Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Семантычная структура шматзначнага слова

Автор:   •  Октябрь 19, 2018  •  Реферат  •  2,606 Слов (11 Страниц)  •  775 Просмотры

Страница 1 из 11

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ

ІНСТЫТУТ ЖУРНАЛІСТЫКІ

Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання

Семантычная структура шматзначнага слова

Рэферат

Студэнткі 1 курса, 6 групы

Купцэвіч Святланы

Мінск, 2016


Змест

  1. Уводзіны
  2. Асноўная частка

2.1 Агульнае паняцце адназначных і шматзначных слоў

2.2 Віды мнагазначнасці

2.3 Тыпы лексічных значэнняў

2.4. Мнагазначнасць і аманімія

2.5 Семантычная структура значэння слова

  3. Заключэнне

  4. Спіс выкарыстанай літаратуры

  1. Уводзіны

Слова можа быць адназначным і шматзначным. Большасць слоў у беларускай мове маюць некалькі значэнняў. Развіццё шматзначнасці слова - гэта доўгі гістарычны працэс. Многія словы ў беларускай мове маюць вялікую колькасць значэнняў: біць, жыццё, ісці і інш. Варта адзначыць, што базай для ўтварэння новых значэнняў слова можа быць асноўнае, прамое значэнне слова (тады ад яго утвараецца шэраг новых значэнняў). Новае значэнне можа быць ўтворана i ад пераноснага значэння слова (як вынік другаснага, паслядоўнага пераносу).

Важным у вывучэнні шматзначнасці слоў з'яўляецца і пытанне іх семантычнай структуры.

  1. Асноўная частка

2.1  Агульнае паняцце адназначных і шматзначных слоў

Мы часта карыстаемся словамі, змест якіх вычэрпваецца адным значэннем. Так, словы прызба, вецер, аздоба, сасна ва ўсіх носьбітаў беларускай мовы выклікаюць аднолькавыя ўяўленні. Першапачаткова ўсе словы ўжываюцца як адназначныя. Мнагазначнасць развіваецца пазней, паколькі моўных сродкаў недастаткова для таго, каб кожная з’ява рэчаіснасці атрымала асобнае слова-назву (у мове дзейнічае закон эканоміі). І тады па аналогіі, асацыяцыі, падабенству адбываецца перанос назвы аднаго прадмета, з’явы, прыкметы і г. д. на другі. Некаторыя даўнія па часе ўзнікнення словы маюць вельмі многа значэнняў (напр., слова ‘біць’ – 18 значэнняў, слова ‘ісці’ – 28 і інш.). Аднак не варта думаць, што мнагазначных слоў больш, чым адназначных. Як слушна заўважае прафесар І. Я. Лепешаў, «у любой мове мнагазначных слоў не больш, а куды менш, чым адназначных. Так, у 1-м томе «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» з 16354 слоў на долю мнагазначных прыпадае толькі 3908 слоў, у 2-м томе з 19269 слоў толькі 4222 мнагазначныя словы. Прыкладна такія колькасныя паказчыкі мнагазначнасці і адназначнасці выяўляюцца і ў іншых мовах (напрыклад, рускай і французскай): толькі чацвёртая частка слоў – мнагазначныя.

Вялікая колькасць слоў мае не адно, а два і больш значэнні. Іх называюць мнагазначнымі або полісемічнымі (полісемантамі). Кожнае значэнне мнагазначнага слова стала замацавалася ў мове і адлюстроўваецца тлумачальнымі слоўнікамі. Слова скалыхнуць можа ўжывацца ў значэнні “зрушыць, загайдаць” (вецер загайдаў таполі) і “ўсхваляваць, узрушыць” (заклік ускалыхнуў паўстанцаў). Узнікшы і замацаваўшыся ў моўнай практыцы, новыя значэнні слова ўзбагачаюць мову, служаць крыніцай вобразнасці.

Калі падабенства або блізкасць дазваляюць супастаўляць і параўноўваць прадметы, з’явы і дзеянні паміж сабой, то ў слоў, што іх называюць, на аснове асацыятыўных сувязей узнікаюць новыя значэнні: льецца вада - льецца гаворка, цвёрды грунт – цвёрды адказ, накат фарбы на сцяне – накат колаў на дарозе, неглыбокі ручэй – неглыбокі сон, звязаць снапы – звязаць словы. Такія новыя значэнні з’яўляюцца пераноснымі і групуюцца вакол асноўнага, прамога значэння.

2.2  Віды мнагазначнасці

У залежнасці ад прыметы, пакладзенай у аснову пераносу назвы з аднаго прадмета, з’явы або якасці на другі, адрозніваюцца некалькі відаў мнагазначнасці – метафара, метанімія і сінекдаха.

Вобразныя метафары, метаніміі і сінекдахі,  пераносны характар якіх усведамляецца, належаць да моўных зваротаў, што называюцца тропамі. Тропы – дзейсны моўна-выяўленчы сродак, які дазваляе дасягнуць значнай мастацкай выразнасці.

Лексічныя метафары (інакш – сцёртыя, мёртвыя, сухія) – гэта такія значэнні, метафарычны перанос якіх ужо не ўспрымаецца. У тлумачальных слоўніках такія метафары падаюцца як самастойныя значэнні слова: плынь у літаратуры, паток інфармацыі, крыло дома, налёт тугі.

...

Скачать:   txt (34.5 Kb)   pdf (220.4 Kb)   docx (25.7 Kb)  
Продолжить читать еще 10 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club