Философия и национальное самосознание. Философская мысль Беларуси
Автор: kat.zhuk • Октябрь 30, 2022 • Доклад • 1,131 Слов (5 Страниц) • 230 Просмотры
Жуковская Е.И.
21 ДАБ-2
УСРС 1: “Философия и национальное самосознание. Философская мысль Беларуси”
Беларусь паміж Усходам і Захадам
“Адвечным шляхам” – гэта філасофскі твор беларускага публіцыста Ігната Абдзіраловіча, напісаны ў 1921 годзе. У ім аўтар уздымае праблему нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, а таксама апісвае лёс нашага народа ў розныя перыяды часу, яго ваганне паміж культурамі Усходу і Захаду. У эсэ Абдзіраловіча адлюстравана адвечнае імкненне жыхароў Беларусі да стварэння асобнай культуры, да ўласнай незалежнасці. Наяўнасць гэтай барацьбы за сваё, роднае, блізкае, можна заўважыць і сёння.
У першай частцы свайго эсэ Ігнат Абдзіраловіч адзначае, што: “ На беларускую справу прызвычаіліся глядзець як на нешта надта нявыразнае, нявызначанае” [1, стар. 389]. Гэта часткова можна зразумець і абгрунтаваць тым, што тэрыторыя нашай краіны, пачынаючы з 10 стагоддзя, была месцам змагання двух напрамкаў культуры – заходняга і ўсходняга. Беларусы не маглі далучыцца ні да аднаго з двух кірункаў, таму што шчыра не хацелі пазбаўляць айчынны дух індывідуальнасці. Але час і пэўнае развіццё гісторыі прымушала нас прыглядацца да заходніх і ўсходніх ідэалаў, да іх дзяржаўных, эканамічных, палітычных і духоўных асноў. У якасці прыкладу можна разгледзець працэс прыняцця хрысціянства, які адбываўся ў 10 стагоддзі. Беларусы дагэтуль жылі ідэаламі і перакананнямі паганскай веры. Нашы суседзі, прымаючы хрысціянства, шмат чаго перанялі ад Візантыцка-Рымскай Імперыі, а менавіта заходнія славяны ўзялі лацінскі ўзор, усходнія – візантыцкі. Жыхары тагачаснай Беларусі пачынаюць сумнявацца, бо яны не жадаюць пад прымусам прымаць хрысціянства на ўсходні ўзор. Аднак паражэнне ў бітве на рацэ Нямізе, якая адбывалася ля Мінска ў 1067 годзе, вызначыла далейшы лёс нашага народа. Мы зрабіліся хрысціянамі, але ўсё роўна памяталі пра свае ранейшыя перакананні і паганскія звычаі.
У 13 стагоддзі беларусы, якія не змаглі страціць сваёй паганскай веры, здолелі аб’яднацца з “паганскай” Літвой. Атрымліваецца, што гэта дзяржава ў той час мела нават больш моцны ўплыў на нас. Але суседзі з Усходу і Захаду ўсе роўна не прыпынялі сваё грамадска-палітычнае жыццё. Яны жадалі большага: большых тэрыторый, большай улады і большага кантролю. “Візантыцкая культура з яе ідэяй самадзяржаўнасьці дапамагла Маскве стварыць з частак Русі, фінскіх і татарскіх земляў вялікую моцную дзяржаву” [1, стар.391]. Нявызначаная палітыка князя Вітаўта і ваганне беларусаў у саставе ВКЛ паслужылі вынікам таго, што народ Беларусі зноў страціў магчымасць паказаць свой асаблівы твар і выказаць уласнае слова.
Час ішоў, але пошук нацыянальнай самасвядомасці беларусаў не перапыняўся. Перастаўшы быць паганцам, які “маліўся пню, зьліваўся духам з вялікімі сіламі зямлі, пяяў прыгожыя песьні, сустрачаючы вясьнянкамі Вясну” [1, стар.391], жыхар нашай тагачаснай краіны так і не здолеў знайсці тое, што было бы яму па-сапраўднаму блізкім. Жыццё Усходу і Захаду здавалася перакручаным, спецыфічным, нагрувашчаным. Яго не хацелася прымаць.Усведамленне гэтых фактаў у чарговы раз даказвала беларусу аб неабходнасці стварэння ўласнай культуры.
Адным з грамадскіх дзеячаў, які мог бы стаць сімвалам імкнення беларусаў да духоўнай асветы, народ абраў Францыска Скарыну. Своеасаблівым правадыром для людзей стаў менавіта гэты філосаф. Ён меў магчымасць уздзейнічаць на розум жыхароў нашай краіны, бо меў за сваімі плячыма даволі вялікі багаж ведаў аб культурах суседніх дзяржаў. Ён атрымліваў адукацыю ў Кракаўскай акадэміі, вучыўся у Падуанскім універсітэце, працаваў у Празе, у горадзе Вільна. Ён адчуў на сабе ўвесь уплыў чужацкіх культур і адным з першых прыйшоў да высновы, што “ кожны думае пра сваё і разважае па-свойму” [2], а значыць і праз развіццё свайго, уласнага народнага духу людзі дойдуць да усечалавечага ідэалу.
...