Ненапісаная п’еса
Автор: ms.prochorenko • Февраль 19, 2019 • Эссе • 452 Слов (2 Страниц) • 473 Просмотры
Ненапісаная п’еса
“Звар’яцелы Альберт...” –“ненапісаная” п'еса Яна Баршчэўскага. ”Ненапісаная” я таму , што аўтар “Шляхціца Завальні...” сапраўды не пісаў яе, а толькі даў ёй падмурак. Гэта вельмі ўдалая спроба С.Кавалёва “перакласці” некаторыя часткі са “Шляхціца Завальні...” на новы,сучасны лад, творча пераапрацаваць ідэі пана Баршчэўскага.
У творы ёсць і дадатныя і адмоўныя бакі. Мэтазгодна пачаць з дадатных. Вобразы ў творы намаляваны вельмі яскрава і выразна, што нават хочацца дакрануцца да іх і на сабе адчуць уздзеянне магічных сіл. Вельмі ўразіў вобраз “цмока”.Аўтар паказаў яго ў выглядзе прыемнага маладога чалавека, які прыгожымі словамі,рознымі падарункамі і спакуслівымі прапановамі забірае Агапку ў падземная царства. Мне падалося, што аўтар хацеў паказаць сучаснаму чытачу чалавечы заган- прагу маладых дзяўчат да грошай і розных ўпрыгожванняў. У п’есе я ўбачыла драбніцу камічнага. Гэта і сцэна з нябожчыкамі,адзін з якіх не мае спакою з-за нявыпітай бутэлькі гарэлкі, і з мухамі ў канцы п’ессы, што падаюцца Альберту нейкімі жудаснымі пачварамі.
Ва ўяўленні паўстае мноства адмысловых асацыяцый пасля прачытання твора, асабліва міфалагічных і фальклорных.
Твор мае пэўныя адзнакі постмадэрнізму і будзе цікавы аматарам гэтага мастацкага метаду. Важнай ідэяй твора з’яўляецца ўзмацненне самасвядомасці беларускага народу, заклік да шанавання роднай мовы, пакаянне ў грахах сваіх. Мне ж асабліва спадабалася вось гэта частка тэксту:
“Уладару Нябесны, дабраслаў на еднасць і ўзаемадапамогу люд беларускі ў кожным месцы зямлі Тваёй, накіруй на шлях дабра і справядлівасці,
...