Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

К. Крапіва. “Хто смяецца апошнім”

Автор:   •  Октябрь 9, 2019  •  Тест  •  1,035 Слов (5 Страниц)  •  10,286 Просмотры

Страница 1 из 5

К. Крапіва. “Хто смяецца апошнім” (тэставыя заданні, І варыянт)

І узровень (1-2 балы).

1. Сапраўднае прозвішча Кандрата Крапівы:

         а) Арцюновіч; б) Атраховіч; в) Александровіч.

2. Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце:

а) батанікі; б) заалогіі; в) геаграфіі; г) геалогіі; д) біялогіі.

ІІ узровень (3-4 балы).

1. Якога героя няма ў п’есе:

а) Туляга; б) цёця Насця; в) Чарнавус.

2. Раней Гарлахвацкі працаваў:

а) у Кіеве ў адным з наркаматаў; б) у Гомелі на фабрыцы; в) на кафедры геалогіі Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта; г) у Вільнюсе першым сакратаром райвыканкама; д) геолагам у Сібіры.

3. Станоўчымі вобразамі ў камедыі з’яўляюцца:

а) Вера; б) Левановіч; в) Чарнавус; г) Туляга; д) Зёлкін.

4. Ён умее выслухаць чалавека, паверыць яму і памагчы, калі трэба, умее за словам адчуць душу, умее разабрацца, калі слова ідзе ад сэрца, а калі яно няшчырае. Але, больш чым словам, ён верыць фактам. Ён раней за іншых пачаў разумець сапраўднае становішча ў інстытуце. Хто гэта?

а) Нічыпар; б) Зёлкін; в) Драчык; г) Левановіч; д) Чарнавус.

5. Асноўным канфліктам п’есы з’яўляецца:

а) канфлікт паміж калектывам даследчага інстытута і галіновым міністэрствам; б) канфлікт паміж двурушным дырэктарам навукова-даследчага інстытута і сумленнымі вучонымі гэтай установы; в) супрацьстаянне самаўпэўненай ілжэінтэлігенцыі і працавітых работнікаў інстытута – прыбіральшчыцы і дворніка.

ІІІ узровень (5-6 балаў).

1. У п’есе К.Крапіва асуджае:

а) невуцтва, ашуканства; б) здрадніцтва; в) кар’ерызм, двурушніцтва; г) прыстасавальніцтва; д) працавітасць.

2. Каму з герояў п’есы належаць словы:

а) “У манастыр мяне сюды саслалі прыяцелі, на пакаянне. Не апраўдаў давер’я. Даручылі, кажуць, табе наркаматаўскі апарат разлажыць, а ты ледзь не засыпаўся” ________________________________

б) “Дык, выходзіць, што пакуль вы будзеце даказваць, я павінна стаяць убаку і спакойна глядзець, як чэснага савецкага чалавека топяць нягоднікі. Не, выбачайце!” _________________________________

в) “...гэта ж трэба кінуць працу і заняцца гэтымі бруднымі плёткамі, траціць час, трапаць нервы. Мне гэта страшна непрыемна!” _______________________________

3. Гарлахвацкі ў творы:

а) самаўпэўнены, ганарысты, амбітны чыноўнік, кар’ерыст, невук, дэмагог, ашуканец;

б) нахрапісты, тонкі псіхолаг, казнакрад;

в) надзелены канструктыўным розумам, мае даследчыя здольнасці, шчыры, добры, адказны, выдатны вучоны, чулы, клапатлівы кіраўнік;

г) духоўна нікчэмны, двурушны, ілжэвучоны, нягоднік, прайдзісвет, хітры, вынаходлівы;

д) авантурыст, шарлатан, жулік, лгун, аферыст, цынік, шкоднік, вораг новага жыцця.

4. У п’есе апошнім смяецца:

а) Гарлахвацкі; б) Левановіч; в) Зёлкін; г) Туляга; д) Чарнавус.

ІV узровень (7-8 балаў).

1, Назавіце прозвішча героя п’есы: чалавек, адданы навуцы, сумленны вучоны, сціплы, нясмелы, нерашучы, баязлівы _____________________________________

2. Спалучэнне адметнага і непаўторнага з распаўсюджаным і агульным, таго, што ўласціва чалавеку, як адметнай індывідуальнасці, з тым, што ўласціва цэлай групе, пэўнай сацыяльнай катэгорыі, называецца ў літаратуры:

а) партрэтам; б) сістэмай вобразаў; в) мастацкім тыпам; г) зместам твора; д) архетыпам.

3. Якім элементам сюжэта з’яўляецца размова цёці Каці і Нічыпара ў калідоры-вестыбюлі?

а) пралогам; б) экспазіцыяй; в) развіццём дзеяння; г) кульмінацыяй; д) эпілогам.

4. Апошняй кропляй, якая прымусіла Тулягу пераадолець страх, стала:

а) здарэнне з Зіначкай Зёлкінай, калі Гарлахвацкі павярнуў усё так, што атрымалася, быццам з ёю ў кабінеце быў Туляга;

б) тэлефанаванне Гарлахвацкага ў выдавецтва аб шкодніцтве кнігі Чарнавуса;

...

Скачать:   txt (13.5 Kb)   pdf (110.4 Kb)   docx (14.8 Kb)  
Продолжить читать еще 4 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club