Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Значэнне творчасці Кандрата Крапівы

Автор:   •  Сентябрь 29, 2018  •  Реферат  •  467 Слов (2 Страниц)  •  8,902 Просмотры

Страница 1 из 2

Значэнне творчасці Кандрата Крапівы.

Да ліку першага шэрагу беларускіх літаратурных класікаў адносіцца Кандрат Крапіва. Імя,вядомае кожнаму, нароўні з трыядай «Колас – Купала – Багдановіч». Нельга ўявіць літаратуру Беларусі ХХІ стагоддзя, калі не было б “пякучкі-крапівы” беларускай драматургіі, калі не існаваў бы гэты таленавіты пісьменнік, мастак беларускага слова, аўтар выдатных сатырычных і гумарыстычных вершаў і апавяданняў, баек і фельетонаў.

Асабліва яскрава праявіўся талент Крапівы-сатырыка ў жанры байкі. Многія з яго баек  выраслі з народных прыказак і прымавак, на прыкладзе якіх аўтар вучыўся выказваць свае думкі сцісла і запамінальна. Кожны адукаваны беларус сёння ведае, што «Другі Баран ні "бэ", ні "мя", а любіць гучнае імя».

У сваіх творах Кандрат Крапіва высмейваў зайздрасць, кар’ерызм, прагнасць, падхалімства, палахлівасць і прыстасавальніцтва. Напрыклад, байка “Дыпламаваны баран” выкрывае ваяўнічую самазадаволеную пасрэднасць.Байка “Ганарысты Парсюк” высмейвае залішнюю самаўпэўненасць, крывадушнасць людзей. У байцы “Міхальнік Іваноў” аўтар распавядае пра падхалімаў, якія любой цаной імкнуцца дагаджаць начальству, каб быць у яго ласцы.

Пры дапамозе простых i даступных народу вобразаў Кандрат Крапіва ў сваіх творах адлюстраваў жыцце беларусаў. Так у невялікім творы “Хто смяецца апошнім” драматург выкрыў невуцтва, высмеяў катэгорыю людзей, што стараліся ўзвысіцца над іншымі, нічога не маючы за душой.У вобразах Гарлахвацкага і Зёлкіна Крапіва высмеяў махляроў і невукаў.

Спазнаўшы прыхільнасць улад свайго часу, К.Крапіва як пісьменнік ўсё роўна балансаваў сваёй сатырай на тонкай грані дазволу, бо “пякучае” і “вострае” слова гэтага пісьменніка бязлітасна выкрывала  заганы тагачаснага грамадства. У сваіх творах Кандрат Крапіва таленавіта,  па-рыцарску смела аблічваў слабасці характару чалавека. Гэта стала падставай для параўнання З.Азгурам Кандрата Крапівы з

Дон-Кіхотам, бо  і паводзінамі, і знешнасцю пісьменнік нагадваў скульптару славутага героя аднайменнага рамана М. Сервантэса.

...

Скачать:   txt (6.5 Kb)   pdf (115.1 Kb)   docx (11.7 Kb)  
Продолжить читать еще 1 страницу »
Доступно только на Essays.club