Essays.club - Получите бесплатные рефераты, курсовые работы и научные статьи
Поиск

Шматграннае выяўленне жанчыны ў творах празаіка 90-х гадоў

Автор:   •  Апрель 10, 2023  •  Реферат  •  20,680 Слов (83 Страниц)  •  279 Просмотры

Страница 1 из 83

                                                        Змест

Уводзіны……………………………………………………………………3

1 Вобраз сучасніка ў творах І.Шамякіна 90 – х гадоў………………………………………………………………………...7

2 Шматграннае выяўленне жанчыны ў творах празаіка 90-х гадоў……………………………………………………………………….22

  2.1 Палеская мадонна: якая яна? ......................................................................................................................22

  2.2 Увекавечванне вернай спадарожніцы жыцця…………………………...................................................................28 

  2.3 Жанчына і мастацтва як адна з цэнтральных праблем у прозе пісьменніка апошняга часу …… ……………………………………………………………………………..41

3 Праблематыка твораў І. Шамякіна 90-х годоў……………………………………………………………………….47

Заключэнне………………………………………………………………..58

Спіс выкарыстаных крыніц…………………………………………………..…………………60


УВОДЗІНЫ                         

4 лютага  2001 года 80–гадовы  народны пісьменнік  Беларусі Іван Пятровіч  Шамякін запісаў у сваім  дзённіку: «Прачытаў у Томаса Мана: «Я признаюсь откровенно: не будь прибежища фантазии, не будь их, игр и забав сочинительства, творчества, искусства, снова и снова после каждого окончания манящих дальше, к новым приключениям и новым волнующим попыткам, не будь их, соблазняющих ко все более настойчивому их продолжению, — я бы не знал, как жить, а не то что давать советы или поучать». I далей: «Моя жизнь и ее плоды на виду. Если есть в этом какой–то человеческий пример, способный помочь, пусть им и воспользуются и не требуют от старика новых мудростей».

Думкi 80–гадовага Мана сугучны маiм юбiлейным думкам».[1, c.10]

Да свайго наступнага  90-гадовага юбілея Іван Шамякін не дажыў.

30 студзеня 2011 года споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, вядомага грамадскага дзеяча і навукоўца, Героя Сацыялістычнай Працы, лаўрэата шматлікіх дзяржаўных прэмій і ўзнагарод - Івана Пятровіча Шамякіна. (пріл. фото) Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з выдавецтвам «Мастацкая літаратура» прэзентуе юбілейную кніжную выстаўку, прысвечаную жыццю і творчай спадчыне Івана Пятровіча, і біяграфічную кнігу «Іван Шамякін. Летапісец эпохі: успаміны, інтэрв'ю, эсэ ».(прілож.) з серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”.

Шамякін быў вельмі таленавітым пісьменнікам, майстрам цікавых сюжэтаў, стваральнікам праўдзівых вобразаў. У кнізе “Летапісец эпохі” вельмі многа выказванняў, успамінаў пра Івана Пятровіча яго сяброў, знаёмых, родзічаў. Вось, напрыклад, словы пісьменніка і добрага таварыша Шамякіна Алеся Савіцкага: “Чалавек, які не прымае зло і прызнае найвышэйшай вартасцю здольнасць дарыць людзям дабро.

Салдат, які прайшоў Вялікую Айчынную вайну ад першага яе крывавай зарніцы да Салюта перамогі над знішчанай дашчэнту гітлераўскай ваеннай машынай.

Шчаслівы бацька, які выхаваў чацвярых дзяцей, а яшчэ больш шчаслівы дзядуля, акружаны ўнукамі.

Творца сусветнага ўзроўню, які напісаў дзясяткі раманаў, аповесцей і іншых літаратурных твораў, перакладзеных з беларускай мовы на дзясяткі іншых моў; агульны наклад яго твораў лічыцца ў мільёнах паасобнікаў і працягвае кожны год прырастаць.

Усё гэта ён, Іван Пятровіч Шамякін, народны пісьменнік Беларусі, чыё імя на зямлі беларускай ведае і стары і малы, ён без перабольшвання эпоха. І на яго кнігах духоўна выспявала не адно пакаленне нашых людзей” [3, с. 64].

Кніжная экспазіцыя, напэўна, міжволі змусіла дырэктара НББ Рамана Матульскага ўзгадаць словы самаго Івана Шамякіна, якія ён некалі выгукнуў, пабачыўшы падобную выставу сваіх кніжак яшчэ ў колішнім будынку бібліятэкі па вуліцы Чырвонаармейскай: “Божа, няўжо ж гэта я ўсё напісаў!”[2,с.8] Сённяшняя экспазіцыя, мабыць, здзівіла б Івана Пятровіча яшчэ больш. Гэта каля 200 выданняў, сярод якіх – зборы твораў пісьменніка, выдадзеныя Саюзам пісьменнікаў Беларусі і выдавецтвам “Мастацкая літаратура”, аповесці, раманы, асобныя творы, за якія ён атрымаў шэраг узнагарод, публікацыі, перакладныя кнігі (перакладаліся  больш чым на 30 моў свету).

...

Скачать:   txt (246.6 Kb)   pdf (543 Kb)   docx (285.9 Kb)  
Продолжить читать еще 82 страниц(ы) »
Доступно только на Essays.club