Жыццёвы шлях Язэпа Лёсіка
Автор: valyya79 • Ноябрь 2, 2019 • Биография • 1,089 Слов (5 Страниц) • 669 Просмотры
Язэп Юр’евіч Лёсік— беларускі пісьменнік, публіцыст, мовазнаўца, педагог, нацыянальны і палітычны дзеяч. Дзеяч Беларускай сацыялістычнай грамады, удзельнік Першага Усебеларускага з’езда, адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. 2-і старшыня Рады БНР, па расколе старшыня Найвышэйшай Рады БНР.
Язэп Юр’евіч Лёсік нарадзіўся 18 лістапада 1883 ў сялянскай сям'і ў в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна. Здаваў экзамены ў Настаўніцкую семінарыю ў Нясвіжы, але не паступіў. У 1898 годзе Язэп паступіў у Маладзечанскую духоўную семінарыю. Аднак на другі год быў выключаны з яе без права паступлення ў іншыя навучальныя ўстановы. Пераехаўшы ў Ноўгарад-Северскі (Чарнігаўская губерня), дзе працаваў ягоны брат, паступіў у гарадское вучылішча і скончыў яго ў 1902 годзе. У Ноўгарадзе-Северскім вытрымаў экзамен на годнасць настаўніка народнай школы.
Быў прызначаны выкладчыкам рускай мовы ў Бабруйскую сельскагаспадарчую школу (Мінская губерня). Працаваў у Бабруйску адзін год, у 1903 годзе вярнуўся ў Ноўгарад-Северскі і быў прызначаны настаўнікам у школу ў мястэчку Грамяч. Неўзабаве стаў знаёміць з палітычнымі пытаннямі сялян на сходах у школе, пра што стала вядома паліцыі. У 1905 годзе арыштаваны, зняволены ў Ноўгарад-Северскую турму. У канчатковым выніку быў пажыццёва сасланы ў Іркуцкую губерню, дзе зблізіўся з беларускім пісьменнікам Алесем Гаруном . Жыў у Бодайбо і Кірэнску. Падтрымліваў сувязь з газетай «Наша ніва». У часе знаходжання ў ссылцы, Язэп займаўся самаадукацыяй. Здабываў сродкі на сваё існаванне фізічнай працай і толькі ў Бадайбо рабіў пісарам, а ў адной вёсцы арганізаваў пачатковую школу, але паліцыя хутка яе закрыла, бо ў ссылцы ў тыя часы забаранялася працаваць паводле сваёй спецыяльнасці.
Вярнуўся ў Беларусь пасля Лютаўскай рэвалюцыі, у сакавіку 1917 года. Спыніўся ў Мінску, дзе ўключыўся ў дзейнасць беларускага нацыянальнага руху. З красавіка 1917 года ў Беларускай сацыялістычнай грамадзе, адзін з актыўных сяброў партыі. Кандыдат ад партыі ва Устаноўчы сход на Міншчыне. Як прадстаўнік БСГ увайшоў у склад створанага 7—9 красавіка 1917 года Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК, орган палітычнага прадстаўніцтва беларускага нацыянальнага руху ў г. Мінску з 27 сакавіка па 10 ліпеня 1917 г.), рэдагаваў яго газету «Вольная Беларусь» (беларуская грамадска-палітычная, эканамічная і літаратурная газета нацыянальна-дэмакратычнага кірунку. Выдавалася з 28 мая (10 чэрвеня) 1917 года да лістапада 1918 года ў Мінску на беларускай мове.)
21—23 ліпеня 1917 года прыняў удзел у З’ездзе беларускіх арганізацый і партый, у ходзе якога БНК быў распушчаны. У апошні дзень з’езда быў абраны ў прэзідыум створанай замест БНК Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый. Удзельнік Першага Усебеларускага з’езда 1917 года. Выступіў публічна супраць разгону кангрэсу і супраць бальшавікоў.
З восені 1917 года — у шлюбе з Вандай Лявіцкай(беларуская пісьменніца, педагог), дачкой Ядвігіна Ш., у іх было трое дзяцей (Юрась, Люцыя, Алеся)
Адзін з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) 25 сакавіка 1918 года. У 1918 годзе, у час функцыянавання структур БНР пад нямецкай акупацыяй, ён падтрымаў развіццё беларускай асветы. Разам з Язэпам Варонкам(беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст) і Кастусём Езавітавым (беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч, публіцыст, перакладчык, педагог) рэарганізаваў беларускае культурна-асветніцкае таварыства «Прасвета» ў культурна-асветніцкае таварыства «Бацькаўшчына».
Уваходзіў у склад Рады БНР. У сярэдзіне красавіка 1918 года ён разглядаўся палітыкамі БНР, як адзін з кандыдатаў на пасаду кіраўніка ўрада — старшыні Народнага сакратарыята. 25 красавіка разам з іншымі падпісаў ад імя Рады БНР тэлеграму на імя кайзера Германіі Вільгельма II. Тэлеграма змяшчала падзяку за «вызваленне Беларусі» і просьбу аб аказанні падтрымкі БНР у яе саюзе з Германіяй. Гэтым Рада разлічвала на прызнанне дзяржавы з боку Германіі. Аднак гэты крок быў негатыўна ўспрыняты некаторымі сябрамі Рады, у выніку чаго многія з іх пакінулі Раду БНР, а Беларуская сацыялістычная грамада распалася
...