачаткова хачу адзначыць абставіны, якія папярэднічалі прыняццю Канстытуцыі 3 мая. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай у краіне пачалася ўнутрыпалітычная барацьба за нацыянальную незалежнасць, уладу і правядзенне дзяржаўных рэформ. У сойме сфарміраваліся дзве супрацьстаялыя групы: «патрыятычная партыя» (прыхільнікі рэформ) і старашляхецкая партыя (прыхільнікі старых парадкаў). У 1788 г. пачаў работу надзвычайны сойм, на якім пасля была прынята Канстытуцыя. Права ліберум вета было заменена на прыняцце рашэнняў большасцю галасоў, таму шта інакш было немагчыма дасягнуць кансэнсусу. У сакавіку 1791 г. быў прытяты закон аб павятвых сойміках, у адпаведнасці з якім беззямельная шляхта пазбаўлялася выбарчага права. У красавіку таго ж года сойм прымае закон «Гарады нашыя каралеўскія вольныя ў дзяржавах Рэчы Паспалітай», які потым быў уключаны ў Канстытуцыю 1791 г. Згодна з законам каралеўскія гарады абвяшчаліся вольнымі і правы гарадскога насельніцтва значна пашыраліся. Аднак жырахам прыватнаўладальніцкіх гарадоў такіх правоў закон не надаваў. Такім чынам, можна зрабіць вывад, што сейм падзяляў мяшчанства на два лагеры.

        Кансалідацыя дэпутатаў-рэфарматараў 3 мая 1791 г. дазволіла прыняць Закон аб урадзе (Ustawa Rzadowa), які ў гістарычнай літаратуры называецца Канстытуцыяй Рэчы Паспалітай 3 мая. У грамадска-палітычнай і юрыдычнай літаратуры Канстытуцыя 1791 г. называецца па-рознаму: «статут кіравання», «закон пра ўрад» «форма кіравання», «дзяржаўны закон», «канстытуцыйны закон», «Канстытуцыя для ўрада Польшчы» [4, с. 20–24]. Апасаючыся, што Сойм у поўным складзе са старашляхецкай партыяй не прыме гэтую Канстытуцыю, прыхільнікі рэформ вырашыліся на парушэнне парадку і пачалі сесію Сойма, калі вялікая частка дэпутатаў рэакцыйнай партыі яшчэ не вярнулася з вялікодных канікул і не магла трапіць на пасяджэнне сойма.

        Канстытуцыя ўключала ў сябе прэамбулу і 11 раздзелаў. У прэамбуле была вызначана мэта прыняцця Канстытуцыі – дасягненне незалежнасці і ўнутранай свободы народа, агульны дабрабыт і захаванне дзяржавы і яе межаў. У раздз. 1 абвяшчаецца пануючая рэлігія – «святая рымская каталіцкая» рэлігія. Забараняўся пераход з каталіцкай веры ў любую іншую, але замацоўвалася свабода выканання іх рэлігійных абрадаў. У раздз. 2 замацоўваліся ўсе правы і прывілеі шляхты Польшчы і Вялікага княства Літоўскага, якая прызнавася найпярвейшым абаронцам свабоды і Канстытуцыі. Уся шляхта магла ў роўнай ступені карыстацца сваімі правамі і прывілеямі. У раздз. 3 закон аб гарадах абвяшчаўся часткай Канстытуцыі.

        Раздз. 4 тычыўся становішча сялян. У гэтым раздзеле сяляне прызнаваліся самай магутнай сілай краіны і аб’яўляліся «пад апекай права і краёвага урада». У гэтым раздзеле таксама замацавана спроба абмежаваць самавольства феадалаў адносна сялян. Аднак негледзячы на словы «аб справядлівасці», «пачуцці чалавечнасці» і «хрысціянскім абавязку» Канстытуцыя не ўнесла ніякіх зменаў у становішча сялянства. Указаныя ў раздзеле дагаворы паміж землеўладальнікамі і сялянамі з’яўляюцца нераўнапраўным па сваёй прыродзе сродкам прыгон сялян, бо ў іх ўласнікі зямлі заўсёды мелі неабмежаваныя правы, а сяляне – шматлікія цяжкія абавязкі і павіннасці.

...

Скачать:   txt (18.3 Kb)   pdf (90 Kb)   docx (13.3 Kb)  
Продолжить читать еще 5 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club